Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 179
Перейти на страницу:

— Вельмі шкада, але не думаю, што я павінна.

— Аднак жа вы сёння прыйшлі, аднак танцуеце са мной, аднак я вас прыцягваю мацней за іншых, за тысячы іншых. Не падманвайце, вы ведаеце, што не атрымаецца…

Аркестр змоўк.

Перад выхадам са сцэны сабраўся натоўп. Друцкі з Аліцыяй рухаліся павольна і так аказаліся ля століка Бруніцкага. Прафесар сядзеў адзін. Відаць, Казя пайшла, каб прыбрацца, а дакладней распрануцца для свайго танца.

Неспадзявана для Друцкага Аліцыя спынілася і з усмешкай нахілілася да прафесара. Той жа, не ведаючы, што павінен рабіць, ускочыў і таксама пакланіўся.

— Пан прафесар мяне не пазнае, — не цырымонячыся, сказала Аліцыя. — Я даўней у вас вучылася…

У куце залы пачаўся нейкі крык і гвалт. Да Друцкага праціснуўся швейцар і настойліва жадаў яго ўмяшальніцтва. Што ж яму было рабіць? Скандал у куце разгараўся…

— Прашу прабачэння, я на секунду, — ускрыкнуў ён. — Караль, дарагі, можа, ты будзеш такі добры і праводзіш пані ў ложу.

— Ну канечне, — пагадзілася Аліцыя. — Ідзіце.

— Пан прафесар не прыгадвае мяне, а я вам удзячная, нават удвайне…

— Далібог, не прыгадваю, — апраўдваўся Бруніцкі.

— Маё прозвішча Горн. Пан прафесар нядаўна быў такі ласкавы даць інфармацыю пра майго няшчаснага мужа Паўла.

— Ага!.. Так, так… прыпамінаю. Так… бедалага.

— А другое, за што я хачу падзякаваць, — працягвала Аліцыя, — гэта за вашы цудоўныя лекцыі, якія вельмі мне прыдаліся. О, гэта было даўно. Пан прафесар, можа, прыпомніць, калі я назаву сваё тагачаснае, дзявочае прозвішча: Жэраньская…

— Ага, — ветліва пакланіўся прафесар, — ну канечне, панна Жэраньская. Памятаю, а як жа.

Насамрэч ён зусім не памятаў. Доктар праводзіў Аліцыю і, вяртаючыся на сваё месца, раптам спыніўся: «Жэраньская… Ну… так… Жэраньская…»

Ён звычайна не запамінаў прозвішчы, але гэта па нейкай прычыне павінна было яму ўрэзацца ў памяць… Жэраньская.

Калі Бруніцкі заняў месца за сваім столікам, сеньярыта Фіямета ўжо танцавала, а ў верхняй ложы ён заўважыў Друцкага.

Бруніцкі загадаў падаць яму яшчэ адзін кактэйль і, апускаючы ў яго трубачку, зноў задумаўся: «Жэраньская?..»

Друцкі моўчкі сядзеў ля Аліцыі.

— Дык што, — спыталася яна, — вы сёння не арганізуеце забавы?

— А як жа?

— Нешта новае?

— Не. Каты.

Аліцыя прыжмурыла вочы:

— Вы нешматслоўны.

— Вам патрэбна балбатлівасць?

— Дырэктар, — нахіліўся да іх адвакат Лэньчыцкі, — мне здаецца, што вы пасварыліся? Супакойцеся!

— Наадварот, адвакат, — бліснуў вачыма Друцкі, — мы пагадзіліся.

Аліцыя падняла келіх.

— Давайце вып’ем. Пан Вінклер пагадзіўся з… лёсам.

— Вып’ем, — засцерагальным тонам прамовіў Друцкі. — Пані Аліцыя, багіня лёсу, сама з ім не пагодзіцца!

— Я нічога не разумею, — заявіў Лэньчыцкі.

— Я таксама, — адрэзаў Друцкі і ўстаў.

— Вы адыходзіце? — запыталася Аліцыя.

— Не. Барані божа. Толькі выходжу, — зрабіў ён акцэнт на апошняе слова.

— Не ведаю, ці ўдадуцца вам сёння каты.

— Чаму?

— У мяне такое ўражанне, што ў вас прапаў настрой.

Друцкі затрымаўся:

— Вы ў дзяцінстве павінны былі любіць забаўкі, а дакладней, іх псаваць.

Аліцыя пахітала галавой:

— Я ніколі не любіла забавак, таму, уласна, іх і псавала. Я пагарджала забаўкамі.

— Дзякуй вам, — пакланіўся Друцкі з іранічнай усмешкай.

— Не вы павінны дзякаваць, — сказала Аліцыя крыху раздражнёным тонам.

— Дык вы не лічыце мяне…

— Ідзіце ўжо, — перарвала яна, — публіка засумуе.

Друцкі паглядзеў на яе і з выклікам запытаўся:

— Яшчэ адно. Вы дазволіце праводзіць вас дадому?

— Калі ласка, — адказала яна, не вагаючыся.

Друцкі збег па лесвіцы. Яго з’яўленне ў цэнтры сцэны публіка прыняла гучным брава. Ён гаварыў.

Аліцыя прыхілілася галавой да борта ложы і слухала.

Без сумнення, ён заўсёды заставаўся сабой. З кожнай ноты яго нізкага голасу, з кожнага руху біла стыхія. Неўтаймоўная стыхія. Прырода ўзнагародзіла гэтага чалавека адной са сваіх самых таямнічых сіл: жыццёвай сілай!

Жыццё б’е з яго, як гейзер. Ахоплівае, затоплівае…

Аліцыя прабегла вачыма па зале. Жанчыны… Іх погляды не патрабавалі ключа для прачытання зместу жаданняў… Ён валодаў імі… Што б гэта было, калі б раптам якой-небудзь сілай знішчыць у людзей усё, што іх стрымлівае, паняцце аб прыстойнасці, дабрадзейнасці, маралі, будучыні… Што б яны ўсе зрабілі?..

Аліцыя прыжмурыла вочы. Так, вось бягуць да яго, акружаюць шчыльнай, уздрыгваючай масай цел, напоўненых жаданнем… сотні плячэй сплятаюцца ў сетку, сотні грудзей хрыпяць прагай, паглынаюць яго сваёй жаноцкасцю… Прырода складвае іх у ахвярны штабель перад гэтым мужчынам, падсвядомая сіла захавання віду, права натуральнага адбору… Яны выбіраюць менавіта гэтага самца, таму што ён найбольш мужны… Селекцыя… Усёведны інстынкт прымушае іх слепа шукаць у ім бацьку іх патомства…

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)