Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 110
Перейти на страницу:

Большасць духоўных мела, аднак, магчымасць весці па меры нармальную душпастырскую дзейнасць. Улады ўвялі толькі пэўныя абмежаванні ў выконванні рэлігійных паслуг. Рашуча была забаронена ўсялякая рэлігійная дзейнасць па-за агароджай храма. Кліру нельга было паказвацца публічна па-за цэрквай у рызе ці аблачэнні. Забаронена было таксама ўжываць царкоўныя званы падчас рэлігійных урачыстасцей.

Многія райвыканкамы вызначылі кліру на сваёй тэрыторыі такі сам шарварак як і для сялян. Фізічная праца духавенства лічылася перавыхоўваннем «паразітычных элементаў». У сапраўднасці была гэта форма прыніжэння кліру. У другой палове 1940 г. паўсюдным стала парушанне багаслужбаў камсамольцамі і салдатамі. Уварванне групы маладых камуністаў у царкву падчас нядзельнай багаслужбы на практыцы абазначала спыненне традыцыйнага літургічнага парадку. У маі 1940 г. шлюбы, хрышчэнні і пахаванні, здзейсненыя ў цэрквах, сінагогах і касцёлах, у святле дзяржаўных законаў перасталі мець якое-небудзь значэнне.

Многа месца ў школах, на прадпрыемствах і вясковых сходах адводзілася атэістычнай прапагандзе. Грамадству прапанаваўся безліч кніжак, брашур, афішаў, лістовак антырэлігійнага зместу. Улюбёным заняткам прыбыўшых з усходу настаўнікаў было прымушанне дзяцей прасіць цукерак спачатку ў Бога, перад іконай, а пасля ў Сталіна, перад ягоным партрэтам. Эмпірычным шляхам пераконвалі яны дзяцей, што толькі Сталін уладны даць людзям усё, чаго ім трэба, адгукацца на іх патрэбы, караць віноўных. Школа ўсялякія атрыбуты Бога пераносіла на правадыра сусветнага камуністычнага руху.

Арышты і дэпартацыі

У адпаведнасці з савецкім заканадаўствам прыналежнасць да некаторых грамадскіх саслоўяў і прафесійных груп была злачынствам. Уладальнікі прадпрыемстваў, якія наймалі рабочую сілу, памешчыкі, багатыя сяляне, клір, паводле вызначэнняў савецкага заканадаўствва, гэта «контррэвалюцыйны, антысавецкі і антысацыялістычны элемент». Таксама ўсялякія фармальныя сувязі паасобных людзей са структурамі буржуазнай дзяржавы, а датычыла гэта перш за ўсё вайскоўцаў, паліцыянтаў, турэмшчыкаў, лясной аховы, чыноўнікаў, кваліфікавалі іх да групы «ворагаў народа». Злачынцамі, паводле савецкага права, былі таксама чальцы «буржуазных», «кулацкіх» і «контррэвалюцыйных» палітычных партый. На практыцы датычыла гэта ўсіх асоб, якія да 1939 г. удзельнічалі ў палітычным жыцці па-за структурамі камуністычных арганізацый. Савецкая рэчаіснасць трыццатых гадоў паказала, што пералічаныя «злачынствы» не падлягалі даўнасці. Пашырэнне ў 1939 г. межаў СССР на захад абазначала таксама ўвядзенне на далучаных абшарах савецкага заканадаўства.

На тэрыторыі заходніх абласцей БССР пад пагрозай знішчэння апынулася многа асоб, якія належалі да «злачынных» саслоўяў. Да вайны грамадскую эліту на гэтым абшары складалі палякі і ў сувязі з тым гэтая нацыянальная група падчас укаранення савецкай законнасці пацярпела найбольш. Рэпрэсіі пры ўдзеле ваенных чыннікаў Чырвонай Арміі і функцыянераў НКУС пачаліся з першых дзён усталёўвання савецкай улады на тэрыторыі былых усходніх ваяводстваў ІІ Рэчы Паспалітай. Да паловы кастрычніка 1939 г. арыштаваных было амаль 3,5 тыс. чалавек, галоўным чынам палітычных дзеячаў, паліцыянтаў, пагранічнікаў і прадстаўнікоў дзяржаўнай адміністрацыі.

На тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі і Украіны Чырвоная Армія ўзяла ў палон 14 736 польскіх афіцэраў, паліцыянтаў, жандараў, турэмшчыкаў і супрацоўнікаў выведкі. Амаль 97 % запалоненых складалі палякі. Іншыя нацыянальныя групы ў гэтых прафесіях складалі нязначны адсотак. Ваенныя палонныя былі арміяй перададзены органам НКУС. У адпаведнасці з распараджэннем шэфа гэтага ведамства Лаўрэнція Берыі ад 25 сакавіка 1940 г. усе асобы, якія былі затрыманы ў заходніх абласцях Беларусі і Украіны, па прычыне закаранелай варожасці да савецкай улады павінны былі быць асуджаны ў неадкладным парадку і расстраляны. Функцыянеры, якія разглядалі справы арыштаваных афіцэраў, памешчыкаў, фабрыкантаў, чыноўнікаў, даваенных палітычных дзеячаў, былі вызвалены ад абавязку кантактавацца з абвінавачанымі, слухаць іх паказанні, прад’яўляць ім абвінаваўчыя акты і зачытваць ім прыгаворы. Палітбюро ЦК ВКП(б) адобрыла прапановы Берыі, вырашаючы такім чынам лёс арыштаваных. Фармальна, аднак, прыгаворы выдавала тройка работнікаў мінскага НКУС: Усевалад Мяркулаў, Амяк Кабулаў, Баштакоў.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)