Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 179
Перейти на страницу:

— Вам абавязкова адказваць?

— Так.

— Ну дык… з-за помсты.

— З-за помсты? Каму вы помсціце?

— Сабе… Зрэшты, ці не ўсё адно? Доўга расказваць.

— Добра. Раскажаце мне гэта заўтра.

— Ані заўтра, ані паслязаўтра… Ніколі. Мы больш не ўбачымся.

Друцкі сурова паглядзеў на яе:

— Няпраўда, — сказаў ён цвёрда.

Сэрца Аліцыі стала біцца мацней. Канечне, няпраўда! Пабачацца заўтра, паслязаўтра, і на наступны дзень, і кожны дзень…

— Праўда, — загаварыла яна спакойна, я больш не прыйду ў «Аргенціну».

— Але гэта нонсэнс! — абурыўся Друцкі. — Бо вы самі пра гэта пашкадуеце!

Аліцыя адвярнулася.

— Што, не так? Не так? — настойваў ён.

— Мне ўсё роўна, — сказала яна холадна.

Рэзкім рухам Друцкі схапіў яе пад руку:

— Вы гэтага не зробіце, нельга ні дзеля мяне, ні дзеля сябе.

Ён так моцна сціскаў яе руку, што ёй стала балюча, і яна катэгарычна прамовіла:

— Пусціце мяне, калі ласка!

Друцкі апамятаўся.

На ўзыходзе неба шарэла. Яны даходзілі ўжо да Палітэхнікі.

— Не буду я з вамі сустракацца, — пачала Аліцыя, кіруючыся выключна эгаістычнымі матывамі. — Скажу вам шчыра… Асцярожна! — крыкнула яна раптам і адскочыла на сярэдзіну вуліцы.

Было ўжо, аднак, надта позна. Цяжкая, жалезная палка ўпала Друцкаму на галаву. Згорбленая чорная постаць кінулася яму ззаду пад ногі, спераду ён атрымаў моцны ўдар паміж вачэй. Не прайшло і секунды, як ён ляжаў на ходніку.

Трэці амбал прыставіў да грудзей Аліцыі доўгі нож:

— Толькі ціхенька, сінічка, ціхенька, бо я так памацаю, што нічога больш не захочацца!

Аліцыя не крыкнула.

Яна бачыла, што Друцкі нерухома ляжыць. Два тыпы выпрасталіся над ім і пільна прыслухоўваліся.

— Ну, паехалі! — рэзкім шэптам паклікаў амбал, які стаяў з Аліцыяй, — забірайце бабкі ў фраера, вашу маць! Чаго чакаеце! Паехалі!

Тыя два схіліліся над ляжачым, і раптам адбылося дзіўнае.

Адзін з іх апісаў велізарную дугу ў паветры і грымнуўся на дарогу, як мех з пяском.

У той жа момант другі перакуліўся ў паветры і апынуўся на зямлі разам з Друцкім.

Секунда — і ён ускочыў, але за пояс яго трымаў Друцкі. Бандыт з нажом, які да гэтага часу пільнаваў Аліцыю, адным скачком дасягнуў іх.

— Асцярожна! — крыкнула Аліцыя і выдыхнула, убачыўшы, што Друцкі зарыентаваўся і абараніўся ад удару амбалам, якога трымаў у руках.

Мімалётам яна зірнула на трэцяга бандыта.

Гэты ледзь рухаўся і поўз на карачках у бок плота стадыёна. На дарозе засталася палка.

Доўга не думаючы, Аліцыя схапіла яе і, замахнуўшыся дзвюма рукамі, хацела выцяць таго, які якраз намагаўся дастаць нажом да плячэй Друцкага.

Яна ведала, куды біць, але адбылося нешта неспадзяванае: Друцкі кінуў амбала, якога трымаў у руках, на яго таварыша, і ўдар жалезнай палкі трапіў на руку, што трымала нож.

Налётчыкі паўскоквалі з зямлі і кінуліся наўцёкі.

Аліцыя паглядзела на Друцкага.

Ён смяяўся.

— Даўно са мной нічога такога не здаралася, — у голасе яго нібыта загучала палёгка.

Па твары Друцкага сцякала кроў. Каўнер футра бездапаможна звісаў, амаль цалкам адарваны.

Аліцыя ўважліва агледзела палку і кінула яе на ходнік.

— Каб яшчэ хто не натрапіў, — спакойна сказала яна, абтрасаючы пальчаткі.

Друцкі выціраў хусцінкай кроў.

— Канечне, — запярэчыў ён. — Я бачыў двух прахожых у канцы вуліцы Снядэцкіх, але, відавочна, яны не хацелі ўмешвацца не ў свае справы. Бандыты ў вас сумку не скралі?

— Не.

— Ну дык хадземце.

Ішлі яны моўчкі. Аліцыя была не з баязлівых. Таму калі ёй гэты Вінклер так моцна і спадабаўся, то не за адвагу, а за сваю незвычайную прысутнасць духу, ну і за спрыт. Яго мозг, пачуцці і мышцы павінны былі гадамі дзейнічаць у згодзе, бо яны працавалі вельмі зладжана і вокамгненна.

— Ці не здаецца вам, — перарваў Друцкі роздумы Аліцыі, — што трэба было б, аднак, паведаміць у паліцыю.

— Зразумела. Патэлефаную з дому. У гэтым раёне раней не здаралася падобных нападаў.

— Спадзяюся, што такое не паўторыцца.

— Вы думаеце, што напад учынілі менавіта на вас?

— З чаго б гэта, — засмяяўся ён. — Я ні з кім не збіраюся зводзіць рахункі, а значных сум з сабой не нашу. Акрамя таго, калі б гэтыя бедалагі ведалі, з кім ім давядзецца мець справу, — бліснуў ён на Аліцыю вачыма, — то, думаю, што ўзялі б з сабой яшчэ двух-трох таварышаў.

— Так, — сказала Аліцыя, — вы гэта спрытна зрабілі. Я жыву тут… Зайдзіце да мяне наверх, я прамыю вам рану.

— Добра.

Друцкі паправіў каўнер.

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)