Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 187
Перейти на страницу:

— Нейкія непрыемныя весткі?

— Не,— не мог не схлусіць.— Звычайныя.

— Але ты змяніўся...

— Як, краса ненаглядная? — знайшоў душэўныя сілы, гарэзна прыгарнуў да сябе.

— Не такі, як быў нядаўна.

— A які?

— Інакшы. Далёкі нейкі.

— Выдумляеш ты штосьці.

— Не. Я адчуваю. Душой.

— Чуйная i харошая ты мая!— уцешыўся.— Вось гэта сапраўдная жонка!

— Дык што табе сказалі? — прыпаднялася над ім, хмелячы яго пяшчотным водарам шыі i грудзей, спрабуючы i ў цемені зазірнуць яму не столькі ў вочы, колькі ў Душу.

— Кажу ж, звычайнае,— ён зноў уклаў яе голаў на свой плячук.— Ды не ўсё я магу гаварыць.

— Нават i мне? Цяпер? — нібы здзівілася.

— Нават i табе. Цяпер, краса ненаглядная.

— Не зусім верыш? — здаецца, у ёй успыхнула пачуццё крыўды.

— Веру. Зусім,— супакоіў.— Але ты сама нядаўна хораша казала, што я — дзяржаўны муж. A ў дзяржаўных мужоў былі, ёсць i будуць вялікія дзяржаўныя таямніцы. Павер, я, бывае, не ведаю таго, што ведае князь. I ніколі не падумаў нават крыўдзіцца на яго за гэта. Бо знаю: так часамі трэба. Ведай i ты, жонка мая любая: у мяне ёсць i будуць ад цябе такія-сякія сакрэты. Не мае, не сямейныя, а найперш дзяржаўныя.

— Разумею,— супакоілася, шэптам прамовіла Любка.

— Зноў ты — малайчына! Праўда, цяпер ты будзеш ведаць больш, чым ведала дагэтуль, але не ўсё павінна гаварыць не толькі сяброўкам, такім лісліўцам, як Расціслаў i Раксана, але i маці з бацькам. Вось тады ты будзеш мне не проста жонка, а мае апірышча i надзея. Разумееш?

— Разумею, усё разумею. Я ніколі не буду чапляцца да цябе з лішнімі роспытамі.

Яна сцюцюрылася каля яго, як птушаня, папяшчоцілася i неўзабаве заснула, дыхаючы легка i спакойна, мабыць, i ў сне цешачыся за свой уладкаваны лес, за тое, што будзе дагледжаная i абароненая.

Ён жа, аберагаючы сон яе, маладой, шчырай, разумнай i добрай жанчыны, якую, можна сказаць, спакусіў, не мог не думаць пра новую небяспеку, што пагрозна дыхнула блізка: «Што будзе рабіць Даніла? Зноў прышле ганца i папросіць помачы ў нас i ў Міндоўга? Сваімі i нашымі сіламі будзе адстойваць сваё? Мабыць, не. Усёй нашай моцы, як i яшчэ моцы Яраслава i яго сыноў не хопіць, каб запыніць Батыгавы полчышчы. Дык што тады? А тады, бадай, адно: Даніла сам падасца да Батыгі, стане перад тым на калені i будзе выпрошваць права на сваю вотчыну ды яшчэ будзе хітраваць, шальмаваць сваіх: кажуць, у Батыгавым стане праваслаўныя князі нагаворваюць таму адзін на аднаго, i Батыга набліжае да сябе тых, хто найбольш яму дагодзіць. Ёсць звесткі, што туды на наклон паехалі ўжо наўгародскі князь Аляксандр i князь Міхаіл Чарнігаўскі — мабыць, самы большы цяперашні Данілаў непрыяцель... Хто можа загадзя ведаць, як усё там складзецца, але добра ясна i цяпер: калі там будуць перамовы, хітрыкі, нашэпты, пад'юджванні, спробы ўтрымацца ў сваім княстве хоць Батыгавым васалам, то князі будуць гандляваць i Навагародскай зямлёю, не пытаючы ў нас на гэта згоды... I, канечне ж, найбольш будзе спакушаць Батыгу нашым кавалкам Даніла...»

5

Сёння Усяслаў ехаў конна ў свой загародні дом ужо не толькі з дружынаю, але i з маладой жонкай. Не збіраўся везці яе з сабой, як раней не браў у паходы ці выезды першую жонку i дачку, лічачы, што ў дарозе лягчэй без жанчын i дзяцей, але перад Любчынай па-дзіцячаму ласкавай просьбай не ўстояў.

Цішук-цесць з маладымі воямі, асочваючы шлях i ўзгоркава-спадзістае наваколле, падаваўся паперадзе, Усяслаў з Любкай ехалі ўслед, удваіх, а за імі, прыкрываючы тыл i абоз з харчам ды адзеннем, рухалася астатняя ахова. Калі пакінулі ажыўленыя дзядзінец, пасад, а пазней мінулі мелкую Валоўку каля Гарадзечна — былога горада, папярэдніка Навагародка, калыхаліся ў сёдлах моўчкі, сцішана i радасна любуючыся высокай блакітнай нябеснай просінню i плыткімі, зверху да рэзі ў вачах беленькімі, колеру чыстага снегу, a спаднізу шараватымі аблачынамі, якія кідалі, гналі цень па зямлі, ці захапляючыся ясным, хвілінамі вельмі яркім сонцам, ад якога пал оса святла бегла ўслед за ценем, вычэрнівала аранае поле, вызяленьвала азіміну, азалочвала бярозы i выбронзвала клёны каля вёсак.

Такая пагода была другі дзень. Перад гэтым, пасля вераснёўскай пары, неба было нізкае, шэра-цёмнае, цяжкое, з яго ліў i ліў дождж. Халаднеючы, ён астудзіў паветра, зямлю, напоўніў без меры рэчкі, лагчыны i разоры ды каляіны; гэтая мутная вада пачала траціць люстэркавую роўнядзь, сінела-змрачнела, то імчала да рэчачак ад націску плыні, то трымцела ад сцюдзёнага ветравею, то з мальбой пляскалася i пляскалася на бераг, нібы не хочучы спяшацца сплысці ў далёкі свет; лес ссырэў i ацяжэла застагнаў; пасля дождж i вецер заціхлі, дзень-два пабыло змаганне прыродных сіл, затым выяснілася, высыпалі ўночы зоркі на небе, з'явіўся месяц, ціскануў мароз, апёк, выжаўціў ці падрудзіў-падчырвоніў лісце на дрэвах, а ўслед за гэтым пыхнулі яснасць i цеплыня, абвяшчаючы пачатак сёлетняга бабскага лета — апошняй, развітальнай летняй ласкі, адмысловай красы звялай старой i маладой, ужо восеньскай зеляноты, грэючы душу прыемнымі ўспамінамі i наводзячы роздум пра блізкія змены ў прыродзе, а можа, i ў жыцці.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)