Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 77
Перейти на страницу:

Нарэшце армянiн прывёз мяне з братам у музей дыяментаў. Калi ты думаеш: там палац у сто дзвярэй, дык памыляешся. Чатыры чатырохпавярховыя дамкi, але ў гэтых дамках на дыяменты я нагледзеўся.

I куды толькi глядзяць розныя рабаўнiкi? Праўда, Андранiк расказаў нам пра аднаго амстэрдамскага злодзея. Той, абрабаваўшы краму, трапiў на мушку палiцыянткi, але не разгубiўся, забраў зброю i навешаў палiцыянтцы кухталёў, забiваць не стаў, адно памясiў кулакамi, дзеля навукi. Пасля сеў у машыну i ўцякаў, але яго злавiлi i, дзеля навукi ўсiм астатнiм непаслухмяным крымiнальнiкам, увагналi ў смяротнае цела васемнаццаць куль. Журналiсты паспрабавалi разгарнуць кампанiю пра парушэнне правоў чалавека, але з такiх памкненняў нiдзе нiчога не выгарае. У апавяданнi армянiна мяне здзiвiла не колькасць куль у рабаўнiковым целе, а пазiцыя апавядальнiка. Андранiк заўсёды заставаўся на баку дэмакратычнага друку. Напэўна, усе народжаныя на берагах СССР не любяць мiлiцыянтаў, палiцыянтаў, цэнтурыёнаў i нiколi не займаюць iх бок, нават у тых выпадках, калi палiцыянт — жанчына. І яно мне зразумела. А паглядзеў бы я на таго ж армянiна, калi б ён меў уласны музей дыяментаў. Якi б бок ён займаў?.. Вось i я пра тое думаў, заходзячы ў музей.

На першым паверсе стаяў станок па апрацоўцы каштоўных камянёў узору семнаццатага стагоддзя. Высокi лысаваты бландзiн з марскiмi галандскiмi вачыма сказаў, што станок каштуе столькi, колькi машына "ферары" апошняй мадэлi. Я не ведаю, колькi каштуе "ферары", але, думаю, шмат, калi гэтым хочуць здзiвiць наведнiка музея каштоўнасцей. Станок быў вiдавочна стары i цёмны, як лёс прыгоннага беларуса. А выглядаў ён, як непрыстасаваная да жыцця ў цывiлiзаваным свеце пачварная жывёлiна. Станок мяне крануў. На гэта i быў тонкi галандскi разлiк, я паверыў у сапраўднасць убачанага. Побач са старажытным станком гулi восем сучасных, за адным з якiх сядзеў зусiм сiвы майстар i апрацоўваў камень. Сучасныя станкi нiякай эстэтычнай каштоўнасцi не ўяўлялi, таму вельмi хутка я апынуўся на другiм паверсе, за доўгiм шкляным сталом з празрыстымi кубачкамi ласкава прапанаванай гарбаты. Светлавокi амстэрдамец маляваў на вялiкiм белым аркушы розныя формы дыяментаў, а потым даставаў са скрыначкi канверты, а з блакiтных канвертаў выкочваў дыяменты i раскладаў iх пiнцэтам на малюнках. На тупаватае пытанне "А колькi каштуе самы вялiкi, самы блакiтны, самы чысты дыямент з тых, што ляжаць на аркушы?" я пачуў даволi важкую лiчбу — дваццаць пяць тысяч гульдэнаў. Праўда, не самы найлепшы, а зусiм жоўты камень, каштаваў яшчэ на пяць тысяч даражэй. Я склаў у думках кошты раскладзеных на стале каменьчыкаў, i атрымалася чвэрць мiльёна ў гульдэнах, а ў беларускiх рублях яшчэ ў сем тысяч разоў болей. За жыццё не патрацiш, калi не будзеш таўчы ў ступе i сыпаць вострыя аскепкi ў стравы ворагаў.

Жадання схапiць камянi i ўцячы не ўзнiкала. Розум вельмi ясна падказваў: схапiць можна, уцячы нельга. Пэўна, адсюль i прарасло памкненне пагаварыць пра набыццё каменя. Крый Бог, я не пачаў з прапановы — давайце я набуду жоўты дыямент. Я цiхенька, па-жыдоўску спытаў: "А хто набывае такiя каштоўныя i дарагiя камянi?" — "Японцы!" Можна было i здагадацца.

У Амстэрдаме куды нi пойдзеш, паўсюль японцы. У iх маленькiя выспы, мала месца i няма дзе захоўваць грошы, а тут раз — i мiльён гульдэнаў у адной скураной пудэлцы. Кампактна, па-японску i па-нiдэрландску, дарэчы. У нiдэрландцаў i японцаў ёсць агульны вораг — мора, i яны стагоддзе за стагоддзем змагаюцца з iм. На першы погляд, у беларусаў нi з японцамi, нi з нiдэрландцамi нiякiх агульных рыс няма, бо ў нас няма мора. Але калi прыгледзецца, дык i ўбачыш. І японцы, i нiдэрландцы, i беларусы занепакоеныя станам, статусам, чысцiнёю роднай мовы, якую ўвесь час трэба ахоўваць ад хваляў суседнiх моўных стыхiй. У названых народаў нацыянальнае пытанне абавязкова ўвязваецца са станам мовы. Таму i армяне i габрэi, якiя пасялiлiся ў Амстэрдаме, першае, што робяць пры сустрэчы з былымi суайчыннiкамi, гэта заводзяць гутарку пра складанасцi ў вывучэннi тамтэйшых слоў, i пра ўласныя поспехi ў гэтай нялёгкай справе. Не раўнуючы, мiнскiя армяне i габрэi, што спрабуюць вучыць беларускую мову, якая ўпарцiцца, не даецца, трансфармуецца з адной граматыкi ў другую. І як яе такую неакрэсленую вывучыш? А так, як i японскую з нiдэрландскай, пацiху- патроху. Экскурсавод Андранiк, да прыкладу, склаў нiдэрландска-армянскi слоўнiк i атрымаў званне доктара, пра што паведамляў усiм па тры разы, нават у музеi дыяментаў уставiў некалькi сказаў пра слоўнiк. А пакуль ён пахваляўся слоўнiкам, я саспеў, каб набыць дыямент.

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)