Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Дзе яна?— схапіўшы рулетку і разгарнуўшы скрутак з хатняй работай, спытаўся Гары.
— Недзе там?— махнуўшы рукой уздоўж паліц адказаў Рон. — Шукае новую кнігу. Я мяркую, яна задалася мэтай прачытаць ўсю бібліятэку да Калядаў.
Гары распавёў Рону аб тым, як ад яго ўцёк Джасцін.
— Ой, ня ведаю чаму ты дурыш сабе галаву, я, напрыклад лічу яго за паўдурка, — перапісваючы хатняе заданне вялікімі літарамі, каб яно заняло больш месца, заявіў Рон. — Усе гэтыя яго казанні аб велічы Локхарта...
З-за кніжных паліц да іх выйшла Герміёна. Яна была моцна раздражнённай і здавалася, нарэшце, была гатова зноўку з імі размаўляць.
— УСЕ асобнікі “Гісторыі Хогвартса” раздадзены, — сядаючы побач з Гары і Ронам, паскардзілася яна. — І бліжэйшага вольнага трэба чакаць два тыдні. Я канечне, МАЮ, асобнік дома, але з-за кніг Локхарта, ён не памясціўся ў валізу.
— А нашто ён цябе так патрэбны?— спытаўся Гары.
— Дзеля таго, што і ўсім астатнім, — адказала дзяўчынка. — Каб прачытаць лягенду аб патаемнай зале.
— Аб чым?— адразу ж прамовіў Гары.
— То ж бо то, што я не памятаю, — прыкусіўшы губу, сказала Герміёна. — І не магу знайсці гэтую гісторыю дзесь у іншым месцы.
— Герміёна, ці ты не дасі мне пачытаць сваё сачыненне, — гледзячы на свой скрутак, спытаўся Рон.
— Ані, — нечакана суровым тонам, адказала яна. — Ты меў дзесяць дзён на яго напісанне.
— Ну, мне трэба дадаць усяго толькі две цалі, ну, калі ласка...
Прабіў звон. Увесь шлях да кабінэта па гісторыі магіі, Рон і Герміёна працягвалі спрачацца.
Гісторыя магіі была самай найнуднейшай з дысцыплін, якія сябры вывучалі ў Хогвартсе. Прафесар Бінс, які яе выкладаў, быў адзіным ува ўсім свеце настаўнікам-прывідам і самым захапляльным на яго ўроку быў момант, калі ён уваходзіў у класу праз дошку. Ён быў замшэлым і лядашчым і шмат хто сцвярджаў, што прафесар нават не заўважыў, як памёр. Аднойчы ранніцай ён папросту, як заўжды накіраваўся на чарговую лекцыю, пакінуўшы сваё цела ў фатэлі ля коміна і яго звычкі за ўвесь час ані не змяніліся.
Сённяшні ўрок быў нудней чым звычайна. Прафесар Бінс дастаў свае запісы і роўным голасам, нагадваючым гуд пыласоса, прыняўся чытаць сваю лекцыю, хутка давёўшы амаль усіх навучэнцаў да глыбокай непрытомнасці, адчасу сёй-той з вучняў ўсхамянаўся, але часу, перш чым зноўку заснуць, у яго хапала толькі на то, каб запісаць чыёсь імя ці дату. Так доўжылася поўгадзіны, пакуль не здарылася тое, чаго аніхто ў класе не чакаў. У паветра ўзнялася рука Герміёны.
Падняўшы галаву, пасярод смяротна сумнага расказа пра міжнародны сход чарнакніжнікаў 1289 года, прафесар Бінс, замаўчаў і здзіўлена паглядзеў на дзяўчынку.
— Міс... ээ..?
— Грэйнджэр, прафесар, — адкхекаўшыся прамовіла Герміёна. — Ці не маглі бы вы распавесці нам, што-небудзь аб патаемнай зале?
Дын Томас, які адчыніўшы рота глядзеў у вакно, імгненна апрытоміў; галава Лавендры Браўн паднялася з рукі, а Нэвілаў локаць саслізнуў са стала.
Прафесар Бінс прыняўся здзіўлена лыпаць вачыма.
— Мой прадмет — гісторыя магіі, — сухім, хрыплым голасаў сказаў ён. — Я маю справу з ФАКТАМІ, міс Грэйнджэр, а не з міфамі і лягендамі. — Кхекнуўшы з гукам нагадваючым ламанне крэйды і працягнуў чытаць сваю лекцыю. — “У верасні таго ж году, падкамітэт чарадзеяў Сардыніі...
Ён спатыкнуўся на палове слова, бо Герміёна зноўку падняла руку.
— Міс Грэнт?
— Ну калі ласка, сэр, хіба ж не любая лягенда абапіраецца на факты?
Прафесар глядзеў на яе такімі здзіўленымі вачыма, што Гары вырашыў, што ў таго ані пры жыцці, ані пасля смерці ніхто ніколі не аб чым ніколі не пытаўся.
— Ну, — павольна сказаў Бінс і зірнуў на дзяўчынку такімі вачыма, быццаў ніколі раней не бачыў сапраўднага вучня. — Думаю, можна сказаць і так. Аднак лягенда аб якой вы пытаецеся, уяўляе сабой ЗАНАДТА СЭНСАЦЫЙНЫ і нават БЯЗГЛУЗДЫ расказ...
Аднак вучні лавілі цяпер кожнае яго слова. Сваімі празрыстымі вачыма ён азірнуў дзяцей. Гары быў ўпэўнены, што падобная зацікаўленнасць цалкам збіла яго з ладу.
— Вох, ну добра, добра, — павольна сказаў прафесар. — Каб не схлусіць... Патаемная зала...
— Як вы ўсе напэўна памятаеце, Хогвартс быў заснаваны больш за тысячу год таму... і дакладная дата пакуль не высветлена... Заснавалі яго чатыры найвялікшых чараўніка і вядзьмаркі свайго часу: Годрык Грыфіндор, Хэльга Хафлпаф, Равэна Рэйвенкло і Салазар Слізэрын. Менавіта ў іх гонар былі названы чатыры хогвартскія Дамы. Разам, яны пабудавалі гэты замак тут, у далечыні ад цікавых маглаўскіх глаз, бо рабілі яны гэта ў тыя часы, калі магія пужала звычайных людзей і ўсе чарадзеі пакутавалі з моцнага пераследу.