Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 174
Перейти на страницу:

Гімлі крочыў наперад, але адчуў Гэндальфаву руку на сваім плячы й застыў, бы каменны.

О Дзьвімардэн! Дрымотны квят! Сьмяротным недаступны сад! Цудоўнай казкай для людзей Заўжды сьвятло тваіх вачэй, Галадрыель! Галадрыель! Празрыстая твая купель, Зямля твая ад зор бялей, Зырчэй, бясхібней і чысьцей! О Лорыйн! Пракавечны край! Сьмяротным непамройны рай.

Гэтак прасьпяваў Гэндальф і раптоўна зьмяніўся. Адкінуўшы шэрыя лахманы, выпрастаўся, ужо не абапіраючыся на кій, і вымавіў ясным халодным голасам:

– Мудрыя кажуць толькі пра тое, што ведаюць, Грыма, сын Галмода. Бяздумным гадам зрабіўся ты. Таму маўчы! Трымай зьмяіны язык у пашчы! Бо я не для таго прайшоў праз полымя й сьмерць, каб марнаваць словы з паслугачом, пакуль ня грымне навальніца!

Ён узьняў кій. Пакаціліся грымоты. Сонечнае сьвятло зьнікла з усходніх вокнаў, і ў залі стала цямней за ноч. Агонь у агмені апаў, схваваўся ў барвяным вугольлі. Толькі Гэндальфа й было відаць – высокі, белы стаяў ён перад сьцьмелым вогнішчам.

У змроку пачулася шыпеньне Грымы:

– Ці ня раіў я вам, гаспадар, адабраць у яго кій? Гэты дурань, Хама, нас усіх загубіў!

Бліснула, нібы маланка трапіла праз дах. Усё змоўкла. Зьмеяроты ўпаў ніцма.

– А цяпер ці пачуе мяне Тэядэн, сын Тэнгела? – спытаў Гэндальф. – Ці жадаў ты дапамогі?

Ён паказаў кіем на вакно. Цемра, падавалася, зьнікла, і праз прахон у даху засінелі ў вышыні празрыстыя нябёсы.

– Не паўсюль яшчэ змрок. Трымайся, гаспадар Украйны, бо мужнасьць – найлепшая дапамога табе. У мяне няма парады для тых, хто адчаяўся й склаў рукі. Але ж табе я параю. Ёсьць у мяне для цябе словы. Ці выслухаеш ты іх? Яны не для ўсіх вушэй. Калі ласка, выйдзі за свае дзьверы, зірні навокал! Ты задоўга сядзеў у цені й зашмат давяраў крывым словам і хлусьлівым прапановам.

Павольна падняўся Тэядэн з стальца. У залі зноў паціху пасьвятлела. Дзяўчына падбегла да караля, падхапіла яго руку – і, хістаючыся, стары сышоў па прыступках ды крочыў праз залю. Зьмеяроты ж застаўся ляжаць. Кароль з Гэндальфам сягнулі дзьвярэй, і Гэндальф пагрукаў.

– Адчыняйце! – выгукнуў ён. – Ідзе гаспадар Украйны!

Дзьверы расчыніліся, і ў залю ўварваўся рэзкі, пранізьлівы горны вецер, засьвісьцеў між калёнаў.

– Хай ахова спусьціцца па лесьвіцы! – папрасіў Гэндальф. – І вы, сьветлая панна, пакіньце яго пакуль з мною. Я паклапачуся пра яго.

– Ідзі, Эявін, дачка маёй сястры, – вымавіў стары кароль. – Час страху мінуў.

Дзяўчына павярнулася й павольна рушыла назад, у залю. Мінуўшы дзьверы, азірнулася. Стрыманы й задумлівы быў яе позірк, і паглядала яна на караля з халодным шкадаваньнем. Хараством зьзяў яе твар, і доўгія валасы ліліся, нібы залаты струмень. Высокая й зграбная, у белай сукенцы, апаясанай срэбрам, дачка каралёў, яна падавалася моцнай і суворай, як сталь. Гэтак Арагорн упершыню ў зыркім дзённым сьвятле пабачыў Эявін, панну Рохану, і падумаў, што яе незвычайнае хараство падобнае да сьцюдзёнай раніцы раньняй вясны, яшчэ далёкай ад росквіту й цеплыні. I яна ўпершыню пабачыла яго – нашчадка каралёў, мудрага розумам многіх цяжкіх гадоў, хоць і апранутага ў шэрае, але зь сілай яскравай і незвычайнай. На момант яна супынілася, нібы здранцьвеўшы, а тады павярнулася й хутка рушыла ў залю.

– А зараз, гаспадар, зірні на сваю зямлю! – запрасіў Гэндальф. – Удыхні зноўку вольнага ветру!

З палацавага ганку на вяршыні ўзгорку відаць было, як за ракою зьнікаюць у далёкай шэрай смузе бясконцыя палі Рохану, а над імі плынеюць касыя завесы дажджу. Нябёсы над галовамі й на захадзе яшчэ азмрочвала навальніца, і далёкія маланкі бліскалі між вяршыняў амаль нябачных гор. Але вецер задзьмуў з поўначы, і бура з усходу адступала, адкатвалася на поўдзень, да мора. Раптам праз прарэх у аблоках вырваўся, упаў на зямлю зыркі прамень. Пад ім кроплі дажджу заблішчэлі срэбрам і далёкая рака зазіхацела пераліўным крышталём.

– Ня цёмна ў сьвеце, – вымавіў Тэядэн.

– Не, – пацьвердзіў Гэндальф. – I гады ня так ужо цяжка ляжаць на тваіх плячох, як нехта пераконваў цябе. Адкінь прэч падпорку!

З каралеўскай рукі выпаў кій і пакаціўся, бразгаючы, па камянёх. Кароль паволі выпрастаўся, нібы чалавек, зьнядужаны доўгай, нуднай працаю. I паўстаў – высокі й прамы, і вочы ягоныя, калі глянуў на нябёсы, адлюстравалі блакіт.

– Чорныя ж былі мае сны, – прамовіў ён. – Але цяпер я нібыта прачынаюся. Шкада, што ты не прыйшоў да мяне раней. Бо, баюся, ужо надта позна, і цяпер табе засталося пабачыць апошнія дні майго дому й роду. Няшмат прастаяць высокія залі, збудаваныя Брэгам, сынам Эёрла. Полымя зжарэ залаты сталец. I што рабіцьму?

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)