Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 110
Перейти на страницу:

Рашэннем Берыі ад 5 снежня 1939 г. з заходніх абласцей Беларусі высяленню падлягалі работнікі лясной аховы і вайсковыя асаднікі. Першыя абвінавачваліся ў ваенным абучэнні і ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў ваенных дзеяннях супраць СССР, другія — у захопе чужой уласнасці па волі буржуазнага польскага ўрада і ў вернасці ды адданасці гэтаму ўраду. Па загаду камісара НКУС БССР Лаўрэнція Цанавы ад 25 снежня 1939 г. да 5 студзеня 1940 г. раённыя выканаўчыя камітэты саставілі спісы сем’яў асаднікаў і работнікаў лясной аховы. Каб прадухіліць спробы ўцёкаў або супраціўлення, аперацыя высялення гэтых груп насельніцтва рыхтавалася амаль так, як ваенная акцыя. У паасобных раёнах і абласцях раней былі назначаны кіраўніцтвы аперацыі і акрэслены іх кампетэнцыі. Звычайна кіраванне высяленчай акцыяй перадавалася шэфам НКУС дадзенага ўзроўню. У распараджэнне палітычнай міліцыі ў заходняй Беларусі з усходніх абласцей было прысланых 2 тыс. работнікаў гэтага ведамства і амаль 7 тыс. чырвонаармейцаў і міліцыянераў. Было створана 4 тыс. аперацыйных груп, якія мелі прымаць непасрэдны ўдзел у правядзенні перасяленчай акцыі. Аказваць усялякага роду дапамогу НКУС у правядзенні гэтай аперацыі абавязаны былі таксама кіраўніцтвы ўсіх інстанцый партыі і камсамола. Падрыхтаваны былі адпаведныя чыгуначныя эшалоны, а нагляд за імі перанялі работнікі НКУС. У пачатку лютага Цанава пераслаў Берыю і першаму сакратару ЦК КП(б)Б Панцеляймону Панамарэнку камплектныя спісы людзей, якія падлягалі дэпартацыі. Занесена ў іх была 51 тысяча прозвішчаў. Акцыя пачалася 10 лютага 1940 г. раніцай ва ўсіх раёнах адначасна. На працягу гэтага дня ў вагоны пагружана было 50 тыс. чалавек. Вывазкі пазбегнулі толькі непрысутныя ў той дзень дома або цяжка хворыя. Раней падрыхтаваныя гаспадарчыя групы заняліся вопісам маёмасці, якая засталася ад вывезеных асаднікаў і работнікаў лясной аховы.

У сакавіку НКУС пачаў падрыхтоўку да другой высяленчай аперацыі, накіраванай гэтым разам супраць сем’яў асоб, якія апынуліся ў лагерах, турмах, уцяклі за мяжу, арыштаваных раней паліцыянтаў, жандараў, фабрыкантаў, памешчыкаў, дзеячаў некамуністычных палітычных партый. Другі тур высялення адбыўся 13 красавіка 1940 г. У Сібір і Казахстан саслана з Беларусі ў гэты дзень 24 тыс. чалавек.

29 чэрвеня 1940 г. праведзены быў трэці тур высялення, накіраваны супраць тых, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны. Падвяргнуліся яму як палякі, так і беларусы і рускія, а перш за ўсё яўрэі, якія складалі амаль 90 % уцекачоў. Многія з іх належалі да г. зв. эксплуататарскага класа і галоўным чынам яны былі дэпартаваны ў ходзе трэцяй аперацыі. З Беларусі выселена тады 23 тыс. чалавек. Гэтая астатняя аперацыя матывавалася м. інш. тым, што савецкія ўлады баяліся, каб сярод уцекачоў з захаду не апынуліся нямецкія шпіёны. Дзеля прафілактыкі з прыгранічнай зоны былі вывезены ўсе падазроныя.

Апошняя вялікая аперацыя масавага высялення адбылася 19 чэрвеня 1941 г. У вагоны грузілі тады галоўным чынам дзеячаў некамуністычных грамадскіх і палітычных арганізацый, якія дзейнічалі як у польскім, так і ў беларускім, рускім і яўрэйскім асяроддзях. Дэпартавана тады 22 тыс. чалавек.

Высяленні і дэпартацыі не абмежаваліся толькі да чатырох аднадзённых аперацый НКУС, накіраваных супраць асоб, якіх грамадскі або прафесійны статус кваліфікаваў іх, паводле савецкага заканадаўства, у лік «ворагаў народa». Сістэматычна вяліся арышты асоб падазроных у прыналежнасці да нелегальных або антысавецкіх арганізацый. Аб віне часта вырашаў данос суседа або сваяка, які жадаў пазбыцца дадзенай асобы са свайго атачэння. У такіх справах не вялося ніякае следства, а падазроныя высылаліся ў Сібір або Казахстан.

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)