Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 77
Перейти на страницу:

Я доўга блукаў памiж вiтрынамi i разглядаў розныя экзатычныя паставы. Мне спадабалася белая жанчына з плацiнавымi кудзерамi з важкiм бюстам i з крутымi клубамi. Мне спадабалася жанчына, а да яе заскочыў вiхлясты юнак. Усмешлiвая парачка схавалася за бурачковай занавескаю, пакiнуўшы мяне любавацца пустым высокiм белым крэслам. Давялося пайсцi далей i разглядаць штучны тавар. Заапарк у чырвоным, пурпуровым, бэзавым, лiловым святле. Людзi — жывёлы. Жывёлы — людзi. Усе жанчыны на адзiн афраеўраазiяцкi твар. Нi даўжыня ног, нi ўзрост, нi колер вачэй, нi колер скуры, нiшто не мае анiякага значэння.

Незаўважна для сябе я апынуўся ў нiзкiм пакойчыку зусiм маленечкай мурынкi. Яна ўсмiхалася, яна хiхiкала — смех пырскаў з яе, як сок з апельсiна. Яна вельмi спрытна схавала гульдэны пад коўдру i, скiнуўшы майткi, уселася на падушку. Малпаватая ручка ўзяла з палiцы ўпакоўку кандомаў. Мурынка пачала абмахваць твар блiскучай упакоўкаю нiбыта веерам. Боты негрыцянка не зняла i станiк не скiнула. А я не зняў кашулю. Прастытутка яўна не збiралася мыць мой чэлес. Давялося самому правесцi водную працэдуру. Яна толькi выцерла маё пахавiнне мяккай сурвэткай, якую тут жа скачала ў шарык i шпурнула ў вядро. Усе негры народжаныя баскетбалiстамi. У вядры было поўна сурвэтачных шарыкаў.

Валасы на мурынскай похве аказалiся пругкiя, не раўнуючы капронавыя. Прастытутка апранула мой напяты чэлес у тонкую гумку. Нават мiнет рабiўся праз кандом. "Беражонага Бог беражэ!" — сказаў француз Беранжэ. Я забаўляўся з негрыцянкай, а яна ўсмiхалася, уздыхала i зазiрала мне ў вочы. І ўсё ж, за жывасцю выразна прамацвалася ненатуральнасць i лялькавасць. Не я, а француз Ламетры прыдумаў разглядаць чалавека як механiзм, як машыну, як рэч. А мне давялося адчуць матэрыяльнасць гэткае думкi.

Мурынка стаяла на каленях i локцях, калi з мяне выцякала жаданне знаходзiцца ў жанчыне, яно выцекла ў гумовы мяшэчак i было загорнута ў папяровую сурвэтку, скачана ў шарык i кiнута ў вядро. Маё жаданне апiсала вельмi прыгожую дугу ў цёмным паветры i трапiла ў лузу са смеццем.

Каму трэба здзейсненыя жаданнi? Нiкому. Вось хацелася нечага да вар'яцтва, да самазабыцця, да самагубства, да самазнiшчэння, i раптам дасягнулася, зрабiлася, здзейснiлася запаветнае жаданне — спустошанасць, разгубленасць, расчараванне. Было i няма. І як сорамна за мiзэрнасць жаданняў?! Таксама прыкра бывае глядзець тэлевiзар, ляжаць i зырыць на iдыётаў з напамаджанымi тварамi i ўстаўнымi думкамi. На iнвалiдаў глядзець сорамна. Ім трэба спачуванне i спагада. Згодны. Але назiраць за калекамi не хачу. Лепей заглыбiцца ў сон. "О, каб глядзець сны па замове!" — усклiкне iдыёт. Ён жа не ведае, што гэта будзе не сон, а пратэз сну, муляж. Ды фiг з iмi. Бог дапаможа ўбогiм. А я буду спаць. Гэтак, заплюшчыўшы вочы, патану ў плынях невядомасцi, у хвалях бязмежнасцi, у дыханнi вечнасцi. Патану i адчую няроўнасць часавае плынi. Вось адчуванне, што час марудна паўзе, як слiмак, а вось ён зусiм спынiўся, як слiмак на попеле, а вось iмклiва паляцеў кажаном улукаткi.

Мы — праявы часу, маруднага цi iмклiвага, рэдзенькага, як крынiчная вада, i густога, як наварысты булён са свiнiны. І якiмi ж цацачнымi здаюцца гадзiннiкi. Яны не маюць амаль нiякага дачынення да сапраўднага, жывога, планетарнага, касмiчнага часу, таксама як лялька не мае непарыўнай сувязi з правобразам. Час сцiскаецца, загусае, развейваецца, скручваецца ў змяiныя колцы i працiнае прастору вострым прутком. Ён жывы. Ягоная магутнасць асаблiва моцна праяўляецца ў снах, дзе час уладарыць бязмежна. У такiя сны я правальваюся вокамгненна, лячу ў мiгатлiвай цiшынi, пакуль не прагучыць выбух: i шолахi, шоргаты, шэпты, крыкi, галасы, мелодыi запоўняць прастору. Гукавая хваля можа i выкiнуць са сну ў рэальнасць, асаблiва калi ператомлены, перасычаны ўражаннямi, перапоўнены здзiўленнямi. Як у амстэрдамскiм гатэлi "Краснапольскi", напрыклад. Толькi не трэба нервавацца. Бяссонне не горшая з хваробаў, i яго можна ператварыць у нiрвану, асаблiва калi ляжыш у шыкоўным ложку i назiраеш за гульнёю амстэрдамскiх святлаценяў на высознай столi.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)