Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 114
Перейти на страницу:

Ён зноўку супыніўся, асавела паглядзеў на вучняў і працягваў.

— Колькі першых год, заснавальнікі працавалі ў гармоніі адно з адным. Разам яны шукалі юнакоў, якія паказвалі магічныя здольнасці, каб адвозіць іх у школу і даваць ім адукацыю. Аднак праз час паміж Слізэрынам і іншымі заснавальнікамі пачаліся спрэчкі. Салазар жадаў, каб яны былі больш ВЫБІРАЛЬНЫМІ ў прыняцці новых вучняў. Ён лічыў, што навучэнне магіі не павінна было выходзіць па-за межы чарадзейскіх сем’яў. Ён меў непрыязь да прыняцця навучэнцаў маглаўскага паходжання, бо лічыў іх ненадзейнымі. Хутка паміж Слізэрынам і Годрыкам Грыфіндорам распачаліся моцныя спрэчкі па гэтаму пытанню і Салазар пакінуў замак.

Прафесар Бінс зноўку замаўчаў і, паціснуўшы вусны, азірнуў вучняў, нагадваючы старую маршчыністую чарапаху.

— Гэта ўсё, што кажуць нам надзейныя крыніцы, — прамовіў ён. — Але гэтыя дакладныя факты засланіла лягенда аб патаемнай зале. Гісторыя распавядае аб тым, што ў сакрэце ад іншых заснавальнікаў, Слізэрын быццам пабудаваў у замке нейкае ўтоенае памяшканне.

— Згодна з лягендаю, ён запячатаў патаемную залу, так, каб распячатаць яе мог толькі той хто з’яўляецца яго праўдзівым спадкаемцай. Толькі ён зможа зняць пячатку з залы вызваліць з яе жах, што быў там схаваны і з яго дапамогаю ачысціць школу ад тых, хто не варты вычыцца чарадзейству.

Калі прафесар скончыў свой расказ ў класе запанавала цішыня, але гэта была не та сонная цішыня, што звычайна вісела ў классе на яго занятках. У паветры лунала заклапочанасць і ўсе як адзін працягвалі глядзець на Бінса, быццам чакаючы, што той будзе працягваць. Бінс жа выглядаў крыху раздражнённым гэтым.

— Але ж усё гэта вядома глупства, — заявіў ён. — Натуральна, школу ў пошуках залы шмат разоў абшуквалі самыя адукаваныя ведзьмакі. Патаемнай залы не існуе. Гэта ўсё казка, якую прыдумалі, каб палохаць даверлівых дзетак.

Герміёніна рука зноў стрэліла ў паветра.

— Сэр... а што вы мелі на ўвазе, пад ЖАХАМ, які быў схаваны ў зале?

— Кажуць, — сухім, пранізлівым голасам адказаў Бінс, — што гэта нейкая пачвара, якую будзе здольны кантраляваць толькі слізэрынскі нашчадак.

Вучні занепакоена азірнуліся адно на аднаго.

— Кажу ж вам, — шастаючы сваімі паперамі, заявіў Бінс. — Іх не існуе... Ані залы... ані пачвары.

— Але ж, сэр, — сказаў Шымас Фініган, — калі залу здольны адчыніць толькі праўдзівы спадкаемца Слізэрына, ці ж не зразумела, чаму што АНІХТО іншы не змог яе знайсці?

— Лухта, О’Флаэрці, — з раздражненнем у голасе адказаў Бінс, — калі доўгі шэраг дырэктараў і дырэктарак Хогвартса, нават не знайшлі яе слядоў...

— Але, прафесар, — піскнула Парваці Паціл, — дзеля яе адкрыцця пэўна трэба было скарыстацца чорнай магіяй...

— Калі хтось з ведзьмакоў НЕ КАРЫСТАЕЦЦА чорнай магіяй, гэта не азначае, што ен НЯ МОЖА ёй карыстацца, міс Пеніфітэр, — адрэзаў Бінс. — Паўтару, калі такія вялікія чарадзеі, як Дамблдор...

— Аднак, калі дзеля гэтага трэба быць сваяцтве са Слізэрынам, Дамблдор не... — пачаў было Дын Томас, але прафесар Бінс быў сыты іхнымі заявамі па завязку.

— Годзе, — рэзка ўсклікнуў ён. — Патаемная зала — гэта міф! Яе не існуе! Як і не існуе ані найменьшых доказаў, што Слізэрын пабудаваў у Хогвартсе нават сакрэтную камору для мёцел! Я ўжо шкадую, што распавёў вам гэтую дурацкую байку! А цяпер, калі вы не супраць, мы фернемся да сапраўднай ГІСТОРЫІ, да цвёрдых, праўдзівых і правераных ФАКТАЎ!

І не мінула пяці хвілінаў, як класса паглыбілася ў сваё звыклае соннае знепрытомленне.

*

— Я заўсёды ведаў, што Слізэрын быў ашалеўшым старым лунацікам, — заявіў Рон, Гары і Герміёне, калі пасля ўроку, яны працісківаліся праз знатоўпіўшыхся ў калідорах людзей, каб закінуць свае торбы ў гасцёўню і накіравацца на абед. Аднак, я і не здагадваўся, што менавіта ён распачаў гэту брыдоту, наконт чыстай крыві. Я не пайшоў бы ў яго Дом, нат, калі б мне за гэта далі грошаў. І шчыра кажучы, калі сартавальны капялюш накіраваў бы мяне да слізэрынцаў, я не чакаючы сеў бы на цягнік дадому...

Герміёна палка заківала ў згодзе. А Гары прамаўчаў, ўсярэдзіне яго ўсё абвалілася.

Ён ніколі не распавядаў сябрам, што капялюш цалкавіта сур’ёзна збіраўся накіраваць ЯГО ў слізэрынскі Дом. Быццам гэта было толькі ўчора, Гары памятаў як у мінулым годзе, толькі ён начапіў сартавальны капялюш, той зашапатаў ціхім голасам:

Ты можаш быць вялікім і Слізэрын дапаможа табе гэтага дасягнуць. Гэта ўсё тут ў тваім розуме. Не сумнявайся...

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)