Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 114
Перейти на страницу:

Снэйп прабываў у разлютаваным стане. Гэткім жа раззлаваным быў і Філч.

— Мая котка скамянела!— вылупіўшы вочы, закрычаў ён. — Я патрабую, каб хтось быў ПАКАРАНЫ!

— Мы вылекуем яе, Аргус, — паблажліва заявіў Дамблдор. — У цяпліцы ў прафесаркі Спроўт расце колькі раскошных мандрагораў. Як толькі яны выспеюць, мы зробім зелле, якое ажывіць Місіс Норыс.

— Я асабіста гэта зраблю, — уціснуўся Локхарт. — Я рабіў гэта ўжо сто разоў. Пабудзіце ноччу, я вам і скрозь сон прыгатую дозу-другую мандрагоравых лекаў...

— Прабач, — з ільдом у голасе, заявіў Снэйп, — але я лічыў, што майсар зелляў у школе — я.

У пакоі запанавала вельмі няёмкае маўчанне.

— Вы трое, можаце ісці, — загадаў Дамблдор сябрам.

Яны хутка пайшлі, амаль што пабеглі прэчкі. Падняўшыся паверхам вышэй, яны скочылі ў нейкую пустую класу і ціхінька зачынілі за сабой дзверы. Азірнуўшыся, Гары ўбачыў змрочныя твары Рона і Герміёны.

— Як думаеце, ці ня трэба было расказаць ім аб голасе?— спытаўся ён.

— Ані, — не вагаючыся адказаў Рон. — Чуць галасы, якія не чуюць астатнія, благі знак, нат у чарадзейскім свеце.

То, як Рон сказаў гэта, прымусіла Гары спытаць ў сябра:

— Але ж ты верыш мне?

— А то ж, — хутка адказаў той. — Аднак, ты павінен прызнаць, гэта ўсё выглядае задзіўна...

— Так, я і сам ведаю, — прамовіў Гары. — Тут шмат што дзіўна выглядае. Той жа надпіс на сцяне: “Патаемная зала адчынілася”... Аб чым ідзе гаворка?

— Ведаеш, я аб нечым падобным чуў, — павольна сказаў Рон. — Нехта... магчыма Біл... распавядаў мне аб хогвартскай патаемнай зале...

— А што гэта за сквіб такі?— спытаўся Гары.

Да яго здзіўлення, Рон пачаў гігікаць, але задушыў у сабе смяшок.

— Ну... на самой справе гэта не надта смешна... але ж Філч... — нарэшце адказаў ён. — Сквібамі называюць тых, хто нарадзіўся ў чарадзейнай сям’і, але ня мае чарадзейных здольнасцяў. Гэта як магланароджаныя чараўнікі, але наадварот. Толькі сквібы, яны нараджаюцца даволі рэдка. Калі Філч спрабуе вучыцца магіі па квікспэлскаму курсу — ён магчыма і ёсць сквібам. І гэта шмат што тлумачыць. Напрыклад тое, чаму ён ненавідзіць усіх навучэнцаў. — Рон задаволена ўсміхнуўся. — Для яго бачыць нас — сапраўдная пакута.

Недзе прабіў гадзіннік.

— Апоўначы, — сказаў Гары. — Нам лепей спяшацца ў ложкі. Ці то прыйдзе Снэйп і выдумае нам якуюсь новую правіну.

*

Адзінай тэмай для нематлікіх размоваў на працягу колькіх наступных дзён быў напад на Місіс Норыс. Тым больш, што Філч, які штодня прыходзіў на месца напада і быццам лічыў што злаўмыснік абавязкова павінен аб’явіцца там яшчэ раз, не даваў навучэнцам пра гэта забыць. Гары бачыў, як той спрабаваў адцерці надпіс з дапамогаю “Універсальнага чароўнага плямавыводніка ад місіс Сковерс”. Аднак надпіс працягваў яскрава блішчэць. Калі Філч не ахоўваў месца злачынства, ён з чырвонымі вачыма хаваўся ў калідорах, нападаючы на ані ў чым не вінаватых вучняў, спрабуючы пакараць іх за то, што тыя загромка дыхаюць, выглядаюць занадта шчаслівымі ці за нешта падобнае.

А больш за астатніх, лёс Місіс Норыс турбаваў Джыні Візлі. Калі верыць Рону, тая была заўзятай аматаркай котак.

— Ты папросту блага яе ведаеш, — паспрабаваў падбадзёрыць сястру Рон. — Шчыра кажучы, без яе нашмат лепей.

Вусны дзяўчынкі пачалі дрыжаць.

— Паслухай, сястрычка, — працягваў Рон, — падобныя рэчы здараюцца ў школе вельмі вельмі рэдка. Вар’ята, які гэта зрабіў хутка спаймаюць і яшчэ хутчэй выкінуць са школы. Але ж я спадзяюся, што да таго часу, ён паспее скаменаваць Філча. Я жартую, — убачыўшы, як Джыні збляднела, дадаў Рон.

Напад таксама сур’ёзна паўплываў і на Герміёну. Канечне і ранней для яе было нечым звычайным праводзіць шмат часу за кнігамі, аднак цяпер яна больш анічога іншага не рабіла. Гары з Ронам, як не пыталі яе, так і не атрымалі адказу, чым яна займаецца і толькі ў сераду аб усім даведаліся.

Гары затрымаўся ў кабінэце зелляў, бо Снэйп прымусіў яго ачышчаць сталы ад аскепкаў кальчакоў. Скончыўшы працу, хлопчык панесся ў бібліятэку, каб сустрэцца там з Ронам і ўбачыў па дарозе Джасціна Фінч-Флечлі, хлопчыка з Хафлпафа з якім пазнаёміўся на зёлазнаўстве. Гары ўжо адкрыў рота, каб павітацца з ім, але Джасцін, як толькі ўбачыў Гары, адразу ж рэзка развярнуўся і збег у супрацлеглым напрамку.

Рон сядзеў ў дальнім кутку бібліятэкі, дзе рабіў хатнюю работу па гісторыі магіі. Прафесар Бінс, запатрабаваў сачыненне ў тры фута даўжынёй на тэму “Сярэднявечная асамблея еўрапейскіх чарадзеяў”.

— Я ня веру... мне не хапае яшчэ васьмі цаляў... — раззлавана заявіў Рон выпусціўшы з рук свой пергамент, які імгненна згарнуўся ў скрутак. — А Герміёна напісала ўжо чатыры футы з дзюймамі і пры гэтым драбнюткімі літаркамі.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)