Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 69
Перейти на страницу:

Жадаю здароўя і быць вартай свайго славутага роду».

Быць вартай роду. Вось што галоўнае. Маім шляхцічам гэта асабліва падабалася. Мы нават узялі гэта нашым дэвізам. Мужчынскія словы, сказаныя жанчыне, якой, вядома, мала хто мог загадваць, але сын княскага палясоўшчыка і праўда шмат на сябе ўзяў…

Так, так, Босая, я сапраўды ня ведаю, чым ты можаш нам дапамагчы.

У самім тэксьце «Песьні» ёсьць толькі адна жанчына, да якой варта ставіцца з пашанай. Дый тая — Панна Марыя. Зь ёй прынята быць на ты. У яе прынята прасіць. Жанчына-начальнік, якая можа быць добрай, калі захоча. Белыя калготкі ў «Песьні пра зубра»… Зазіраючы ў яе кабінэт, трэба быць асьцярожным, ветлівым і кранальным. Абавязкова кранальным і красамоўным — бо жанчыны ж любяць вушамі.

«Верачы ў любасьць Тваю,разумеючы ўседараваньне,

Панна, Тваё, прад Табою згінаю калены,

З сэрцам трапёткім, зьбялелым, зламаны бярэмам

Важкіх грахоў, і з пакораю ніцай прабую

Вымаліць, Панна, Тваю я над намі апеку».

Ёсьць яшчэ ў паэме няшчасныя жанкі, якім туркі ўспорваюць чэравы сваімі ятаганамі. І наастачу — тая зубрыха, якая мусіць пакінуць разам з мужам статак, калі зубр-сужэнец прайграе двубой.

«Ўдоваў выгнаных узноўкі ў статак прымаюць…» Удовы знаходзяць новага мужа. Да наступнага двубою. Жанчыны-ахвяры, жанчыны-жонкі, жанчыны-багіні, жанчыны-каралевы. Паміж імі — пустэча Вялікай Гісторыі.

З сэрцам трапёткім, зьбялелым, зламаным бярэмам важкіх грахоў зь ніцай пакораю спрабую вымаліць тваю апеку, Босая.

26. Нiякага хвэмiнiзму

У гэта ня так ужо й лёгка паверыць, але нават на трэці дзень пасьля захопу Замку скандальная гісторыя ніяк не была згаданая дзяржаўнымі мэдыямі. СМІ, сродкамі масавай інфармацыі, як любяць казаць тут, у Краіне Замкаў, гэтыя самыя масы, што толькі і чакаюць, каб да іх штосьці прымянілі, якія-небудзь мыючыя і іншыя спэцсродкі. Пра Босую і нас, яе няшчасных закладнікаў не напісала галоўная дзяржаўная газэта, пра нас не здымалі тэлесюжэтаў і не расказвалі па радыё, якое ў той год шмат увагі надавала культуры і жанчынам, і па якім у перапынках паміж здабытымі ў баях навінамі часьцяком гучаў гіт гэтага лета — песьня пра лясныя пажары: «Гарэла Ганна…»

Таму людзі і жанчыны гэтай краіны жылі досыць спакойна, у добра інфармаванай масе сваёй не падазраючы, што ў самым сэрцы іхнай радзімы паўтара тузіна ашалелых ад паху крыві маладзіцаў трэці дзень мучаць ні ў чым не вінаватых грамадзян абодвух палоў і прыкладна столькі ж грамадзян Расейскай Фэдэрацыі і Эўразьвязу. Дзяржаўныя мэдыі маўчалі, бо не прагучала каманды. Як клапатлівы айцец сямейства, кожны дзяржаўны муж мусіў ахоўваць сваіх апекаванцаў ад панікі і благіх навінаў. Замак быў узяты ў шчыльнае кола аблогі, усярэдзіну якога не пускалі ні ласёў, ні баброў, ні зайцоў, што часам забрыдалі сюды зь недалёкай пушчы, ні нават камароў, якіх у тое лета і так было небагата, ні людзей.

Натуральна, па навакольных вёсках хадзілі чуткі пра тое, што ў Замку робіцца нешта нядобрае, але туды былі выпраўленыя спэцыяльныя хлопцы ў форме без апазнавальных знакаў, якія загадалі спарахнелым бабкам і бяззубым дзядам маўчаць і не распускаць языкі. Напэўна, гэта была залішняя мера — гэтыя вёскі і так нікога не цікавілі, а іх жыхары рэдка пакідалі наседжаныя мясьціны. Праўда, былі яшчэ дачнікі — але іх папярэдзілі першымі, што лепш ім зьехаць са сваіх гародчыкаў да сталічных ніў, інакш кепска будзе.

Дачнікі паслухаліся. Па гарадах поўзалі чуткі і хадзілі непрыкаяныя міліцэйскія патрулі, на вакзалах на ўсялякі выпадак замазалі ўсе беларускамоўныя надпісы, у менскім мэтро зьнялі ўсе рэклямныя шчыты. Вяскоўцы маўчалі. Замак стаяў у аблозе. Тэрмін ультыматуму канчаўся — але ягонай сутнасьці ніхто пакуль ня мог зразумець.

І ўсё ж у век бяздротавых інтэрнэтаў схаваць такую навіну было немагчыма, гэта разумелі ўсе. Вядома, незалежныя журналісты пра ўсё пранюхалі першыя — і на недзяржаўных сайтах інфармацыя зьявілася, як толькі Босая загадала зачыніць замкавую браму і выставіць на мурах вартавых. Пра тое, што гордасьць краіны, нядаўна рэканструяваны Замак у самым сэрцы Бацькаўшчыны, аб’ект культурнай спадчыны, унесены ў адпаведныя сьпісы ЮНЭСКА, захоплены нейкімі невядомымі дзеўкамі, напісалі і жук, і жаба, і нават сайт Саюзу беларускіх пчаляроў, які з абурэньнем адзначыў, што падобныя дзеяньні некаторых несознательных лиц женского пола кепска адбіваюцца на паводзінах пчаліных матак і нэрвуюць трутняў.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)