Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 174
Перейти на страницу:

– Пабачце ж Эёрла Маладога! – вымавіў Арагорн. – Такім прымчаў ён з Поўначы на бітву, на поле ля ракі Срабрынкі.

Чатыры вандроўнікі рушылі наперад міма яснага полымя вогнішча ў доўгім агмені пасярод залі. Тады спыніліся. Напрыканцы залі, за агменем, было ўзвышэньне з трыма прыступкамі, а пасярод яго – вялізны залаты сталец. На ім сядзеў чалавек, такі пахілены гадамі, што падаваўся амаль гномам. Ягоныя белыя валасы, доўгія й густыя, тоўстымі косамі спадалі з-пад тонкага залатога вянца. На лобе старога, упраўлены ў вянец, зьзяў адзіны бялюткі дыямант. Барада чалавека ляжала гурбаю на каленях, але ж вочы яшчэ пранізьліва блішчэлі, калі глядзеў ён на прышлых. Побач з стальцом стаяла дзяўчына ў белым. Ля ног уладара, на прыступках, скурчыўся чалавечак зь белым тварам, з хітрымі вачыма, паўпрыкрытымі цяжкімі павекамі.

Цішыня павісла ў залі. Стары сядзеў нерухома. Парушыў цішыню Гэндальф.

– Вітаю вашамосьць, Тэядэн, сын Тэнгела! Я вярнуўся. Бо пабач: бура набліжаецца, і сябры мусяць трымацца разам – інакш загінуць паасобку.

Павольна ўзьняўся стары, цяжка абапіраючыся на кароткі чорны кій зь белым касьцяным канчаром. Вандроўнікі ўбачылі, што, хоць і схілены гадамі, стары яшчэ высокі. Верагодна, у маладосьці ён быў надзвычай высокім і дужым.

– І я вітаю цябе, – вымавіў ён. – Напэўна, ты чакаеш гасьціннасьці. Але ж праўда ў тым, што ня надта жаданы госьць ты тут, спадар Гэндальф. Заўжды прыносіў ты гора. Беды лятуць за табою, нібы груганы за правадыром, і чым болей тваіх навінаў, тым яны горшыя. Ня буду хлусіць табе: калі Цяняр вярнуўся самотны, я ўзрадаваўся вяртаньню каня, але ж болей – страце вершніка. Калі Эямэр прынёс зьвесткі, што ты нарэшце выправіўся да свайго далёкага спрадвечнага прытулку, я не гараваў. Аднак навіны здалёк спраўджваюцца зрэдку. Зноўку ты тут! I з табою прыходзіць новае ліха, горшае ад ранейшага, як і зазвычай. Чаму ж чакаць табе ласкі пад маім дахам, Гэндальф Груган? Ну, распавядзі мне!

Павольна ён апусьціўся на пасад.

– Слушна кажаце, мой гаспадар, – вымавіў бледны чалавечак на прыступках. – Яшчэ й пяці дзён не мінула з таго часу, як горкія зьвесткі прынесьлі ад Заходняй Украйны – што забіты ваш сын, правая рука, другі маршалак Украйны. А Эямэру давер невялікі. Няшмат ваяроў пакінуў бы ён ахоўваць вашыя сьцены, калі б яму далі волю. А цяпер Гондар абвяшчае, што Чорны Ўладар заварушыўся на ўсходзе. Вось час, які гэты бадзяга абраў для вяртаньня. Дык чаму ж табе чакаць ласкі ад нас, спадар Груган? Латспэль наракаю цябе я, Ліхія Весткі, а ліхія весткі, як кажуць, ліхія госьці.

Ён засьмяяўся змрочна, узьняўшы на момант цяжкія павекі ды зірнуўшы на гасьцей цёмнымі вачыма.

– Цябе лічаць мудрым, сябра мой Зьмеяроты. Безумоўна, ты – вялікая дапамога свайму гаспадару, – лагодна адказаў Гэндальф. – Але ж носьбіты чорных навінаў бываюць розныя. Адны насамрэч творцы ліхога, а іншыя не турбуюць марна ў добры час, а прыходзяць толькі ў ліхую гадзіну, каб дапамагчы.

– Гэтак яно слушна, – прашыпеў Зьмеяроты, – але ж ёсьць шчэ такія, што радыя паглуміцца з костак, паварушыць чужое гора сабе на карысьць. Сьцярвятнікі, вядома, тлусьцеюць падчас вайны. "Дапамагчы" – ты кажаш? Якая дапамога ад цябе была калі? I якая дапамога ад цябе зараз? Ад нас дапамогі шукаў ты апошнім разам. Мой гаспадар дазволіў табе абраць каня, каб ты хутчэй зьнік адсюль, і, на зьдзіўленьне ўсім, ты ўзяў Ценяра! Цяжка гараваў мой гаспадар, але нават і гэты кошт не завялікі, каб ты пакінуў нашую зямлю. Мяркую, ты зноў па тое самае: ня нам ты прынёс дапамогу – табе самому патрэбная яна. Ці ты прывёў войска? Коней, мечы, дзіды? Вось тое было б дапамогай, тое нам патрэбнае цяпер. А каго ты прыцягнуў за сабою? Трох валацуг у шэрых лахманах, і сам – жабрак, горшы за іх!

– Гасьціннасьць тваёй залі насамрэч траха сапсавалася апошнім часам, Тэядэн, сын Тэнгела, – заўважыў Гэндальф. – Ці вартавы брамы не назваў табе імёны маіх паплечнікаў? Рэдка які гаспадар Украйны прымаў такіх гасьцей. Ля тваіх дзьвярэй яны склалі зброю, якая каштуе болей за шыхт сьмяротных людзей, нават і наймацнейшых. Шэрая іх вопратка, бо ткалі яе эльфы й яна дапамагла праз мноства небясьпек сягнуць гэтай залі.

– То бок праўдзівыя Эямэравы словы, што вы ўзмове зь Вядзьмаркай Залатога лесу? – прашыпеў Зьмеяроты. – Ну, чаму ж зьдзіўляцца? Заўжды ліхія падманы плятуцца ў Дзьвімардэне!

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)