Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 114
Перейти на страницу:

— Яна бясспрэчна была забіта праклёнам... хутчэй за ўсё трансмагрыфіянскім катаваннем. Я шмат разоў бачыў, як яно дзейнічае, шкада, што мяне не было паблізу, я ведаю вельмі моцны супраць-праклён, ён бы яе выратаваў...

У паўзах паміж каментарамі Локхарта чуліся пакутлівыя, бясслёзныя хліпанні Філча. Ён паваліўся на фатэль ля стала і ня маючы сілаў глядзець на Місіс Норыс, заціснуў твар рукамі. Гары глядзеў на яго, ня ў сілах пазбавіцца ад адчування, што яму шкада наглядчыка, хаця і не так моцна, як сябе самога. Бо калі Дамблдор паверыць Філчу, хлопчыка безумоўна выкінуць са школы.

Дамблдор прамармытаў сябе пад нос колькі дзіўных слоў і пастукаў па котке кончыкам сваёй палачкі, аднак ані нічога не адбылося. Місіс Норыс працягвала выглядаць, як свежазробленае пудзіла.

— Памятаю, — працягваў Локхарт, — нешта вельмі вельмі падобнае здарылася ў Уагудугу. Там адбылася серыя нападаў, гэту гісторыю вы можаце прачытаць у маёй аўтабіяграфіі. У той раз я паспеў забяспечыць гараджан разнастайнымі кудменямі і напады адразу ж прыпыніліся...

Фота-Локхарты на сценах, заківалі ў знак згоды. Адзін з іх забыўся зняць з фрэзуры сетачку для валос.

Нарэшце Дамблдор выпрастаўся.

— Яна не памёрла, Аргус, — мягка прамовіў ён.

Локхарт імгненна супыніў падлік смерцяў, якіх дзякуючы яму атрымалася пазбегнуць.

— Не памярла, — задушліва прамовіў Філч, скрозь пальцы паглядаючы на Місіс Норыс. — А чаму яна тады... гэткая цвёрдая і застылая?

— Яна скамянела, — адказаў яму дырэктар (“Ага! Гэдак жа меркаваў і я!”— заявіў Локхарт). — Аднак, я не магу сказаць, якім чынам...

— ЯГО спытайце!— загаласіў Філч, павярнуўшы да Гары грудкаваты, заплаканы твар.

— Аніводзін другагодка не здольны на такое, — цвёрда заявіў Дамблдор. — Тут выкарыстоўвался чорная магія самага дасветчанага ўзроўня...

— Ён мог, ён гэта зрабіў!— пырскаў Філч сліною, яго азызлы твар зрабіўся барвяным. — Ці вы бачылі, што ён напісаў на сцяне! Ён быў... у маім кабінэце... ён ведае што я... што я... — наглядчык з цяжкасцю рухаў цягліцамі свайго твару. — Ён ведае, што я сквіб!— нарэшце скончыў ён.

— Я ніколі не ДАКРАНАЎСЯ да Місіс Норыс, — прамовіў Гары, няёмка сябе адчуваючы з-за таго, што на яго вытарапіліся ўсе, у тым ліку і Локхарты на сцяне. — Я нават ня ведаю, ШТО такое сквіб.

— Лухта!— гыркнуў Філч. — Ён бачыў мой ліст ад Квікспэл!

— Калі мне будзе дазволена сказаць, дырэктар, сэр, — сказаў з ценю Снэйп, у Гары павялічылася злавеснае пачуццё: што б не сказаў Снэйп, яму гэта не прынясе аніякай карысці.

— Потэр і яго сябры, магчыма, апынуліся не ў той час і не у тым месцы, — працягваў зеллевар, яго рот скрывіўся ў невялічкай ўсмешцы, так як быццам ён сумняваўся ў сваіх словах. — Тым ня меньш, мы маем шмат падазроных абставінаў. Чаму яны ўвогуле апынуліся ў тым калідоры? І чаму іх не было на банкетаванні з нагоды Хэлоўіна?

Гары, Рон і Герміёна, усе разам прыняліся распавядаць аб нікавым дне ўмярцвення.

— ... там былі сотні прывідаў, якія могуць падцвердзіць, што мы былі там...

— Але чаму ж вы пасля гэтага не далучыліся да свята?— паблісківаючы вачыма ў святле свечак, спытаўся Снэйп. — Навошта вы завіталі ў той калідор?

Рон з Герміёнаю азірнуліся на Гары.

— Ну... таму... — пачаў Гары, сэрца ў яго грудзях пачало шалёна калаціцца; нешта падказала яму, што калі ён распавядзе аб тым што трапіў ў калідор даганяючы бесцялесны голас, гэта будзе гучаць заневерагодна, таму адказаў так, — таму што мы вельмі стаміліся і хацелі як мага хутчэй трапіць у свае ложкі.

— Не павячэраўшы?— прамовіў Снэйп, на яго кашчавым твары залунала пераможная ўсмешка. — Не думаю, што на сваіх вечарынах прывіды падаюць хоць нешта, прыдатнае для спажывання жывымі людзьмі.

— Мы не былі галоднымі, — гучна, каб заглушыць буркатанне ў жываце, адказаў Рон.

Гідкая ўсмешка Снэйпа зрабілася яшчэ шырэй.

— Мяркую, дырэктар, сэр, што Потэр не быў з намі цалкам праўдзівым, — заявіў зеллевар, — таму, будзе даволі добра, калі яго пазбавяць пэўных прывілеяў, ажно пакуль ён не вырашыць распавесці гісторыю цалкам. Мая прапанова, выключыць яго са складу грыфіндорскай квідытчнай каманды.

— Насамрэч, Северус, — рэзка ўціснулася ў размову прафесарка МакГонагал. — Я не бачу прычынаў, па якіх хлопчыку трэба забараніць гуляць у квідытч. Тым больш, што котку не ляпнулі па галаве мятлой. Тым больш не існуе аніякіх доказаў, што Потэр у нечым вінаваты.

Дамблдор тым часам выпрабавальна глядзеў на Гары і хлопчыку здалося, што светла-блакітныя вочы дырэктара пранізаюць яго як рэнтген.

— Памятай аб прэзумпцыі невінаватасці, Северус, — цвёрда сказаў дырэктар.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)