Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 77
Перейти на страницу:

Адам Глёбус

ТОЛЬКI НЕ ГАВАРЫ МАЁЙ МАМЕ...

Зборнік інтымнае прозы

Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Толькi не гавары маёй маме... Зборнік інтымнае прозы. — Мінск: Сучасная Літаратура, 1995. — 312 с.

Рэдактар: Сяргей Дубавец

© Камунікат.org, 2012

Трохкутнік

Аповесьць пра першае каханьне

Кажу табе: нiчога адметнага не было, нiхто не застрэлiўся. У iншых здараецца страшнае, i яны трапляюць у лякарнi, i труцяцца, i вешаюцца, а ў мяне... Ну, калi ты настойваеш, скажу так: мне было семнаццаць.

Лядачы ўзрост, асаблiва калi вясна, травень, i табе семнаццаць, i ўсе дзяўчаты прыгожыя. А тая, што да цябе блiжэй за ўсiх, — самая прыгожая. А блiжэй за астатнiх да мяне была Вольга Пакроўская. За адным сталом на занятках сядзелi. Яна займалася на скульптурным, а я на жывапiсным, але на ўсiх фiзiках-хiмiях мы побач сядзелi, толькi на ангельскай мове я сядзеў адзiн, бо Вольга вывучала французскую. І на беларускую лiтаратуру яна не прыходзiла, дзецям вайскоўцаў дазвалялася не вывучаць бел. лiт. i бел. мову. Яна i не вучыла. Але на ўсiх астатнiх грамадазнаўствах, матэматыках, красленнях мы сядзелi разам.

Другi год сядзелi побач, i калi ў мяне ўзнiкалi розныя думкi, дык я iх праганяў з дзiўнай лёгкасцю. Ну, мала што каму захочацца цi прымроiцца на занудлiвых занятках па вайсковай справе, калi маёр Мухiн у соты раз разбiрае i збiрае аўтамат Калашнiкава, а потым прымушае гэта рабiць усiх па чарзе. А аўтамат адзiн. І калi дойдзе чарга, дык адчуеш, як ад Мухiна пахне спiртам. Звычайна на вайсковай справе я чытаў. А Мухiн не любiў тых, хто чытаў. Ён i дзяўчат не любiў, i барадатых не любiў, а тых, хто насiў даўгiя валасы, ненавiдзеў. Ён — маёр Мухiн, пехацiнец — любiў спiрт i аўтамат Калашнiкава. А я любiў чытаць пра мастакоў, пра розных там Радэнаў i Сезанаў. Ну, i калi чытаў пра тое, як Агюст Радэн прымушаў сваiх натуршчыц разгульваць па майстэрнi аголенымi... Ён, Агюст, не мог маляваць, калi натуршчыца сядзела цi ляжала. Чалавек — сабор, якi рухаецца, так ён казаў. I мне ўяўлялiся гэтыя аголеныя, што гуляюць па скульптурнай майстэрнi сярод станкоў i каркасаў.

У семнаццаць i не такое ўяўляецца. У суседнiм доме, наш дом з суседнiм вокны ў вокны стаяў, адзiн мужчына прымушаў сваю жонку мыць падлогу, i не проста так мыць, як усе мыюць, а распранацца дагала i мыць. А сам ён сядаў на канапу i глядзеў, як яна шаруе дошкi сагнуўшыся. А ў мяне быў бiнокль, i я сачыў за iмi з-за фiранак. А потым, яна i дамыць не паспявала, ён рабiў з ёй розныя рознасцi. Эксгiбiцыянiсты чортавы. Я iх на вулiцы баяўся сустракаць. Ідзе такая прыстойная парачка, заходзяць у хлебную краму i купляюць палову чорнага i батон. І ўсё ветлiва, з усмешкамi, i нiхто нiчога, а я чырванею. Натуральна, i, здаецца, усе на мяне глядзяць, нiбыта ведаюць, што я з-за кухоннай фiранкi за людзьмi ў бiнокль падглядаю. І даводзiцца ўцякаць з крамы, нiчога не купiўшы, бо кроў на шчоках так i пульсуе. А тыя нудзiсты кватэрныя хоць бы хны. Добра, што я толькi чырванеў, а то ўявi, каб хто мог думкi чужыя чытаць цi мроi бачыць.

Ну, хоць бы той жа ваенрук Мухiн, уяўляеш? Глянуў ён на мяне i бачыць майстэрню Радэна, поўную аголеных кабет, якiя гуляюць мiж розных бронзавых думальшчыкаў i грамадзян горада Кале. А замест Радэна я сяджу на крэсле i раблю мядовай акварэллю накiды. Мухiн бы зайшоўся ад злосцi. Каб я кнiгу пра вайну чытаў, нават гiстарычную, пра беларуска-расейскую вайну XVII стагоддзя, i тое б не так зазлаваў, а тут... Ён жа не ведаў, што скульптарка, якая зляпiла гэтых саўдэпаўскiх рабочага з сялянкаю трыццацiметровых з пудовымi сярпамi i малаткамi, таксама насiла такое прозвiшча — Мухiна. Якi серп? Якi молат? Вось аўтамат Калашнiкава — рэч! А я аўтамат ненавiдзеў люта. Дый чорт з iм, з аўтаматам. Не пра тое гаворка. А пра маё самае першае каханне да Вольгi Пакроўскай, з якой сядзеў на вайсковай справе за адным спiсаным рознымi гадасцямi сталом.

“Мухiн — дуб!”, “Вайскоўцы — людажэры!”, “Ненавiджу вайну. Любоў — наш сцяг!” Усё такое пацыфiсцкае. У нас уся вучэльня была з пацыфiстаў доўгавалосых. І я насiў тады доўгiя валасы, яны вiлiся i тырчалi ў розныя бакi. Жахлiвае вiдовiшча. І нязручна. Толькi як жа я без валасоў? Валасы таксама сцяг пацыфiзму. А самыя доўгiя валасы ў вучэльнi насiў Сяржук Шавец. Ён, як i Вольга, вучыўся на скульптурным. Сяржук быў з Гомля i ўсiм казаў, што самыя прыгожыя дзяўчаты ў Гомлi. Выдумляў. У семнаццаць усе дзяўчаты прыгожыя. А што да Сержука, дык ён зусiм у дзяўчатах не разбiраўся. Пазнаёмiцца з якой, прывядзе ў майстэрню, пасадзiць i мяне клiча, каб спытацца, прыгожая цi не. Бывае, такое прывалачэ, што ажно дзiўна, дзе яно такое вядзецца-плодзiцца. Але я нiколi не казаў, што ягоныя самкi — каракацiцы.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)