Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 153
Перейти на страницу:

Цяпер я разумею, чаму з маладой пары не знікаюць з памяці банальныя радкі нейкай турысцкай песенькі: «Страшнее потерять не уменье удивлять, а уменье удивляться».

Можа, гэта была мне містычная засцярога? Можа і так. Аднак хіба яна магла засцерагчы ад выжытага ў цябе самім жыцця?

І ўсё ж я буду ўпарціцца, каб вярнуць і падзеям, і маім героям тую радасную эмоцыю, з якой ішоў ім насустрач у сваім прамінулым.

"КРЫНІЦА" І "КРЫНІЦА"

Напрыканцы васьмідзясятых пад уплывам гарбачоўскай перабудовы ЦК КПСС вырашыла стварыць у кожнай нацыянальнай рэспубліцы літаратурны часопіс, які б адначасна выходзіў у дзвюх версіях: на рускай і нацыянальнай мове. Уладзімір Някляеў неяк распавёў мне, што меў непасрэднае дачыненне да самой канцэпцыі гэтага маскоўскага праекта. Можа і так, а можа і не зусім... Паэты любяць перабольшваць, бо паэты. Толькі факт застаецца фактам. У Беларусі "Крыніцай" ("Родніком") было даручана кіраваць Уладзіміру Някляеву.

І паручэнцы не памыліліся...

Першы нумар пабачыў свет у студзені 1988 года. Літаральна адразу ён займеў не абы-якую папулярнасць. А ў пару свайго імклівага росквіту "грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі" часопіс з Мінска меў наклад болей як у 400 тысяч асобнікаў.

Нешта неверагоднае! Яго чыталі ад Брэста да Камчаткі. (Натуральна, тут гаворка пра рускамоўную версію.) Я таксама быў у захапленні. Чакаў кожнага наступнага нумара і пытаўся ва ўсіх газетных шапіках, пакуль не знаходзіў - менавіта "Крыніцу", а не "Родник".

Цяпер, калі нейкі нумар часопіса выпадкова патрапіць каму ў рукі, то чалавек ніяк не зразумее, з чаго быў той шалёны поспех? Ну так, трохі перабудовачнай палітыкі, трохі выкрасленай камуністамі гісторыі, трохі раней забароненай рок-музыкі, трохі аголенай эротыкі, трохі мадэрнай літаратуры...

Ну і што?

Бачыце, усё гэтае "трохі" тады было ў-пер-шы-ню. А ўсё, што некалі здараецца ўпершыню, мае зусім іншы кошт і значнасць, раўнуючы з тым, што будзе пасля. Да таго ж усё гэта друкавалася ў дзяржаўным часопісе, які паводле азначэння не мог размінацца з этычнымі і эстэтычнымі калькамі, зацверджанымі ў партыйных кабінетах.

Ну і рызыкант гэты Някляеў! - ужо ж напэўна раз-пораз казалі тады чытачы пра галоўнага рэдактара. І я быў сярод іх...

***

У літаратурны інстытут я паступаў вучыцца на празаіка. І абараняўся з кнігай (друкапісам) прозы. Але ўсё тое згубіла для мяне хоць якое значэнне, калі я захлынуўся мовай і незалежнасцю. Таму мая ўжо ўласна беларуская проза пісалася не столькі дзеля сябе самой, колькі з мэтай мацавання кантэксту волі, што яе і ствараў. Бо ўсё, што ў тую пару ні рабілася, - рабілася дзеля гэтага. Дарэчы, ніхто тады нікога не штурхаў да вызвольнай працы, вярэда свабоды і незалежнасці вырастала знутры цябе самога, як жарсць. І ўсё, што не падпадала пад пакліканне гэтай жарсці, быццам не існавала...

"Крыніца", безумоўна, была з таго вызвольнага кантэксту. І таму свае першыя показкі я даслаў у любімы часопіс. Між іншым, пад псеўданімам. Рэч у тым, што на тую пару я быў ужо трохі вядомым крытыкам і мне не хацелася, каб гэта паўплывала на стаўленне да маіх ужо ўласна мастацкіх тэкстаў.

Некалькі з тых показак ("Крыніца", 1989) я прылучу да ўспамінаў, бо тады атрымаў з іх публікацыі шмат салодкага хвалявання і трошкі чытацкай ухвалы.

Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёй

Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёй, жылі маленькія мужчыны і яшчэ меншыя ад іх жанчыны. Вядома, пад нізкім небам і дрэвы, і людзі не могуць вырасці высокімі. Праўда, у дробязях гэтыя людзі нічым не адрозніваліся ад нас, хіба што на пісьме не мелі вялікіх літар. А яшчэ помнікаў у іх не было, бо помнікі, як вы разумееце, ставяць адно вялікім...

Як я ўжо казаў, жылі яны чортведама дзе, але бабы з нашай вёскі адвеку ездзілі да іх па голкі, а мужыкі - каб падзівіцца. Раней ездзілі коньмі, а потым, як паклалі калейку, на цягніку. Што-што, а голкі ў іх атрымліваліся файныя. Далібог, ва ўсім свеце ніхто не рабіў лепшых. Больш спрытная баба такой голкай магла з адных плётак спадніцу выштукаваць. Толькі ўсё гэта ў прамінулым...

Аднойчы апынуўся ў тых мясцінах надта вучоны чалавек.

- Апамятайцеся, людзі, - накінуўся ён. - Зямля круглая, і таму неба ўсюды аднолькава высокае.

- Калі неба аднолькава высокае, дык чаму мы маленькія?! - упікнулі яго.

- Няма маленькіх людзей, ёсць разумныя і не вельмі, - запэўніў ён.

- На ўсё боская воля,- нагадалі яму.

Толькі не быў бы то вучоны. Не адразу, але неяк пераканаў, што зямля круглая і неба аднолькава высокае ўсюды...

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)