Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 77
Перейти на страницу:

Аднойчы мая жанчына Тамара сказала: "Глобус, ты заўсёды зашпiлены на ўсе гузiкi". Вельмi эратычнае назiранне, праўда? Згадалася цалкам iдыёцкая Тамарына манера падыходзiць i падкрадацца ззаду. Яна любiла падысцi крадком на дыбачках i напалохаць: крыкнуць што-небудзь гучнае ў самае вуха, цi пляснуць чым-небудзь, цi яшчэ горш — ударыць. Аднаго разу на маю галаву абрынулася паўлiтровая бутэлька. Тамара ўдарыла мяне бутэлькай па цемi. Зразумела, я пакрыўдзiў яе, усе людзi сварацца. Бывае. І мы пасварылiся з-за нейкай там фiгнi, з-за цюбiка з фарбаю. Рыштаваннi былi вузкiя. Тома расклала фарбы на дошках, а я iшоў i наступiў, i з цюбiка выскачыла ўся сiняя сiнеча i паляцела з рыштаванняў на падлогу. Тамара засталася без нябеснае фарбы i сказала, што я няўклюдны, i яшчэ нагаварыла рознага бруднага. Мне давялося ўзяць яе за ногi i саштурхнуць з рыштаванняў. Яна вiсела ўнiз галавою на вышынi трэцяга паверха. Унiзе была каменная падлога. Твар Тамары зрабiўся бурачковы, але яна не збiралася прасiць прабачэння. І я зразумеў, што можна Тамару забiць, але прабачэння я ўжо не атрымаю нiколi. Я ўсцягнуў яе на рыштаваннi i пакiнуў. Хай сабе робiць копiю. Тамара капiравала фрэску "Сустрэча Марыi i Лiзаветы". Вельмi кранальны сюжэт. Выгляд цяжарных жанчын зачароўвае. На жываце ў цяжарнай Марыi было маленечкае сонца са знакам Госпада Ісуса Хрыста. На фрэсцы, дарэчы, амаль не было нябеснага колеру. Я сеў у кутку касцёла, на хорах, i думаў пра цяжарную Марыю, пра яе велiчны жэст. Рука Марыi была ўзнятая, яна вiтала Лiзавету. А тым часам узняла сваю мужную руку Тамара. Яна шарахнула бутэлькай мне па галаве i ўцякла. Я не стаў яе даганяць. Падумалася, калi iнтымныя ўзаемаадносiны будуць разгортвацца ў ваенным накiрунку, адзiн з нас загiне. І не было нiякiх перавагаў на маю карысць. Наадварот, свядомасць замуцiлася, i мяне званiтавала. Страсенне мазгоў я атрымаў. Страсцi напалялiся, але рэшткi рацыянальнага не далi загiнуць нi мне, нi Тамары. Мы памiрылiся ў той жа вечар. І расшпiлiлi ўсе нашы гузiкi. Нам было добра. Павер мне.

Мяжы памiж праўдаю i хлуснёю няма, як памiж вераю i сумневам. Вось ты iдзеш па музеi бабулi Цюсо, а навокал людзi i лялькi, рэчы i адбiткi ў люстэрках, ценi i плямы святла. Вось жанчына падмятае брук, гэта лялька. А вось японец фатаграфуе жанчыну-ляльку, што падмятае брук. А вось мой брат, якi назiрае, як турыст-японец фатаграфуе ляльку з венiкам. А вось я, той самы Адам Глобус, якi бачыць усю вялiкую карцiну ў люстэрку. А вось ты, што слухаеш мой раман пра дзiва. А вось i ён, дарагi сябра чытач, якi схiлiўся над тэкстам. Цi iстотная, у такiм разе, неадухоўленасць лялькi, якую зрабiлi ў выглядзе падмятальшчыцы пазапазамiнулага стагоддзя? Лялька вельмi добра затрымлiвае на сабе промнi святла. Калi сфатаграфавацца побач з ёю, дык на картцы лёгка пераблытаць, дзе жывы чалавек, а дзе рукатворная цацка. Вось так з-за слабай здатнасцi адрознiваць адно ад другога ты не можаш выбрацца з люстраных лабiрынтаў. І ты натыкаешся на люстэркi, як экскурсант японец з фотакамераю. Ён усмiхаецца, у яго механiчная ўсмешка. Японец так выхаваны: атрымаў удар — усмiхнiся, а толькi потым, паправiўшы акуляры, рэагуй — цi то ўдарам цi то прабачэннямi.

Раптоўны жах, ты робiшся сведкам забойства братоў дэ Вiтаў. Адзiн з iх, Ёхан, быў правiцелем Галандыi на працягу дзевятнаццацi гадоў. Але ягоныя поспехi выклiкалi чорную зайздрасць у колах супрацiўнiкаў, якiя здолелi справакаваць натоўп на гвалт i самасуд. Пакутнiкаў Ёхана i Карнелiса ты пабачыш прывязанымi да бязлiстага дрэва. З раздзёртых жыватоў будуць звiсаць вантробы: слiзкiя, бэзавыя i гарачыя. Ты жахнешся, падумаеш пра чалавечыя цёплыя кiшкi, пра незваротнасць учыненага — вантробы семнаццатага стагоддзя нельга запхаць назад, як сёй-той з фiлосафаў меркаваў. Ты адхiснешся ад пачварных лялек i пабачыш шкло, за якiм застанецца сцэна гвалту. На шкле варухнецца адбiтак майго брата Мiраслава. З-за Мiраслававага пляча будзе паглядаць белы твар вучонага габрэя.

Лялечны габрэй апусцiў вочы, ён не хоча глядзець на паталагiчную сцэну. Пэўна, таксама апускаў веi i вучоны Спiноза, калi забiлi ягонага паплечнiка Ёхана дэ Вiта ў тысяча шэсцьсот семдзесят другiм годзе. Пабачыўшы разяўлены жывот сябра, цяжка адстойваць пастулат, што трэба разглядаць чалавечыя дзеяннi i памкненнi так, як разглядаеш лiнii, паверхнi i геаметрычныя целы. Каб абаранiць такую тэзу, трэба апусцiць вочы, разгарнуць кнiгу, дзе замест закладкi ляжыць найдаражэйшая нiдэрландская купюра коштам у тысячу гульдэнаў, а на ёй, на глянцавай паверхнi, тонкiмi лiнiямi намаляваны твар сумнавокага матэрыялiста Спiнозы.

Доўгi, сплецены з смарагдавай павуты, твар фiлосафа я абмяняю на каштоўную рэч — дыямент. І калi, седзячы за сталом у ювелiрнай краме, я буду круцiць перад вачыма пярсцёнак з матавага золата i любавацца колкiмi жарынкамi марознага дыяментавага бляску, згадаецца сентэнцыя Спiнозы: той, хто ў рэшце рэшт выходзiць у пераможцы, болей ганарыцца тым, што ён нашкодзiў iншаму, чым тым, што прынёс дабро сабе. Цi можна, растрыбушыўшы чалавечае цела, атрымаць задавальненне? Няўжо натоўп, якi знявечыў дэ Вiта, меў палёгку? Мяркую, меў! Вось у чым жах. Я цiха апускаю вочы, раскрываю нататнiк i вялiкiмi лiтарамi запiсваю: "Вайна — грамадская шызафрэнiя, суцэльнае вар'яцтва. Вайна — вельмi заразная, iнфекцыйная хвароба. Салёны водар крывi распальвае апетыт..."

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)