Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 174
Перейти на страницу:

– Шмат чаго, – адказаў Гэндальф. – Але найперш – вызвалі Эямэра. Калі я не памыляюся, ты трымаеш яго ў палоне паводле слова Грымы, якога ўсе, апрача цябе, клічуць Зьмеяротым?

– Але, – адказаў Тэядэн. – Ён ня слухаў маіх загадаў і пагражаў Грыму сьмерцю проста ў маёй залі.

– Чалавек можа любіць цябе, але не выносіць Зьмеяротага ці ягоных парадаў, – заўважыў Гэндальф.

– Мажліва й так. Я зраблю, як ты просіш. Пакліч да мяне Хаму. Ненадзейны ён стаўся ахоўца дзьвярэй – дык няхай папрацуе пасыльным. Вінаваты хай пакліча вінаватага на суд, – вырак Тэядэн сувора, але ж пасьміхнуўся Гэндальфу, ад чаго шмат Тэядэнавых зморшчынаў разгладзілася назаўжды.

Калі Хаму выправілі па Эямэра, Гэндальф падвёў Тэядэна да каменнай лавы й пасадзіў, а сам сеў на прыступцы побач. Арагорн зь сябрамі стаялі непадалёк.

– На жаль, часу няма распавесьці ўсё, што ты мусіш пачуць, – пачаў Гэндальф. – Але калі мая надзея не падмане мяне, неўзабаве прыйдзе час расповедаў. Бо табе пагражае небясьпека нават горшая за тыя, якія намагаўся ўплесьці ў твае сны Зьмеяроты. Але ж ты болей ня сьпіш. Ты жывеш. Гондар і Рохан не на самоце. Вораг моцны, моцны па-за ўсялякімі нашымі чаканьнямі, але ж ён не здагадаўся пра нашую запаветную надзею.

Гэндальф загаварыў, хутка й ціха, і аніхто, апрача караля, не пачуў пра што. I падчас ягонай прамовы зырчэй зазьзялі Тэядэнавы вочы, нарэшце ён узьняўся з лавы й выпрастаўся, Гэндальф таксама ўстаў, і разам яны зірнулі на ўсход.

– Менавіта там, – абвесьціў Гэндальф уголас, зычна й гучна, – ляжыць нашая надзея, там чакае найвялікшы страх. Кон наш вісіць на валасінцы. Але ж надзея застаецца, калі мы здолеем пратрымацца хоць бы крыху.

Астатнія таксама зірнулі на ўсход. Праз доўгія мілі, на самы далягляд і за яго несла ўяўленьне іх позірк празь цьмяныя горы ў краіну Ценю. Дзе ж цяпер Ахоўнік Пярсьцёнка? Якая насамрэч танюткая валасінка, што трымае лёс іхусіх. А Ляголасу падалося, калі напружыў вочы, што прыкмеціў белую бліскаўку: напэўна, у Мінас Тырыце бліснула сонца на вяршыні вежы Варты. Аяшчэ далей, у невыразнай далечы, але ж відочна пагражальна, нарысаваўся маленечкі пробліск барвянага полымя.

Павольна апусьціўся Тэядэн на лаву, нібы жыцьцёвая стома яшчэ намагалася адужаць яго насуперак Гэндальфавай волі. Кароль азірнуўся на свой вялікі палац.

– На жаль, – вымавіў Тэядэн, – гэтыя ліхія дні выпалі мне ў маёй старасьці замест спакою, які я заслужыў. Як шкада, што загінуў адважны Барамір! Маладыя гінуць, а старыя застаюцца старэць.

I схапіўся за калені маршчыністымі рукамі.

– Твае рукі лепей згадаюць былую моц, калі ўхопяць цаўё меча, – параіў Гэндальф.

Тэядэн узьняўся й паляпаў рукою па боку, але ж меча на пасе не было.

– Куды ж Грыма падзеў яго? – прамармытаў гаспадар.

– Вазьміце мой, мой кароль! – пачуўся зычны голас. – Ён заўжды служыў вам!

Два чалавекі нячутна падняліся па лесьвіцы й цяпер стаялі за некалькі прыступак ад верху. Адзін зь іх Эямэр. На галаве ягонай не было шалома, а на грудзёх – кальчугі, але ж у руцэ ён трымаў аголены меч і, стаўшы на калені, працягваў яго цаўём гаспадару.

– Як гэта разумець? – спытаў Тэядэн строга, павярнуўшыся да Эямэра, цяпер усе зірнулі на яго ў зьдзіўленьні – гэткі ён падаўся высокі й уладарны. Дзе падзеўся той стары, які скурчыўшыся сядзеў на стальцы й абапіраўся на кульбу?

– Мая віна, вашая каралеўская мосьць, – прызнаўся Хама ў трапятаньні. – Мне падалося: спадар вызваляе Эямэра. Гэтак я ўзрадаваўся, што, мажліва, у радасьці й памыліўся. Бо раз ён вольны, ён жа маршалак Украйны. Калі ён загадаў прынесьці ягоны меч, я паслухаўся.

– Каб я мог пакласьці яго да вашых ног, мой уладар, – сьцьвердзіў Эямэр.

На момант павісла цішыня. Тэядэн глядзеў на Эямэра, які яшчэ стаяў перад ім на каленях. Ані той, ані другі ня рухаліся.

– Ці возьмеш ты меч? – спытаў Гэндальф.

Павольна Тэядэн працягнуў руку. I калі пальцы ягоныя кранулі цаўё, усім падалося: цьвёрдасьць і моц вярнуліся да ягонай станчэлай рукі. Раптам ён падхапіў клінок, узьняў і секануў, апісаўшы зіхоткую дугу, – ажно паветра сьвіснула. I загукаў зычна, і голас ягоны зьвінеў у закліку, у роханскім клічы да зброі, да бою:

Паўстаньце, паўстаньце, вершнікі Тэядэна! Ліхая сеча чакае, сьцьмела на ўсходзе! Сядлайце магутных коней, дзьміце мацней у рогі! На бой, на бой, эёрлінгі!
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)