Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 187
Перейти на страницу:

— Ды не раз i не два бачыў, як прыходзілася князю Ізяславу збіраць на патрэбу ўсёй Навагародскай зямлі золата i срэбра, скуры, мёд ці валакно,— пахітаў галавой Усяслаў ды турботліва чэшучы пасівелую ўжо скронь.

— У адным з гэтых куфраў i грамата-наказ князя Ізяслава пра навагародскі пасад пасля яго смерці...— Зноў, як i на споведзі, нялёгка ўздыхнуў Кірыла.— Не выпадзе некалі паказаць гэта вечу мне — пакажаш ты... Так што велічыня тваёй улады, Усяслаў, ацяжарваецца яе бярэмем...

— Што праўда, то праўда,— уздыхнуў i ён.

— Хочаш — зірні на мноства зямнога багацця,— дазволіў Кірыла i, бачачы, што ён не прагне ўбачыць тое, што можа зварушыць у душы зайздрасць i хцівасць, сам падышоў да бліжэйшай, новай, яшчэ жаўтаватай ад свежасці i нацёртага воску скрыні, надняў яе паўкруглае века.

Ды Усяслаў не падышоў, не спакусіў ні вока, ні душу.

— Гэта металічная груда,— са скрухай прамовіў Кірыла,— дае хлеб, адзенне, віно, зброю, уладу. Але яна — i прычына аслепленай сквапнасці, многіх i вялікіх войнаў, гнюсных забойстваў, вельмі нізкага чалавечага падзення, хоць усё гэта рана-позна можа навекі быць пахавана пад зямлёю... Ды многія простыя i знатныя людзі, нават князі, цары i каралі дбаюць якраз пра гэта багацце, а не пра духоўнае i нябеснае... Што да цябе, дружа мой, дык я веру, што жывеш i будзеш жыць па запаведзі: «Галоўная патрэба для жыцця — вада i хлеб, i апратка, i дом, што прыкрывае нагасць... Будзь задаволены малым, як i вялікім».

— Ісцівая праўда ў гэтых словах, ваша правялебнасць,— сказаў Усяслаў, гэтым самым нібы даючы клятву не столькі аднаму з уладальнікаў таямніцы навагародскага скарбу, колькі вышэйшай духоўнай асобе, што ўведанае i ўбачанае сёння яго не спакусіць.

— Валодай усім гэтым, пасаднік, нашай зямлі на карысць, ды ўберажэ цябе Усявышні! — цяпер ужо велягорна прамовіў Кірыла i асяніў яго хросным знакам.

Усяслаў у адказ не проста перажагнаўся — ад усёй душы i веры, заадно ад цяжару i велічы задуманага асвяціўся на дабрамыснасць.

— Запішам сёння ў нашым, навагародскім, летапісе,— усміхнуўся Кірыла.— «С сего дня нача правити посадник Всеслав».

— Не трэба, святы ойча,— шчыра папрасіў ён.— Дзякуй Богу, быў i ёсць у нас Вялікім Гаспадаром князь 1зяслаў. Яму i заставацца на скрьщалях гісторыі. Я — яго i Бацькаўшчыны сваёй слуга.

4

Упершыню за апошні час Любка не падкрадвалася ўпотай, а адкрыта, годна, як i трэба жонцы, праўда, апусціўшы вочы, ішла ва Усяслававу спальню.

Перад дзвярыма яе i Усяслава блаславілі, пацалавалі Цішучыха, Марыля i Цішук, i вось пасля вясельнай святочнасці, мітусні, гуляў i забаў яны засталіся толькі ўдваіх, у ярка асветленым свечкамі пакоі.

— Вытрымала тлум-шум, краса ненаглядная? — Усяслаў прытуліў Любку, ужо не ў белай, a ў свецкай, сіняй шаўковай сукенцы, доўгавалосую, гуляючы, падёрся сваім даўгаватым носам аб яе роўненькі носік.

— Вытрымала, але не раз баялася: будзе амарока, дык асаромлюся перад людзьмі,— падаючыся да яго ўсім целам, радасна адказала яна.

— Значыць, цяжкая ўжо, дзіця носіш,— шчасліва, як самае дарагое для яго на свеце, пагладзіў яе па стройных, пакатых плячах.—Нашае з табой чада.

— Мабыць,— спакойна, без пякучага ўжо дзявочага сораму, звыкаючыся з ім, з мужам, прамовіла яна, таксама пяшчотна пагладзіла яго па спіне.— Не было гэты раз на кашулі...

— Каго ты хочаш: здаровага i мужнага баярына-воя ці здаровенькую i прыгожанькую баярыньку?

— А ты?

— Я, канечне, хачу нашчадка, сына.

— Нараджу таго, каго ты даў мне...

— Малайчына, краса ненаглядная! — ахвотна i прагна пацалаваў яе ў шмат разоў цалаваныя за вяселле вабныя вусны, хоць раней быў не ахвотнік да пацалункаў.— Варты адказ жонкі свайму мужу! Але пара нам з табой адпачыць. Паклічу пакаёўку, каб прыбрала цябе да сну.

— Не трэба! — усклікнула.— Я сама!

— «Сама!», «сама!» — любасна папікнуў.— Ты ж — баярынава жонка! Баярыня!

— Але ўсё роўна я хачу глядзець за сабой i за табою сама. I не змушай мяне, калі ласка, на спешчанасць.

— Калі ласка,— усміхнуўся.— Тады я сам з радасцю распрану цябе i занясу на наша сямейнае ложа. Ці, патвойму, мне, баярынў, няможна такое рабіць?

A калі паспрабаваў памагчы расшпіліць ёй сукенку, яна сарамліва ўхілілася, папрасіла:

— Патушы святло.

Пакуль ён тушыў свечкі, Любка хуценька распранулася, кінула адзенне на мяккае крэсла, борздка шмыгнула пад пухавік i, мусіць, заходзячыся ад яго стыні, скруцілася ў клубок i молада заенчыла.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)