Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 153
Перейти на страницу:

А.А.: Ці былі аўтары на Плошчы?

М.Ж.: Аўтары былі - але ці аўтары Плошчы?

A.А.: Напэўна, Вольга, вы маеце на ўвазе аўтара як чуйную асобу, як такога канструктара сацыяльных сэнсаў, які пабываў, скажам, у пэўнай унікальнай сітуацыі (а нашая Плошча была ўнікальнай сітуацыяй) і вынес адтуль не толькі досвед, але і фармулёўкі тых сэнсаў, якія паўсталі ў гэтай сітуацыі.

М.Ж.: Гэта было месца, дзе, як мне падаецца, якраз адбывалася тая самая славутая "смерць аўтара" (Р. Барт). Той жа Хадановіч, напрыклад, прыходзіў на Плошчу, і яна яго паглынала, ён яе не адбудоўваў, а рабіўся яе часткай. Былі там тыя ж хлопцы з "N.R.M." - з імі было тое самае. Былі Арлоў, Бартосік, шмат хто быў... Мы ўсе, дарэчы, там былі. Але ж мы туды прыходзілі не як аўтары, да якіх нехта звяртаецца па нейкую канцэптуальную дапамогу. Насамрэч, у мяне было пачуццё, што я туды прыходзіў, як хлопчык у першы клас. Вучыцца вось гэтай, так бы мовіць, пазаканцэптуальнай энергетыцы.

B.Ш.: Мне здаецца, ёсць яшчэ адно вымярэнне публічнасці, што паўплывала на мяне. Цягам часу адбылася пэўная трансфармацыя - перажыванняў, маёй уласнай творчасці, успрыняцця іншых аўтараў. Раптам усё гэта набыло новае значэнне менавіта публічна. Калі мы, убачыўшы адзін аднаго на Плошчыі, зразумелі, што ў нас, да прыкладу, чытачоў нашмат болей, чым мы меркавалі. Ці суаўтараў...

А.А.: Напэўна, трэба адмыслова казаць пра сацыяльную сутворчасць, пра сацыяльнае суаўтарства. Не проста аўтар - той, які піша раман ці вершыі, а менавіта сацыяльны аўтар. І якраз, можа быць, самае важнае для нас - новая генерацыя аўтараў, якая ўзнікла пасля гэтых падзеяў, пасля гэтых учынкаў.

Валянцін Акудовіч: Акрамя вас, Вольга, я не ведаю нікога з літаратараў ці філосафаў, у творчасці якіх Плошча нешта б перамяніла канцэптуальна, нават калі яны сітуацыйна адгукнуліся на гэтую падзею тымі ці іншымі тэкстамі... Праўда, Плошча надзвыічай актуалізавала адзін спецыфічна інтэрнэтаўскі жанр: у LiveJournal з’явілася цэлая плойма дзённікаў тых, хто быў на Плошчыі, а пасля патрапіў у вязніцу. Гэтая літаратура (калі можна назваць яе літаратурай) тады відавочна пераўзыходзіла паводле запатрабаванасці ўсё ўласна мастацкае. І нават тыя выдатныя тэксты, што ствараліся з нагодыі ўсіх гэтых падзей - скажам, вершыі Сяргея Прылуцкага ці Андрэя Хадановіча - у плане катарсіса напэўна саступалі турэмным дзённікам. Наіўная і непасрэдная фіксацыя "рэальнасці Плошчы" эмацыйна (і сэнсава) уздзейнічала куды мацней за хоць які прафесійны артэфакт. Аднак досыць хутка наўпроставая рэляцыя жывой плыні падзеяў вычарпала сябе. Што і натуральна. У адрозненне ад уласна мастацкага твора, публіцыістыічныі рэзануе адно з сітуацыйнымі эмоцыямі і, значыць, губляе сваю актуальнасць разам з пераменай сітуацыі.

Безумоўна, толькі гэтыя маладыя хлопцы/дзяўчаты з намётамі былі Аўтарам (а мы ўсе - яго чытачамі/гледачамі). Яны адначасна тварылі і містэрыю, і спектакль, і перформанс. І гэта было страшэнна прыгожа, бо няма нічога больш прыгожага за мужнасць. Магчыма, толькі там на Плошчы я зразумеў, што мужнасць - катэгорыя перадусім эстэтычная.

А.А.: Для мяне відавочна, што Плошча была месцам учынку. Людзі здзяйснялі ўчынак ужо самім фактам таго, што туды прыйшлі. Гэта месца дзеяння. І гэтых людзей было шмат. Паўстала атмасфера, калі людзі сапраўды адчулі патрэбу ва ўчыінку. Той, хто ехаў і вёз лекі, адчуў патрэбу ва ўчыінку. Ён не ішоў туды, як на Плошчу і, можа быць, не збіраўся там сядзець у намёце. Ён проста хацеў далучыцца.

М.Ж.: А ці не падаецца вам, што ў Плошчы быў іншы аўтар? І гэта не тыя хлопцы і дзяўчаты, што там атабарыліся, і не лідэры апазіцыі, якія ўвесь час палохаліся моладзевай ініцыятывы і не ведалі, што з ёй рабіць. Вам не падаецца, што галоўным аўтарам Плошчы была ўлада. Менавіта яна зрабіла магчымым як пачатак гэтай акцыі, так і яе драматычны фінал. Ці не яна сама насамрэч зрэжысавала ўсё тое, што адбылося?

В.А.: Часткова я згодны, толькі назваў бы ўладу не Аўтарам і не рэжысёрам, а ўсяго толькі "пастаноўшчыкам" гэтай тэатралізаванай дзеі. І па сёння ніхто не можа адказаць, чаму ўлада дазволіла цягам некалькіх дзён стаяць намётаваму лагеру на Плошчы і з якіх меркаванняў ён быў згамаваны менавіта ў тую ноч (а не раней ці пазней)? Інакш кажучы, для мяне бясспрэчна, што менавіта ўлада акрэсліла і трымала фармат гэтай падзеі (час, месца, колькасць намётаў і г. д.). Разам з тым я не адмаўляюся ад сваёй пазіцыі: Аўтарам была не ўлада, а тыя маладыя (і не толькі маладыя) людзі, што жылі ў намётах, як і тыя, хто іх абараняў, дапамагаў, падтрымліваў сваёй прысутнасцю побач. Рэч у тым, што на Плошчы любая дзея ператварае чалавека ў Аўтара. Калі нехта паедзе ў лес і разгарне там намёт - гэта будзе ўсяго толькі часовае месца жытла. А як толькі ён паставіць той самы намёт на Плошчы, яна адразу робіць яго Аўтарам, найменш, перформанса, а здараецца, як у нашым выпадку, поўнафарматнай драмы.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)