Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рабаваньне па-беларуску - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рабаваньне па-беларуску

Электронная книга - «Рабаваньне па-беларуску». Краткое содержание книги:

Рабаваньне па-беларуску
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 89
Перейти на страницу:

– Сур'ёзна? І калі апошні раз былі?

Жадаючы адказаць як мага больш дакладна, Лявон паспрабаваў успомніць сваё апошняе падарожжа. Здаецца, яна была мінулым летам? Не, мінулым летам ён таксама заваліў сэсію і нікуды не паехаў. Пазамінулым? Але і ў пазамінулым ён заваліў сэсію: ён выразна памятаў, як Адам Васілевіч трос у яго перад тварам няслушна вырашаным заданьнем пра два цягнікі, якія выйшлі насустрач адзін аднаму з пунктаў А і Б. Добра, а ці здаў ён сэсію наогул хоць раз? Ён напружваў памяць, спрабуючы за штосьці зачапіцца, але нічога не выходзіла. Бясконцам ланцужком, які паступова блякнуў, сыходзілі ў мінуласьць праваленыя іспыты, лекцыі, шпацыры летнімі алеямі, мары, нябёсы. Ён разгублена зірнуў на Пятруся. Акадэмік схіліў галаву:

– Так-так, Лявон, часу таксама не існуе! Зьвярніце ўвагу, – ён паказаў пальцам за вакно, – Вечнае цёплае лета! Вечная цішыня і спакой! Вечнае шчасьце.

Вочы Пятруся ўвільгатніліся, і ён перавёў погляд вонкі,  да вечаровых далячынь.

Пятрусь ні за што не захацеў адпускаць Лявона дадому проці ночы, паабяцаўшы ўладкаваць яго ў сябе з максымальнай выгодай. Яны спусьціліся на другі паверх, у кафэтэрый, дзе Лявон знайшоў досыць апэльсінавага соку, а Пятрусь разагрэў сабе шклянку малака ў мікрахвалёўцы. Седзячы за столікам і пацягваючы сок, Лявон выказаў сваю шчырую падзяку Пятрусю, і спытаў пра далейшыя празарэньні. Бо калі ёсьць два, то чаму б ня быць і тром, і дзесяці? Пятрусь цалкам падтрымаў здагадку Лявона, але сказаў, што іншыя празарэньні навука яшчэ ня ведае. Трэба ўзмоцнена займацца гэтым пытаньнем, і адказ рана ці позна будзе знойдзены. Ключ да празарэньня можа адшукацца дзе заўгодна, ён можа стацца нейкай найпростай бытавою зьявай, і таму ад навукоўца патрабуецца неадменная пільнасьць і абачлівая ўвага.

І яны дамовіліся, што з гэтага часу Лявон зойме пасаду малодшага навуковага супрацоўніка і асыстэнта, і застанецца жыць у бібліятэцы. Гэтая ідэя вельмі спадабалася Лявону, але ён ня мог ня выказаць сваё адзінае пярэчаньне: аднойчы паспрабаваўшы жыцьцё на даху, ён ужо ні на што не зьмяняе яго. Лепей штодня хадзіць праз увесь горад і назад. Шаленства Лявона зьдзівіла Пятруся, але ён адразу ж прапанаваў пасяліцца на бібліятэчным даху, зь якога шчасьліўцу-рамантыку – ён раптам падміргнуў – адкрыюцца лепшыя ў горадзе краявіды. Лявон не ўтрымаўся і зазьзяў.

Яны спусьціліся да вартаўніка, які ўжо зьмяніў мундзір на хатні швэдар, і Пятрусь пазнаёміў яго з новым супрацоўнікам. Сымóн – так звалі вартаўніка – нягледзячы на позьні час, ўспрыняў Лявона з поўнай сур'ёзнасьцю. Ён схадзіў кудысь у бакоўку і вярнуўся адтуль з паласатым матрасам, парай прасьцінак і даўгаватай пухоўкай, па якой былі рассыпаныя рознакаляровыя вазкі, немаўляткі ў пялюшках, і дробныя напісы «baby». Сымон сказаў, што выйсьце на дах зладзіць толькі заўтра ўвечары: трэба было знайсьці ключы, заблякаваць сыгналізацыю ды аформіць адмысловы пропуск.

Лявону заслалі ў Пятруся ў кабінэце. Лежачы на матрасе галавою да вакна і змагаючыся са сном, ён яшчэ некаторы час слухаў Пятруся, які так засумаваў па размовах, што ніяк ня мог супакоіцца. Пятрусь сядзеў у цемры за сваім сталом і расказваў Лявону пра свае пляны, думкі і праблемы, кпіў зь міністра, які чакаў ад яго ідэй па аднаўленьню ілюзорнай цывілізацыі – яна нібыта была страчаная ў нейкі момант часу па невядомых прычынах – і дзяліўся марамі пра ўсенародные празарэньне. Для ўстанаўленьня ўсеагульнага шчасьця Пятрусю бракавала тэхнічнага аснашчэньня – магутнае перасоўнае гукаапаратуры і хоць невялікага тыражу песень на касэтах ці дысках. Праз сон Лявон успомніў, як аднойчы вясёлыя і шчасьлівыя хлопцы падаравалі яму дыск зь песьнямі Шубэрта. Язык ледзь варушыўся, але ён паведаў пра гэты выпадак Пятрусю, і расказаў яшчэ пра свайго сябра Рыгора, у якога пэўна мелася патрэбная апаратура. Пятрусь зацікавіўся, папрасіў Лявона абавязкова прынесьці дыск, пагаварыць з Рыгорам і яшчэ нешта неразборлівае, цягучае, соннае...

8. Як Рыгор сядзеў у вязьніцы

Жыцьцё вязьня сталася зусім інакшае, чымся ўяўляў сабе Рыгор. Прыкладам, у першы тыдзень ён чакаў і баяўся, што сьледчыя пачнуць яго дапытываць, зьбіваць і катаваць, але насамрэч яго ня толькі ня білі, але наогул не было ніякіх ані допытаў, ані сьледчых. Быў толькі вусаты наглядар Кастусь, былы вайсковец, зь мяккім і дабратлівым тварам, яшчэ не стары, але ўжо зусім сівы, вялікі аматар зялёнае гарбаты. Ён піў яе дзесяць разоў на дзень, і нязьменна пачынаў чаяваньне з уздыхаў і скаргаў, дзей няпроста знайсьці добрую гарбату, што трэба бегаць па крамах, а зь ягоным бесьперапынкавым графікам гэта зусім цяжка. Рыгор ня бачыў століка наглядара за рогам сьцяны, але каб ня страчваць свае адзінае забаўкі, ён падыходзіў да кратаў і слухаў гукі чайнае цырымоніі, уяўляючы, якія дзеяньні Кастуся і рэчы іх вырабляюць.

Вось чулася тугая пстрычка ўключальніка электрапліткі, пасьля – млявы алюміневы звон гурткі, плёскат вады, мэлядычны дотык чайнае лыжачкі да парцэляну ды іншыя, ужо нераспазнавальныя, прыгукі. Кастусь, заўважыўшы Рыгораву цікаўнасьць, аднойчы паказаў яму некаторыя свае прыналежнасьці, і сярод іх сапраўды былі і алюміневая гуртка, у якой ён разаграваў ваду, і белы парцэлянавы кубачак з тонкім зялёным малюнкам, зь якога ён піў. Часам, пад настрой, Кастусь камэнтаваў усе свае дзеяньні, каб Рыгору было зразумела: увамкнуўшы электраплітку, трэба пачакаць, каб вада ў алюміневай гуртцы згарачэла, і пераліць яе ў парцалянавы кубак, каб угрэлася; у гуртку ж дадаць халоднае вады зь вядра, якое стаяла на падлозе. Вядро служыла адстойваць водаправодную ваду, занадта жорсткую на Кастусёў смак. Сухую гарбату Кастусь хаваў у адмысловым бляшаным слоічку, і насыпаў яе ў прагрэты кубачак толькі рукамі, строга адмераную шчапоць. Дачакаўшыся зьяўленьня ў вадзе дробных бурбалак, якія ён называў «белым кіпенем», Кастусь хутка здымаў гуртку з фаеркі, даваў вадзе астыць пару хвілін, а ўжо толькі потым заліваў у гарбату.

Шануючы Рыгораву ўвагу, Кастусь калі-нікалі гатаваў чай асабіста дзеля яго, падсоўваючы пад краты свой парцалянавы кубачак на круглай драўлянай падстаўцы. Рыгор гарбату ня піў, але дзеля ветлівасьці браў кубак, нюхаў з сур'ёзным выглядам, а калі Кастусь адварочваўся і адыходзіў, ціха зьліваў яго пад лесьвіцу. Дзьверы-краты, што разьдзялялі іх, мелі даволі дробныя вочкі, празь якія Рыгорава далонь не працісківалася, і замыкаліся на вялізарны замок, з дужкамі яшчэ таўсьцейшымі за дрот кратаў. Мабыць, менавіта таму Кастусь паводзіў сябе цалкам рахмана, не баючыся ніякіх выбрыкаў з боку зьняволенага. Гэты ягоны спакой быў для Рыгора лепшым довадам немажлівасьці ўцёкаў, але ўсё ж такі часам ён пачынаў уважліва аглядаць сваю камору, шукаючы хоць найменшую зачэпку. Але дарэмна – кожны раз ён прыходзіў у роспач, сядаў на каменныя прыступкі і са злоснай усьмешкай успамінаў першае знаёмства зь вязьніцай і тагачасную наіўную ўпэўненасьць у хуткіх уцёках.

Калі маўклівы спэцназавец адканваяваў Рыгора ў музэй Вялікае Айчыннае вайны, упіхнуў у паўсклепавы лесьвічны пралёт і зачыніў за ім краты, недарэчнасьць сытуацыі спачатку насьмяшыла яго, а потым напалохала. Калі ў бяскрыўдным на першы погляд музэі зьмяшчаецца вязьніца, дык чаму б не чакаць небясьпекі і з боку іншых звыклых зьяў? Аднак, у хуткім часе ўсё патлумачылася даволі проста: наглядар Кастусь, акрамя гарбаты, захапляўся ваеннай гісторыяй і, ня маючы часу рэгулярна адлучвацца з Валадаркі ў музэй, падаў прашэньне на ўладкаваньне філіялу вязьніцы беспасярэдне ў музэйным будынку. Бо злачынстваў у горадзе не зьдзяйснялася, і зьняволеных не вадзілася, міністэрства прашэньне ўхваліла, і Кастусь асабіста пераабсталяваў пад турэмную камору левы лесьвічны пралёт, які раней вёў да гардэроба. Правая лесьвіца засталася ў вольным доступе наведвальнікам музея. Наведвальнікі, дарэчы, зьяўляліся ненашмат часьцей за вязьняў, але ўсёткі часам здараліся, і, убачыўшы іх у вакно, Кастусь захінаў на кратах каморы сьціплую шэрую запавесачку.

Сам Кастусь месьціўся ў былой білетнай касе, якая пуставала пасьля Ўказу аб дармовасьці культуры і мастацтваў. Там у яго стаялі стол з электрапліткай, стэляжы з кнігамі і цьвёрды драўляны фатэль, які забясьпечваў доступ да верхніх палічак. Паміж уваходам у музэй і білетным катухом стаяў ложак, на якім Кастусь чытаў і зь якога назіраў за каморай.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)