Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 140
Перейти на страницу:

Калі, прагуляўшы Роса, яна вярталася да карчмы паўз гарадскі калодзеж, ля якога з цэбрамі і глякамі стаялі жанчыны, гучна абменьваючыся гарадскімі навінамі, яна пачула прозвішча, якое прымусіла спыніцца і застыць непадалёк, робячы выгляд, што правярае капыты скакуна.

— Мне прыйдзецца падаваць скаргу бургамістру, таму што фраў Шонвальд два месяцы не плоціць грошы, — шчабятала маладая румяная таўстуха ў карычневай сукні і клятчастым андараку з белымі фальбонамі.

— Не рабі гэтага, Хельга, бо іначай бургамістр усё-ткі адправіць яе ў прытулак для калек і вар'ятаў, што пры манастыры Сан-Петэр, — казалі жанчыны.

— Але грошы, цэлых паўмаркі! — гаравала таўстуха.

— Нагадай яшчэ раз, яна знойдзе чым аплаціць, яна не бедная. Слаўнай жанчыне выпалі такія выпрабаванні! — пярэчыла старая, высахлая, як стручок бобу, кабета.

— Сама вінаватая: жанчына не павінна ўмешвацца ў справы мужа, тым болей такога воіна, як фон Шонвальд, — злосна агрызнулася яшчэ адна жанчына і, падхапіўшы гляк з вадой, пайшла дадому. Адправілася з драўляным вялікім цэбрам і Хельга, а за ёю, наводдаль, каб не прыцягваць увагу, Жывена.

Назаўтра раніцай яна пайшла да маленькага, як цацачнага, дамка з чысценькім каменным ганкам і вялікім кветнікам абапал яго, пастукалася ў дзверы з металічнымі трохкутнікамі па краях. Не паспеў заціхнуць лязгат акуратнага металічнага колца, як на парозе з'явілася старая кабета са звялым, але некалі прыгожым тварам, з раўнадушнымі выцвілымі вачамі, нежывымі, як у нябожчыцы, валасамі, што неахайнымі пасмамі выбіваліся з-пад чэпчыка, таксама засаленага і зжаўцелага.

— Я шмат чуў пра подзвігі вашага мужа, рыцара фон Шонвальда, — павітаўшыся, загаварыла Жывена. — Дзе ён зараз?

Твар гаспадыні ўспыхнуў гневам.

— Подзвігі! Губіць чалавечыя душы, паліць няшчасных жанчын і дзяцей — гэта подзвігі?

З-за яе пляча паказаўся твар таўстухі. Убачыўшы зграбнага юнака з залатымі валасамі, што падалі да плячэй, яна ажывілася.

— Запрасіце госця ў дом! — загадала яна жанчыне і, не чакаючы адказу, пайшла да стала, каб паставіць там яшчэ адно крэсла. Але гаспадыня не адступалася:

— Я — законная яго жонка, і хаця біскуп дазволіў яму ўзяць другую, ён грэшнік, так, грэшнік, а не праведны хрысціянін! — амаль закрычала яна.

— Але вам без яго лепей, фраў! — лагодна зашчабятала таўстуха, усміхаючыся Жывене.

— Так, так! Хай ён сядзіць сабе зараз са сваёй… яна не жонка яму, не! Усё роўна! Канешне, яна не папракае Рыхарда тым, што ён спаліў незлічоную колькасць чалавечых душ!

— Вы гаворыце пра славян і прусаў, на якіх ён хадзіў? — запыталася Жывена.

— Як ён любіў расказваць пра тое! — не слухала нікога жанчына. — Як страляў з лука, як сек… А мне мроіліся тыя людзі, яны нібыта ўваходзілі ў наш дом, стагналі, зазіралі ў рот, калі нешта ела… Я ўскоквала, уцякала, а ён… ён рагатаў мне ўслед. І тады біскуп дазволіў яму ўзяць іншую, а мяне адправілі назад, сюды, да бацькоў.

Служанка пагардліва ўсміхнулася за спіной сваёй гаспадыні, але на словах як бы падлабуньвалася да яе:

— Добра, што ў бацькоў былі два дамы, іначай фраў засталася б зусім беднай, хаця ў фон Шонвальда шмат дабра…

— Відаць, ён прывозіў рабоў? — Жывене не хацелася весці роспыты пры служанцы, таму яна папрасіла прынесці вады. Хельга заспяшалася дагадзіць прыгожаму юнаку. Застаўшыся ўдзвюх, Жывена запыталася:

— Фраў Шонвальд, вы не памятаеце сярод тых, каго прывозіў Рыхард, маленькага хлопчыка-пруса? Рыцары тады разграмілі свяцілішча, забралі шмат палонных. Я чуў пра гэта баладу і хачу што-небудзь напісаць пра тыя… подзвігі.

Яна задумалася, а Жывена напружыла ўсе свае сілы, каб уваскрасіць у памяці жанчыны тыя даўнія гады і твары, якія ўтрымала памяць. Нарэшце фраў Шонвальд няўпэўнена прамовіла:

— Былі хлопчыкі… А гэты быў самы маленькі. Так, быў. Бруна смяяўся, бо ён забаўна плакаў. Але я пашкадвала хлопчыка і аддала яго.

— Каму?!

Вярнулася Хельга, але Жывена не глядзела на яе. Погляд жрыцы нібы пранізваў кабету, і яна дробна затрэслася:

— Багатым, багатым людзям… Фон Бамбергам, яны былі бяздзетныя, а фраў Хільда хацела дзіця… хлопчыка. Але нашто табе гэта?

— Госць, ты павінен ісці — калі яна памрэ, я ніколі не вярну свае грошы! — сурова загаварыла служанка.

— Я не памру, не, не! — усё болей ліхаманкава казала фраў Шонвальд. — Спачатку ён, мой муж, ён! І я буду смяяцца на ягонай магіле!

Яна сама схапіла алавяную конаўку, прагна выпіла вады. Жывена падышла бліжэй, заспакаяльна паклала руку на скурчаныя пальцы няшчаснай кабеты:

— Забудзьцеся на ўсё, зараз вам стане лягчэй.

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)