Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рабаваньне па-беларуску - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рабаваньне па-беларуску

Электронная книга - «Рабаваньне па-беларуску». Краткое содержание книги:

Рабаваньне па-беларуску
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 89
Перейти на страницу:

– Ці ёсьціка піва ў цябе? – спытаў Рыгор, прыступіўшы да масьлянай аладкі.

– Што ты, якое піва! Гэта ж завод, нам тутака алькаголь не дазволены. Пі кампот, вельмі смачны, кісьлюткі! У сьпякоту сама тое.

Рыгор сказаў, што кампот ня любіць, і Зьмітрок, ані не пакрыўдзіўшыся, пачаў піць яго сам. Зьеўшы аладку і шчыра ўхваліўшы яе, Рыгор адклаў відэлец і расказаў Зьмітраку анэкдот пра трактар:

– Сустрэліся аднаго разу італьянец, ангелец і беларус і паспрачаліся, у каго машыны лепей. Італьянец сеў у Ферары, ангелец сеў у Ягуар, а беларус сеў у трактар. Італьянец і ангелец прыехалі да фінішу і чакаюць беларуса. Прыязджае праз гадзіну беларус, і яны кажуць – бач, у нас лепей машыны, твая нейкая занадта павольная! Беларус адказвае – не, мая лепей! На ёй яшчэ і араць можна.

– Па-мойму, я гэта ўжо недзе чуў, – сказаў Зьмітрок са слабай усьмешкай.

– Наўрад ці! Дзе ты мог яго чуць, калі я сам яго склаў паўгадзіны назад? Але хай. Ты мне вось што скажы – трактары ваш завод па-ранейшаму вырабляе? – перайшоў Рыгор да справы.

Зьмітрок са зьдзіўленьнем пацьвердзіў, што па-ранейшаму. Што яшчэ можа вырабляць Трактарны завод, як ня трактары? На пытаньне, дзе ў такім выпадку ўсё трактары, Зьмітрок адказваў, што яны на складзе гатовай прадукцыі, дзе ж яшчэ. А дзе ўсе працоўныя? Ну, першае, зараз зьмена, і ўсё ля станкоў, а другое, зараз лета і шмат хто на вакацыях. Зьмітрок больш не ўсьміхаўся, падазраючы ў Рыгоры ці тое насьмешніка, ці тое нейкага агітатара. Рыгор адчуў гэта, перавёў размову на блізкую абодвум лазьневую тэму і вярнуўся да аладкаў, ужо трохі астылых. Зьмітрок паслабіўся і пачаў расказваць пра саўну на вуліцы Кашавога, непадалёк, але Рыгор слухаў няўважліва. Ён крыўдаваў, што прышоў дарма, ад Зьмітрака толку ніякага і трэба ісьці да трактарнае дырэкцыі, але гэта ўжо заўтра. А зараз трэба даядаць і сьпяшацца.

Как пазьбегнуць наплыву аматараў опэры і нястачы квіткоў, Рыгор дужа перастрахаваўся і прышоў да тэатру на гадзіну раней. Унутар яшчэ не пушчалі. Каля фантана шпацырылі, сашчапіўшы рукі за сьпіной, урачыстыя сівыя старэчы. Адзін зь іх, ледзь маладзейшы за астатніх і нават не зусім яшчэ сівы, патлумачыў Рыгору, што ўказам міністра культуры ўваход у Опэрны тэатар цяперака вольны для кожнага грамадзяніна, і квіткі ўжо не патрэбныя. «Указ аб дармовасьці культуры і мастацтваў! Няўжо ня чулі?» Уважліва зазіраючы Рыгору ў вочы, старэча расказаў, як добра ён памятае папярэднюю пастаноўку Вагнэра, пад канец сямідзясятых. Ягоны голас дрыжаў з сур'ёзнасьці. У іншы час Рыгор зь цікавасьцю паслухаў бы ўспаміны тэатрала, але зараз яму карцела хутчэй перакусіць. Ён прапанаваў старому падзяліць зь ім піва і аладкі, якімі яго багата забясьпечыў Зьмітрок, але той, здаецца, нават не зразумеў, пра што гаворка.

Адчапіўшыся ад яго ветлівай фразай і падумаўшы, што пасьля гэтага няхораша будзе брацца за ежу ў яго навідавоку, Рыгор аддаліўся ад тэатра направа, перасёк змрочны парк з помнікам піянэру-герою і выйшаў да набярэжнай. Закруглены парапэт з шэрага шурпатага каменя за дзень увабраў у сябе сонечнае цяпло, і на яго было прыемна абаперціся голымі рукамі. Рыгор жаваў аладкі, глядзеў на вадзяныя плыні і сачыў час па тэлефону. На набярэжнай было пуста; толькі прашыбаваў у бок тэатра яшчэ адзін старэча.

Бяз чвэрці сем Рыгор вярнуўся да тэатра. Старэчы зьніклі – мабыць, іх ужо запусьцілі ўнутар. Сапраўды, адна са створак дзьвярэй была адчыненая, і Рыгор пасьпешна падняўся да яе прыступкамі, мімаходам разгледзеўшы скульптуры над уваходам. Разумеючы, што час яшчэ ёсьць, і сьпяшацца няма куды, ён усё роўна адчуваў хваляваньне, асьцерагаючыся празь няведаньне тэатральных парадкаў зрабіць штосьці ня так.

Мінуўшы невялікі тамбур з пустымі касамі, Рыгор са зьдзіўленьнем убачыў наперадзе, перад шырокай лесьвіцай Юрася, кіраўніка прадпрымальнікаў, у ягоным звычайным цёмна-шэрым гарнітуры. Мяркуючы па ягонай ветліва-нерухомай паставе, зьвернутай да ўваходу, ён знаходзіўся тут ня ў якасьці гледача, а зноў выконваў ролю швэйцара ці прыслужніка, што яму вельмі падыходзіла. Пазнаўшы Рыгора, ён спачатку элегантоўна пакланіўся яму, як, пэўна, кланяўся і ўсім старым, а потым падаў руку, як асабістаму знаёмаму. Ягоная далонь была хваравіта гарачая.

– Слухайце анэкдот, Юрась! Сустрэліся аднаго разу Пучыні, Вэрдзі і Чайкоўскі дый паспрачаліся, каго больш гледачы любяць. Пучыні кажа – на маіх опэрах гледачы плачуць і сьмяюцца. Вэрдзі кажа – на маіх опэрах гледачы пасьля кожнай арыі ўчыняюць авацыю. Чайкоўскі кажа – а на маіх опэрах гледачы кашляюць і чхаюць. Пучыні і Вэрдзі дзівяцца – ну дык што? Чайкоўскі адказвае – гэта значыць, што на мае опэры гледачы на’т хворыя прыходзяць.

Кіраўнік прадпрымальнікаў ці тое праігнараваў анэкдот, ці тое не лічыў за патрэбнае сьмяяцца пасьля анэкдотаў. Ён мовіў, нават не ўсьміхнуўшыся:

– Так, выдатна, што вы прыйшлі, Рыгор. Ваша прысутнасьць падтрымае Алеся Міхасевіча. Хадзем, я правяду вас у партэр, – Юрась паказаў жэстам кірунак, і яны сталі паважна падымацца лесьвіцай.

– Алеся Міхасевіча? Ах, і ён тут? Таксама аматар музыкі? – Рыгор сказаў «ах», каб афарбаваць размову ўва ўласьцівыя тэатру тоны сьвецкасьці і салоннасьці.

– Чаму вы кажаце «таксама» ? – Юрась зрабіў вялікія вочы. – Хіба гэта ня ён вас запрасіў сюды? Не? Ат, дык вы нічога ня ведаеце! Рыгор, сёньня Алесь Міхасевіч упершыню сьпявае на вялікай сцэне.

– Міністар? Сьпявае?

Рыгор спыніўся са зьдзіўленьня, але Юрась узяў яго пад локаць, тактоўна кіруючы да відоўні, і сказаў, што трэба займаць свае месцы.

– Дзіўна, што вам пра гэта не вядома. Вось вам праграмка, тут усё напісана. Сядайце на першы рад. Мне ж трэба сустрэць апошніх гасьцей, а потым зачыніць уваход.

Сьціскаючы праграмку, Рыгор спусьціўся да першага раду, азіраючыся абапал. Спадзістая відоўня была амаль пустая, дзясятак-другі старэчаў занялі разрозьненыя месцы на блізкіх да аркестравай ямы радох. Рыгор сеў роўна пасярэдзіне першага раду, вызначыўшы сярэдзіну па люстры на столі і стыку вялізарных чырвона-залатых запавесаў на сцэне. Паглазеўшы на арнамэнты з каласамі, сярпамі і молатамі, што атачалі сцэну, балконы і магутныя каляровыя пражэктары, ён нарэшце адчыніў праграмку. Гэта быў складзены ўтрая аркуш белае паперы, і на першай старонцы значылася: «Лятучы Галяндзец. Рыхард Вагнэр з падмогай Міністэрства Культуры». Усярэдзіне паведамлялася, што выканаўца галоўнай ролі – міністар культуры, Алесь Міхасевіч, і што сьпектакль ідзе з двума антрактамі.

Празьвінеў трэці званок, і ўсё люстры плыўна патухлі напалову, пакінуўшы ў відоўне жаўтлявы прыцемак. Рыгору было відаць, як па аркестравай яме прабяжаў на дыбачках Юрась, прысеў перад апаратурай на падлозе і націснуў пару гузікаў. Загучала знаёмая ўвэрцюра. Юрась падняў галаву на Рыгора і запытальна кіўнуў яму, прыставіўшы паказьнікі да вушэй. Рыгор зразумеў, што пытаньне датычыць гучнасьці музыкі, і паказаў яму адзінец. Бурлівы пачатак увэрцюры дазволіў ушанаваць магутныя калёнкі, што выдавалі дзіўна сакавіты бас. «Дзе Юрась знайшоў гэткую апаратуру? Шляхецкая! Але акустыка невыразная... Музыку трэба слухаць у невялікім гермэтычным памяшканьні, са сьценамі каб гук гасілі. Але чый гэта запіс? Караян? Ці Бём?» – так разважаў Рыгор.

Калі ўвэрцюра скончылася, вялізарныя запавесы прыйшлі ў рух і рассунуліся. Адчыніўся белы заднік з намаляванымі на ім макштамі і ветразямі; сцэна ж адыгрывала ролю палубы. Малюнак выканалі, хутчэй за ўсё, вуглём, ўмоўным графічным стылем; макшты сыходзілі пад самую столь, ветразі разьдзімаліся, на карме карабля бачыўся невялікі сьцяг, зь ледзь адрозным подпісам «Антось». «Ізноў Антось! Вось малайца! Усё ў яго выходзіць! І коцікі, і караблі», – уразіўся Рыгор. З калёнак гучала трывожная музыка, якая паказвала хваляваньне мора, але ягоная трывога перамагалася мужным хорам матросаў.

Калі трывога была пераможаная даканцова, на сцэну паважна і велічна выйшаў міністар, загорнуты ў сваю мокрую белую прасьціну. На сцэне прасьціна зусім не выглядала камічна, як у міністэрскім кабінэце, зараз яна суцэльна ператварылася ў старажытнагрэцкую тогу, хай і не зусім дарэчную для нямецкага марака. Міністар нёс у руках зэдлік, ён паставіў яго каля задніка, побач з намаляванымі мастком і штурвалам. З выглядам, поўным капітанскае вартасьці, міністар падняўся на зэдлік акурат у той момант, калі хор матросаў заціх. Рыгору было ў вышэйшай ступені цікава, будзе міністар сьпяваць ці стане толькі расчыняць рот пад фанаграму. Да поўнага ягонаго задавальненьня, арыгінальны голас выразалі з запісу на манер караоке, і міністар сапраўды засьпяваў. Вядома, да Ханса Хоттэра яму было далёка, але ён вельмі стараўся, і Рыгор шчыра радаваўся, а пасьля першай партыі далучыўся да воплескаў, паднятых старэчамі. У гэты момант адчыніліся і зачыніліся дзьверы ў відоўню – хтосьці спазьніўся, і, скарыстаўшыся кароткай замінкай, хутка прайшоў прыступкамі ўніз і сеў ззаду Рыгора.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)