Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 174
Перейти на страницу:

Вартавыя, падумаўшы, што іх клічуць, кінуліся ўверх па лесьвіцы. А там пасталі, зьдзіўленыя, утаропіўшыся ў свайго гаспадара, ды ўсе разам, не дамаўляючыся, агалілі мечы й склалі ля ног караля. I папрасілі:

– Вядзі нас, уладар!

– Вэсту Тэядэн хал! – крыкнуў Эямэр. – Радасьць якая – наш кароль зноў у былой моцы! Аніколі ня скажуць больш, Гэндальф, што ты прыносіш толькі благія весткі!

– Бяры свой меч, Эямэр, сын сястры маёй! – абвесьціў кароль. – Ідзі, Хама, адшукай мой уласны клінок. Грыма пільнаваў яго. Гэндальф, ты казаў, што маеш параду для мяне, калі я захачу яе пачуць. Дык я хачу.

– Ты ўжо робіш адпаведна ёй. Даверыцца Эямэру, а не злаўмыснаму хітруну. Пакінуць за сьпінай сумневы й страх. I рушыць наперад. Усе, хто толькі можа несьці зброю, мусяць рушыць на захад, як і раіў табе Эямэр. Трэба зьнішчыць Саруманаву пагрозу, пакуль ёсьць час. Калі ня здужаем – загінем. Калі здужаем – чакае большая справа. Тых, хто ня здольны змагацца, – жанчын, малых і старых – трэба выправіць у вашыя горныя сховішчы. Ці не падрыхтаваныя яны менавіта для такіх чорных дзён? Няхай выпраўляюцца, узяўшы толькі ежу, не абцяжарваючыся скарбамі, і не затрымліваюцца. Бо ратуюць жыцьці.

– Слушнай падаецца мне сёньня твая парада, – пагадзіўся кароль. – Дык няхай народ рыхтуецца! Але ж праўду казаў ты, Гэндальфе, – пагоршала гасьціннасьць майго палацу апошнім часам. Вы ехалі ноч без спачыну, ежы й пітва, а цяпер ужо сканчаецца раніца. Для вас падрыхтуюць пакоі – адпачніце, падсілкуйцеся.

– Не, вашамосьць, – запярэчыў Арагорн. – Яшчэ нельга адпачываць натамлёным, бо роханскаму рушэньню трэба выпраўляцца сёньня ж. Мы далучаемся да яго – сякера, меч і лук. Мы прынесьлі іх не для таго, каб яны адпачывалі пад вашымі сьценамі, гаспадар Украйны. I я паабяцаў Эямэру, што нашыя мечы зазьзяюць разам!

– Тады ў нас насамрэч ёсьць надзея! – выгукнуў Эямэр.

– Надзея – так, – вымавіў Гэндальф. – Але ж у Ізенградку шмат сілаў. I іншыя небясьпекі падступаюць усё бліжэй. Не за трымлівайся, Тэядэн, калі мы выправімся. Вядзі людзей адразу ж да горнай цьвярдыні Дунхэрэ!

– Не, Гэндальфе! – адказаў кароль. – Ты недаацаніў сваё майстэрства ацаленьня. Я сам паеду на вайну, каб загінуць у першым шэрагу, калі давядзецца гінуць. Тады мой вечны сон будзе лягчэйшым.

– Тады нават паразу Рохану ўславяць у песьнях! – вымавіў Арагорн.

А ваяры побач зь ім забразгалі зброяй, галосячы:

– Гаспадар Украйны хутка павядзе нас на вайну! На бой, эёрлінгі!

– Аднак тваім людзям ня годна застацца бяззбройнымі й без правадыра, – зазначыў Гэндальф. – Хто павядзе іх, хто скіруе замест цябе?

– Я падумаю пра тое там, куды выпраўлюся, – адказаў кароль. – А вось, бачу, і мой дарадца.

У гэты момант з залі выйшаў Хама. За ім скурчыўся паміж двух ваяроў, што падхапілі яго з бакоў, Грыма Зьмеяроты – зьбялелы, ён часта міргаў на сонцы. Хама стаў на калені й працягнуў Тэядэну доўгі меч у абсаджаных золатам і аздобленых зялёнымі камянямі похвах.

– Вось, гаспадар мой, Геругрым – ваш старажытны меч. Яго знайшлі ў Грымавай скрыні. Неахвотна аддаў ён ключы ад яе. Шмат чаго там хавалася, у свой час недашуканага людзьмі.

– Ты маніш! – прашыпеў Зьмеяроты. – А гэты меч гаспадар сам даў мне на захаваньне.

– І цяпер патрабую яго вярнуць, – вымавіў Тэядэн. – Ці ж тое не задавальняе цябе?

– Вядома, так, мой гаспадар, – адказаў Грыма. – Я ж клапачуся пра вас, як толькі здольны. Але ж не натамляйцеся надта, не марнуйце каштоўныя сілы. Няхай астатнія разьбяруцца з гэтымі надакучлівымі гасьцямі. Сьнеданьне вашае неўзабаве пададуць на стол. Ці не жадаеце падсілкавацца?

– Але, – пагадзіўся Тэядэн. – I ежу для маіх гасьцей няхай паставяць на мой стол побач з маёю. Войска выяжджае сёньня! Шліце вестуноў! Кожны муж ці хлапец, здольны валодаць зброяй, усе, што валодаюць коньмі, няхай зьявяцца верхам да брамы а другой гадзіне!

– Мой кароль! – узьвіснуў Грыма. – Таго ж я й баяўся! Вядзьмак зачараваў вас. Ці ніхто не застанецца абараняць Залатую залю вашых бацькоў, вашыя скарбніцы? Самога гаспадара Ўкрайны?

– Калі гэта чары, дык яны падаюцца мне здаравейшымі за твае нашапты, – адрэзаў кароль. – Тваімі клопатамі я неўзабаве толькі на чацьвярэньках і рухаўся б, як дзікі зьвер. Не, аніхто не застанецца, нават і Грыма. Ён таксама паедзе на вайну. Ідзі! У цябе ёсьць час счысьціць іржу з свайго меча.

– Зьлітуйцеся, пане каролю! – закныхаў Грыма, дрыжучы. – Зьлітуйцеся з таго, хто занямог, састарэў у клопатах пра вас. Не ганіце мяне! Я застануся побач з вамі, хоць бы ўсе астат нія вас пакінулі! Не адсылайце вернага Грыму прэч!

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)