Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Але Гары чуў, што ў Слізэрына, рэпутацыя Дома у якім навучаюцца цёмныя чараўнікі, таму ў адчаі паўтараў у сваёй галаве, што не хоча туды. Таму, калі капялюш нарэшце скарыўся, ён накіраваў хлопчыка ў Грыфіндор.
Прадзіраючыся праз натоўп, сябры сутыкнуліся з Колінам Крыві.
— Здароўку, Гары!
— Вітаю, Колін!— аўтаматычна адказаў Гары.
— Гары... Гары... слухай, адзін хлопчык з майго класа сказаў, быццам ты...
Аднак Колін быў настолькі малы, што быў не здольны супрацьстаяць натоўпу, што хутка панёс яго да галоўнай залы.
— Яшчэ ўбачымся, Гары, — піскнуў ён і знік з вачэй.
— Хм, і што такога сказаў яму той хлопчык у класе?— зацікаўлена спыталася Герміёна.
— Думаю то, што я і ёсць нашчадкам Слізэрына, — адказаў Гары і ўсярэдзіне яго ўсё абвалілася яшчэ мацней, ён прыпомніў, як падчас ланча ад яго збег Джасцін Фінч-Флэчлі.
— Людзі павераць ува што заўгодна, — з агідаю прамовіў Рон.
Тым часам натоўп зрадзеў і яны без працы змаглі дабрацца да наступнай лесвіцы.
— А ты сапраўды думаеш, што патаемная зала існуе?— спытаўся Рон у Герміёны.
— Я ня ведаю што думаць, — нахмурыўшыся адказала яна. — Дамблдор не змог вылекаваць Місіс Норыс і таму мне здаецца, што той хто напаў на яе не... ммм... не чалавек.
Тым часам, сябры зайшлі за рог і апынуліся як раз у тым месцы, дзе адбыўся напад. Супыніўшыся, яны азірнуліся. Калідор выглядаў гэдак сама, як і ў тую ноч, толькі на клямцы не вісела здранцвелая котка, а пад надпісам стаяла пустое крэсла.
— Гэта тут ахоўны пункт Філча, — прамармытаў Рон.
Сябры азірнуліся. У калідоры было пуста.
— Нам не пашкодзіць, калі мы крыху пашукаем тут доказаў, — скідаючы сумку, сказаў Гары. І ўстаўшы на карачкі прыняўся за пошук доказаў.
— Тут падпаліны!— прамовіў ён. — І там... і там таксама...
— Хадзі сюды!— паклікала яго Герміёна. — Паглядзі! Гэта вельмі дзіўна...
Гары выпрастаўся і падыйшоў да аднаго з вокан ля надпісу. Герміёна паказвала яму на вяршыню аконнай рамы. Два дзесятка павукоў манеўруючы паспешна прадзіраліся праз маленечкую расколінку ў шкле. Там жа хісталася доўгая срэбная павуцінка, якую тыя напэўна выкарыстоўвалі ў якасці лесенькі, каб выбрацца вонкі з замка.
— Ці вы бачылі калі-небудзь, каб павукі рабілі нешта падобнае?— здзівілася Герміёна.
— Ані, — адказаў Гары, — а ты Рон? Рон?
Гары азірнуўся праз плячо. Рон, стаяў паводдаль і здавалася з усяе моцы змагаўся з жаданнем ўцячы.
— Ты чаго?— спытаўся Гары.
— Я... не... люблю... павукоў, — напружана адказаў той.
— Ніколі б не падумала, — здзіўлена пазіраючы на Рона, заўважыла Герміёна. — Ты столькі разоў выкарыстоўваў іх дзеля выкатавання зелляў...
— Не маю ані нічога супраць здохлых павукоў, — адказаў Рон, старанна намагаючыся глядзець куды заўгодна, але толькі не на раму. — Я не люблю тых, якія рухаюцца...
Герміёна загігікала.
— Гэта не смешна, — у адчаі прамовіў Рон. — Калі хочаце ведаць, мне было тры гады і Фрэд ператварыў майго... майго плюшавага мішку на вялізнага гідкага павука, калі я паламаў яго цацачную мятлу. Вам бы таксама не спадабалася трымаць у руках мішку ў якога раптам вырасла б шмат ног і...
Рон змоўк, яго ўсяго калаціла. Герміёна па-ранейшаму імкнулася не ўсміхацца. Адчуваючы, што тэму лепей змяніць, Гары спытаўся:
— Ці вы памятаеце сколькі вады было на падлозе? Адкуль яна ўзялася? Яе хтось выцер.
— Лужа была тут, — прамовіў Рон, ён ачуняў настолькі, што змог прайсці колькі крокаў міма філчава крэсла. — На адным узроўне з гэтымі дзвярыма.
Ён пацягнуўся да латуннай ручкі, але адразу ж адхапіў яе, як быццам ручка яго апякла..
— Што яшчэ здарылася?— спытаў яго Гары.
— Туды я не пайду, — змрочна прамовіў ён. — Гэта дзявочая прыбіральня.
— Ай, Рон, ня бойся, там усё роўна анікога няма, — падыходзячы да яго заявіла Герміёна. — Гэта рэзідынцыя Мармытухі Міртлы. Хадзем, паглядзім.
І не звяртаючы ўвагі на вялізную шыльду з надпісам “Не працуе”, яна адчыніла дзверы.
Гэта была самая жахлівая і самая прыгнятальна выглядаючая прыбіральня, якую Гары толькі бачыў у сваім жыцці. Пад вялізным, пакрытым плямамі і трэснутым люстэркам месціўся шэрах каменных ракавін. У вільготнай падлозе адлюстроўвалася цмянае святло ад колькіх свячных недагаркаў, амаль ушчэнт спрацаваных; драўляныя дзверцы кабінак былі пашарпаны і падрапаны, а адна вісела толькі на адным завесе.
Герміёна прыклала палец да вуснаў і пайшла да апошняй кабіны.
— Гэй, прывітанне, Міртла, як маешся?— дайшоўшы на месца, спыталася дзяўчынка.