Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 153
Перейти на страницу:

Якім жа магутным было маё ўзрушэнне, калі ўбачыў поўную плошчу народу. Спачатку нават вачам сваім не даў веры. Скуль яны тут узяліся?

У гэты вечар (19 сакавіка) на Кастрычніцкай плошчы было сапраўднае свята свабоды. Сюды, пераадолеўшы страх забароны публічнага збору, прыйшлі тысячы і тысячы людзей, каб пасля выбараў падтрымаць сваіх кандыдатаў.

Раптам і з ніадкуль усчалася шалёная завея, аднак яна нікога не напалохала, хаця яе штучнае паходжанне выглядала найбольш верагодным. Нечакана "мінскае кола філосафаў" разам з літаратарамі, кінулася ў скокі і танчыла, пакуль завея гэтаксама раптам не сцішылася.

Толькі нядзеляй свята і скончылася, у панядзелак пачыналася ўжо палітыка. Таму ў панядзелак я не збіраўся на плошчу. Аднак увечары адзін за адным пачалі тэлефанаваць сямейнікі, каб паведаміць, што на плошчы ставяць намёты і яны маюць намер заставацца там да ранку. Хоцькі-няхоцькі давялося цягнуцца туды. Бо як такое можа быць, каб мужык грэўся пад пярынай, калі яго дзеці і жонка ўсю ноч мерзнуць на снезе. Праўда, потым так склалася, што недзе пасля гадзіны ночы я з дачкой і жонкай вярнуўся дахаты - а сын вярнуўся толькі назаўтра днём.

Праз дзень на занятках па філасофіі ў Беларускім калегіуме студэнтаў было значна меней, чым звычайна. Што не здзівіла. Бываюць дні, калі філасофія безнадзейна саступае жывому жыццю...

Адно павітаўся, як мяне адразу запыталіся пра мінскі "майдан". Я перад лекцыямі зазірнуў туды, але мне найменей хацелася гаварыць на гэтую тэму. І вось чаму.

Я быў захоплены мужнасцю маладых людзей, што цяпер бадзёрыліся каля намётаў (ці ў намётах). Аднак разам з тым я разумеў, што Плошча трымаецца не столькі іх мужнасцю, колькі нейкай мудрагелістай прыдумкай улады, якой чамусьці пакуль патрэбна, каб ля ганка Дома прафсаюзаў нейкі час пастаялі і намёты, і людзі. А як толькі ўладзе гэты гармідар станецца лішнім, на пляцы праз гадзіну будзе гуляць адно вецер, ганяючы папяровае шмаццё.

Мне не хацелася казаць пра ўсё гэта маладым людзям, якія ў той момант былі апанаваныя гераічным шалам, але я сказаў. Бо як патрэбная духоўная адвага, каб да ранку лічыць зоры над Плошчай, гэтаксама патрэбная інтэлектуальная адвага, каб не хаваючыся праўды ясна ўсведамляць, хто і што табе дазваляе праяўляць тут сваю мужнасць...

А 24 сакавіка, калі я яшчэ спаў, патэлефанаваў брат і коратка запытаўся:

- Ты дзе?

Брат працаваў побач з Плошчай і я адразу ўсё зразумеў - там ужо пуста. Міжволі мяне ахапіла ціхая радасць, паколькі так склалася, што гэтай ноччу з маёй сям’і на Плошчы нікога не было. Але потым зрабілася сорамна за сваё эгаістычнае шчасце. Бо ў тых, хто гэтай ноччу заставаўся на Плошчы, таксама былі бацькі, браты, сёстры. І ўсім ім цяпер балюча ды страшна, паколькі пад ранак намётавы лагер пабурылі, а ўсіх ягоных насельнікаў перасялілі за краты.

***

Магутнае рэха ад падзеяў на Плошчы ўзмацніў Дзень Волі (25 сакавіка), калі, нягледзячы на шматлікія арышты і разгромлены намётавы лагер, тысячы людзей сабраліся ў скверы Янкі Купалы. На мітынгу Аляксандр Казулін заклікаў згуртавацца ў калону і пайсці да турмы на Акрэсціна, каб патрабаваць вызвалення арыштаваных на Плошчы. Не ўсе адгукнуліся, аднак падтрымаў таксама шмат хто. І там зноў была "вайна". Упершыню спецслужбы скарысталі шумавыя гранаты, і па горадзе імгненна разнесліся чуткі, што ёсць забітыя (насамрэч іх не было).

Вось праз усе гэтыя падзеі разам звычайная плошча сталася Плошчай. Такі яе статус афіцыйна нідзе не зафіксаваны, толькі гэта ўжо не мае значэння. У прыклад скарыстаюся дыскусіяй "Плошча і Аўтар" у рэдакцыі часопіса "pARTisan" (2006, №4). Мадэравала Вольга Шпарага. Між іншым, гэтая дыскусія толькі распачынала ў часопісе цэлы блок грунтоўных артыкулаў і эсэ, прысвечаных Плошчы.

І яшчэ пра тэхнічны момант. Паколькі гаворка задоўжылася на шэсць вялікіх часопісных старонак, то я адлюструю яе толькі ў фармаце канспекта.

Вольга Шпарага: Нумар часопіса прысвечаны тэме "Аўтар і Плошча". Ключавая ідэя размовы: як увогуле Плошча ўплывае на аўтара і сам аўтар уплывае на Плошчу, ці прынцыповы ўплыў Плошчы на аўтара, ці адбываюцца з ім нейкія істотныя трансфармацыі, і наадварот - як ён можа трансфармаваць Плошчу?

Алесь Анціпенка: Я хацеў бы даведацца, чаму абраная такая тэма? Больш натуральна выглядаюць, скажам, плошча і герой, плошча і натоўп, плошча і асоба, плошча і палітык, а вось аўтар.

Максім Жбанкоў: Мяне таксама здзіўляе такая фармулёўка. Мне, напрыклад, больш цікава было б запытацца, ці быў аўтар у Плошчы, ці ёсць у яе аўтар, і ці ёсць зараз Плошча?

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)