Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 379
Перейти на страницу:

– Тады ў дзесяць на канечнай – у Навабеліцы. І да абеда вернешся назад.

– Расклад падыходзіць.

... За ноч мароз развесіў карункі на бярозах, выбеліў ствалы дрэваў. Ігар ішоў першы, пракладваючы дарогу, па цаліку, позіркам выбіраў мясціну, дзе б маглі атабарыцца, пасядзець...

– Ігар, глянь, як цудоўна! – спынілася яна і паказала рукой. – Пад елкай – як у шалашы... І зацішна.

– Згодзен, мясціны лепшай і не знайсці.

Звярнулі туды, куды і паказала Зіна. Ігар скінуў з сябе рэчмяшок, паклаў каля кораня елкі.

– Не змерзла?

– Не паспела, – засмяялася Зінаіда.

– Хутка будзе цёпла, – паабяцаў Ігар, – айн мамент...

Ён выцягнуў з рэчмяшка тоўсты нож, пакрочыў з ім у гушчарняк... Праз колькі хвілінаў вяртаўся з абярэмкам сасновых галінак... Потым настругаў трэсак, паламаў тонкія галінкі, склаў гэта ўсё адно на адно...

– А цяпер табе трэба запаліць сярнічку і паднесці да галінак... Праверым, як ты хадзіла ў школьныя паходы...

– Я не хадзіла. Бацька мяне навучыў распальваць кастры...

– Хто ў цябе бацька?

– Ляснік.

– А-а... Ды ты, выходзіць, ляснікоўна? Тады пакажы, чаму ты навучылася?

Зіна чырканула першую запалку, прыкрыла яе далонькай, паднесла агеньчык пад спод, дзе Ігар паклаў сухую ігліцу... Спачатку пачуўся слабы трэск, пачаў уздымацца дым, а потым і само полымя вырвалася з галінаў, узнялося ўверх...

– Выдатна! – адобрыў Ігар. – Добры ў цябе настаўнік. З першай запалкі не заўсёды ўдаецца запаліць нават і вопытным...

– Гледзячы калі. Цяпер жа ні ветру, ні дажджу.

Калі разгарэлася шыгалле, Ігар паклаў паверх тоўстыя рэшткі галінаў, папярэдне паламаўшы іх на кароткія, – як для грубкі ці печы.

Заскакала, ажыло полымя, кідаючы іскры ўверх, у густое голле ялюгі...

– Ну, падабаецца табе тут? – спытаў Ігар, выцягваючы з рукзака маленькае, з алюміневымі ножкамі, складанае крэсельца. Расклаў яго, змацаваў, паставіў каля дзяўчыны, прапанаваў:

– Сядай, Зінка! Падабаецца тут?

– Вельмі падабаецца! Дзякуй, што прывёў мяне ў гэтую казку.

Недзе побач, у вільчыку сухой сасны, падаў голас дзяцел, часта і гучна затахкаў па ствале – аж пошчак паляцеў па бары.

Зінаідзе і сапраўды спадабалася вось так сядзець на прыродзе, дыхаць лясным марозным паветрам. Ёй падабалася гэтая лясная цішыня з пошчакам дзятла, абвіслыя ад снежнага цяжару галіны елак і сасонак, белыя гурбы, па якіх яшчэ не прайшоў ні лыжнік, ні лясны звер...

Хораша на душы ў Зінаіды, спакойна.

Спакойна і надзейна з ім, Ігарам, з якім наладзілі сяброўскія адносіны... Менавіта сяброўскія, а ніякія іншыя. Ігар праводзіць яе да інтэрната, але не лезе з пацалункамі, не абдымаецца з ёю, як адчувае тую мяжу, за якую пераступаць нельга... А развітваецца, дык прытуліць, ды толькі ў шчаку і пацалуе – як сястру. І ёй падабаліся такія адносіны.

Ігар адрэзаў ад кусмана па скрыліку тоўстага сала, нанізаў на бярозавы дубчык – сабе і ёй, – пачалі смажыць на кастры. Пачне капаць тук на касцёр, да хлеба Зіна нясе, аб яго выцірае...

– Дзяцінства мне гэта напамінае. Любілі ў лес з сябрамі збегчы, – гаворыць доктар, жмурыцца ад дыму, які выядае вочы.

Яна задумліва глядзіць у касцёр, сваё ўспамінае. З бацькам лаўжы палілі, і бацька гэтак жа смажыў на кастры сала, частаваў яе.

Прыляцела аднекуль сінічка, зацінькала, пералятаючы з куста на куст, як прасіла пачастунку.

Дзяўчына паднялася з крэсельца, пайшла да куста, на якім сядзела сінічка, накалола на сучок свой хлеб.

– Частуйся, сінічка! Зімой цяжка здабываць табе корм...

Не адрывае вачэй ад яе Ігар, яе спадарожнік, – Зіна, няначай, Снягуркай выглядае ў гэтым лесе... У кароценькім кажушку, у светла-карычневай шапцы, у боціках. Кажушок Зінаідзе бацька пашыў у Моталі, – разам з ёю туды ездзіў, каб запісалі ўсе памеры, каб арнаментам аздобілі, ды такім, каб ні ў кога не было такога...

А шапку... У куратнік панадзіўся тхор, амаль палову курэй перарэзаў. Бацька лову зрабіў – паставіў на тхароў. Ноччу адзін ускочыў, затым другі... І яшчэ трое ўляцела. Цэлую сям‘ю вылавіў. А з тхароў паздзіраў скуры, вырабіў іх у жытнёвым цесце, і яны сталі, як шаўковыя, лёгкія і мяккія... Шапку шылі ў камбінаце бытавога абслугоўвання.

– Стой там, Зіна, калі ласка! – усклікнуў Ігар, за фотаапарат хапіўся, – раз клацнуў, потым другі, трэці... – Хвілінку, яшчэ пастой!..

Потым да яе падышоў, скалануў з галіны елкі снег на галаву, і яна сапраўды Снягурачкай стала, войкнула – снег за каўнер папаў, засмяялася голасна – на ўвесь лес:

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)