Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 77
Перейти на страницу:

А далей пашыбаваў у якi-небудзь зацiшны рэстаранчык- кабачок на два столiкi, шэсць месцаў. А там замовiў порцыю смажанай камбалы. І рудабровы кухар-гаспадар падсмажыць рыбiну найлепшым чынам i ўсмiхнецца, а ты пабачыш шырозны свiшч памiж пярэднiмi верхнiмi зубамi. Такi шырокi, што праз яго можа праплыць не толькi камбала, але i каравела, а за ёй i ўся iспанская армада, якую так люта ненавiдзяць галандцы. О, гэтая святая вайна за незалежнасць! О, гэтая праклятая Богам каланiяльная вайна! Iспанцы захапiлi Амстэрдам i амаль усё шаснаццатае стагоддзе рабавалi i ўцiскалi вось такiх рудабровых прадаўцоў камбалы. Але свет плыве, свет мяняецца. Імперыi руйнуюцца. Пясок сочыцца праз пальцы. Вада точыць камень. Нiдэрландскiя партызаны — гёзы — вызвалiлi родны Амстэрдам ад iспанскае навалы i вярнулiся ў свае крамкi гандляваць смажанай рыбаю. І калi сумна, а ты ў Галандыi, дык пашукай у дамках, падобных да кухонных буфетаў, маленькi рэстаран, з'еш сакаўны кавалак залатой камбалы, i стане ўтульней у гэтым свеце. Пад'еўшы, яно заўсёды спакайней.

Можна зноў прагуляцца вакол каралеўскага палаца, у якi так i не завiтала каралева. Яна любiць жыць у нейкай Гаазе. Вокны палаца цёмныя, як люстэркi за ложкамi прастытутак. Усё ж нельга надоўга пакiдаць каралеўскiя палацы.

Хай даруе Яе Каралеўская Вялiкасць усiх Нiдэрландаў, але трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем, каб не страцiць павагу i любоў уласнага народа. Вось такое нахабнае пажаданне выказалася нiдэрландскай каралеве ў музеi мадам Цюсо. Ясна, калi ты ў музеi спадарынi Цюсо, дык каралева не сапраўдная, а цацачная. Ну i што?

Я i сам ведаю, што лепей было пайсцi ў дом-музей найвялiкшага з галандскiх жывапiсцаў, чым да Цюсо. Але дом Рэмбранта, як высветлiлася, адчыняюць толькi ў нядзелю. Пацалуй прабой i кiруй дамоў. Але ты далёка ад Мiнска, ты ў Амстэрдаме, iдзеш на пляц Дам, i цябе ветлiва запрашаюць у музей бабулi Цюсо. Ідзеш.

"Русiш?" I атрымлiваеш паперку з тэкстам, якую чытаеш у хуткасным лiфце, якi iмчыць на самы верх вялiзнага будынка. З лiфта накiроўваешся ў цёмны, кепска асветлены пакой. І тут успыхваюць пражэктары, у конусах промняў на цябе насоўваецца са столi вялiкая чатырохметровая фiгура Клааса Янсзоона, якi нагадвае Якуба Коласа з аднайменнага мiнскага пляца, пераапранутага ў строй залатога для Галандыi семнаццатага стагоддзя. Амстэрдамскi калос пачынае расказваць пра васьмiдзесяцiгадовую вайну за незалежнасць. Леваруч ад яго высвецiцца дыярама бiтвы. Сапраўдная гармата стрэлiць сапраўдным колцам дыму, якое паляцiць над табою, нiбыта ядро. А ты ўспомнiш бронзавага партызана Дзеда Талаша з унукам, якi цягне скрыню з патронамi. Раней у праекце недалёка ад скрынi з патронамi каля коласаўскага чаравiка ляжаў вялiзны капялюш, але бронза — рэч каштоўная, вырашылi эканомiць i не адлiваць капялюш. Народны пясняр цяпер сядзiць на пляцы без галаўнога ўбору. А ягоны стрыечны брат Клаас хоць i ў памяшканнi, але пры капелюшы. Вядома, Клаас у Амстэрдаме, а Колас у Мiнску, i хай яны абодва калосы, але Бог не роўна дзелiць.

Кожная няроўнасць вельмi добра вымалёўваецца на геаграфiчных мапах. Вось у музеi Цюсо ёсць мапа Нiдэрландаў, падзеленая на правiнцыi: Гелдэрланд, Утрэхт, Паўночная Галандыя, Галандыя, Паўднёвая Галандыя, Зеландыя... І правiльна, дарэчы, зрабiла, што падзялiлася, што не iснуе адзiнага i непадзельнага саюзу, няма адзiнай партыi, якая са зброяю ў руках будзе змагацца за нейкае ўяўнае адзiнства. Саюзу няма, а Нiдэрланды ёсць, як i краiны БеНiЛюкс ёсць, як ёсць i добраахвотна аб'яднаная Еўропа.

I хай праклянуць мяне дробныя беларускiя нацыяналiсты, але не бачу нiчога кепскага ў палескiм культурным сепаратызме. Хай акрэслiваюцца, хай вылучаюцца, хай Пiнскi раён стане Палескiм раёнам. Хай змяняюцца межы абласцей Рэспублiкi Беларусь. Хай усё дзелiцца i множыцца, асабiста я за жывы i мiрны працэс змены межаў, бо нiколi не ўцiскаў геапалiтычнае паняцце сваёй Беларусi i Радзiмы ў рамкi, акрэсленыя Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай цi Рэспублiкай Беларусь. Мяжа — умоўнасць, а з яе зрабiлi паласу смерцi. Дык хай паадсыхаюць тыя рукi, што на геаграфiчнай мапе малююць палiтычныя межы. Вось так, я не толькi касмапалiт, а яшчэ i iнтэрнацыяналiст, праўда, апрануты ў нацыянальны мундзiр.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)