Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 174
Перейти на страницу:

– Бачу белы струмень, які зьбягае зь сьнягоў, – давёў ён. – Там, дзе плынее ён з-пад даліновага ценю, на ўсходнім беразе стаіць зялёны пагорак. Там роў з магутнай сьцяною ды жывой агароджай. За імі – стрэхі хатаў, а пасярэдзіне, на высокай тэрасе, стаіць высокі чалавечы палац. Маім вачам падаецца – дах ягоны залаты. Адбітак зьзяе далёка над зямлёю. I калёны брамы палацу таксама залатыя. Ля іх стаяць вартавыя ў зыркіх латах. Анікога болей – астатнія яшчэ сьпяць, напэўна.

– Эдорас называецца гэтае селішча, – патлумачыў Гэндальф. – А Залаты палац – Мэдусэльд. Там жыве Тэядэн, сын Тэнгела, кароль Роханскай Украйны. Мы дабярэмся туды з нованароджаным днём. Цяпер шлях перад намі ясны. Але мусім рушыць асьцярожней, бо вайна ў гэтым краі й рахірымы, гаспадары коней, ня сьпяць бестурботна, хоць бы тое й падавалася здаля. Мая парада: не агаляйце зброі, не сьпяшайцеся з словамі, пакуль не паўстанем перад Тэядэнавым пасадам.

Сьветлаю й яснаю раніцою пад птушыныя сьпевы сягнулі падарожнікі струменю. Ён спрытна выбягаў на роўнядзь, перакрываючы шлях да Эдорасу, і ля ўзножжаў узгор'я шырокім паўколам паварочваў на ўсход, каб там, у далечыні, далучыцца да Энтуі між зарослых асотам панізьзяў. Мясьціны тут былі зялёныя, вільготныя. Цягнуліся ўздоўж ракі паплавы, на іх расло мноства вербаў. Ужо чырванелі кончыкі іхніх пругкіх галінак, адчуваючы надыход вясны. Непадалёк цямнеў і брод паміж нізкімі берагамі, надта стаптанымі капытамі. Падарожнікі перайшлі раку й рушылі шырокім набітым ды каляіністым шляхам угару па даліне.

Ля ўзножжа абнесенага сьцяною ўзгорку шлях праходзіў побач з мноствам курганоў, высокіх і зялёных. Траву на іхніх заходніх баках нібы прысыпала сьнегам: маленькія незьлічоныя кветкі зьнічкамі зьзялі сярод травы.

– Зірніце! – вымавіў Гэндальф. – Якія сьветлыя вочы кветак сярод травы! Вечнапомныя клічуць іх, сімбэльмун на чалавечай мове гэтай зямлі, бо квітнеюць яны ўвесь год і растуць там, дзе ляжаць пад зямлёю памерлыя. Мы сягнулі вялікіх скляпеньняў, дзе сьпяць Тэядэнавы продкі.

– Сем курганоў леваруч і дзевяць справа, – зазначыў Арагорн. – Шмат доўгіх чалавечых жыцьцяў таму пабудавалі Залаты палац.

– Пяць сотняў разоў з таго часу аблятала барвянае лісьце ў маім доме, у Ліхалесьсі, – задумаўся Ляголас, – але ж для нас гэта толькі драбніца.

– А для вершнікаў Украйны – такая даўніна, што ўспамін пра будаваньне захаваўся толькі ў песьнях і паданьнях далёкай мінуўшчыны, – сказаў Арагорн, – а зьвесткі пра тое, што было да таго, загінулі ў туманах часу. Цяпер яны называюць гэтую зямлю сваёю пракавечнаю айчызнаю, і мова іхняя ўжо адрозьніваецца ад мовы іх паўночных сваякоў.

I пачаў напяваць ціхенька на павольнай мове, невядомай эльфу й гному, але ж яны прыслухаліся, бо музыкай падаваліся самыя яе гукі.

– Гэта й ёсьць мова рахірымаў? – перапытаў Ляголас. – Яна падобная да іх зямлі – багатая, раздольная, бы лугі, і суворая ды цьвярдая, як горы. Аднак я не разумею песьні, хоць і чуецца ў ёй сум сьмяротных пра свой лёс.

– На Агульнай мове, – прамовіў Арагорн, – я пераказаў бы яе так:

Дзе ж цяпер конь і вершнік, дзе поклічы баявыя? Дзе ж цяпер шлем і броні ды кудзеры залатыя? Дзе ж тыя рукі на струнах і полымя маладое? Дзе ж тыя вёсны й леты й збожжа каласавое? Горным дажджом мінулі, ветрыкам над травою, Сплынелі ў цень заходні, схаваліся за гарою. Хто ж зьбярэ цяпер попел нашага шчасьця й гора? Хто ж нам гады былыя цяпер прынясе з-за мора?

Гэтак казаў забыты роханскі паэт шмат гадоў таму, узгадваючы, які высокі й моцны быў Эёрл Малады, як прымчаў ён з Поўначы. Нібы крыламі былі капыты ягонага каня, Феларофа, бацькі роханскіх коней. Песьню гэтую людзі яшчэ пяюць вечарамі.

Пад гэтыя словы вандроўнікі мінулі маўклівы шэраг курганоў. Гасьцінец віўся па схіле ўзгор'я й вывеў нарэшце да шырокіх, адкрытых вятрам сьценаў і брамы Эдорасу.

Тут сядзела мноства ваяроў у зыркіх латах. Пабачыўшы вершнікаў, воі паўскоквалі й умомант загарадзілі шлях дзідамі.

– Стаяць, незнаёмцы! – загукалі на мове Рытармаркі й запатрабавалі імёны вандроўнікаў і мэту прыезду.

Зьдзіўленьне было ў іхніх вачох і няшмат сяброўства. На Гэндальфа ж паглядалі зусім змрочна.

– Я дык разумею вашую гаворку, – адказаў чараўнік на роханскай, – але ж няшмат хто па-за межамі Рохану яе ведае. Чаму ж не размаўляць на Агульнай мове, як прынята на Захадзе, калі хочаце атрымаць адказы?

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)