Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 114
Перейти на страницу:

Гары пабег па трэццему паверху, а Рон з Герміёнаю, запыхаўшыся спяшалі следам. Яны не спыняліся ажно пакуль, загарнуўшы за кут, не трапілі ў апошні пустынны калідор.

— Гары, ШТО тварыцца?— выціраючы ўзапрэлы лоб, спытаўся Рон. — Я анічога не...

І тут Герміёна нечакана вохнула, кажучы кудысьці ў глыбіню калідора.

— ГЛЯДЗІЦЕ!

На сцяне насупраць іх нешта блішчэла. Жмурачыся ў цемры, сябры паволі падыйшлі бліжэй. Між вокнамі на сцяне, пераліваючыся ў святле паходняў, луналі, напісаныя літарамі ў фут вышынёй, словы.

“ПАТАЕМНАЯ ЗАЛА АДЧЫНІЛАСЯ.

ЦЯПЕР СЦЕРАЖЫЦЕСЯ, ВОРАГІ СПАДКАЕМЦЫ.”

— А там, што такое... вісіць пад надпісам?— злёгку дрыготкім голасам, спытаўся Рон.

Сябры зрабілі яшчэ колькі крокаў наперад і Гары ледзь не падслізнуўся, уся падлога была заліта вадою. Рон з Герміёнаю паспелі яго падхапіць і ўсе трое, асцярожна працягнулі набліжацца да надпісу, углядаючыся ў цень пад ім. Зразумеўшы, што гэта такое, сябры, з гучным усплёскам, адскочылі назад.

Да клямкі ад паходні, за хвост была прычэплена котка наглядчыка Місіс Норыс. Цвёрдая быццам дошка, яна вытарапіўшы вочы, глядзела перад сабой.

Колькі імгненняў яны аслупянеўшы стаялі на месцы.

— Уцякаем адсюль, — парушаючы маўчанне, сказаў Рон.

— А хіба мы не павінны ёй нечым... — няўпэўнена прамовіў Гары.

— Шчыра кажучы, — адказаў Рон, — будзе лепей, каб нас тут не знайшлі.

Аднак, было ўжо запозна. Гул, падобны на далёкі грукат навальніцы, казаў аб тым, што святочны банкет скончыўся. З абодвух бакоў калідора, дзе стаялі сябры, пачуліся стук падымаючыхся ног і гучны, шчаслівы гоман. Праз імгненне калідор, напоўніўся сытымі і задаволенымі навучэнцамі.

Але балбатня, мітусня і гармідар сціхлі, як толькі ўсе ўбачылі віселую на клямцы котку. Гары, Рон і Герміёна, самотна стаялі ў цэнтры калідора аточаныя сціхшым натоўпам навучэнцаў, якія рушылі наперад, каб добра разгледзіць жудаснае відовішча, паўстаўшае перад іх вачыма.

Тут цішыню парушыў нечый крык.

— Будзе пільнымі, ворагі спадкаемцы! Наступнымі будзеце вы, глеекроўкі!

Гэта быў, прадраўшыйся праз натоўп Драко Малфой. Яго звычайна халодныя вочы заблішчэлі, а бледны твар пачырванеў, калі ён выскаліўшыся, глядзеў на знерухомленую котку.

РАЗДЗЕЛ ІХ

Надпісы на сцяне

— Што вы тут робіце? Што тут тварыцца?

Безумоўна, пачуўшы крык Малфоя, праз натоўп працінуўся нечакана аб’явіўшыйся Аргус Філч. Убачыўшы Місіс Норыс, ён з жахам ў вачах закрыў рукамі твар.

— Мая котка! Мая котачка! Што здарылася з Місіс Норыс? — загаласіў ён.

І тут, яго вылупленыя вочы ўбачылі Гары.

— ТЫ!— правіскатаў ён, — ТЫ! Гэта ты забіў маю котку! Ты яе знішчыў! Я цябе заб’ю! Я...

— АРГУС!

На месцы здарэння аб’явіўся Дамблдор, а следам за ім ўсе астатнія настаўнікі. Дырэктар у секунду пранесся міма Гары, Рона і Герміёны і зняў з клямкі Місіс Норыс.

— Хадзем, Аргус, — загадаў ён Філчу. — Містэр Потэр, містэр Візлі, міс Грэйнджэр, вы таксама ідзіце разам з намі.

І тут наперад рашуча скочыў Локхарт.

— Мой кабінэт, бліжэй за ўсё... толькі па сходах падняцца... прашу, не саромцеся...

— Дзякуй, Гільдэрой, — адказаў на запрашэнне дырэктар.

Маўклівы натоўп расступіўся, каб даць ім прайсці. Першым ішоў Дамблдор, следам за ім паглядаючы ганарліва і ўзбуджана спяшаўся Локхарт. Да іх таксама далучыліся прафесары МакГонагал і Снэйп.

Калі яны завіталі ўва ўхутаны цемраю кабінэт Локхарта, на сценах адразу ж пачаліся гармідар і мітусня; колькі фота-Локхартаў схаваліся за рамамі, каб ніхто не бачыў бігудзі на іх фрэзурах. Сапраўдны Локхарт тым часам запаліў на сваім стале свечкі і зрабіў крок назад. Дамблдор, паклаў Місіс Норыс, на паліраваную паверхню стала і прыняўся ўважліва яе разглядаць. Гары, Рон і Герміёна занепакоена перазірнуліся і апусціўшыся ў фатэлі ў цёмным кутку кабінэта, падалей ад свечак, напружана вытарапіліся на дырэктара.

Кончык доўгага і крывога дамблдоравага носу на цалю не дакранаўся да поўсці Місіс Норыс. Дырэктар аглядаў котку праз свае акуляры-поўмесяцы, а яго доўгія пальцы мягка тыцкалі і мацалі знерухомленую жывёліну. Паблізу ад дырэктара, сагнуўшыся гэдак жа блізка да коткі і звузіўшы вочы, стаяла прафесарка МакГонагал. За іхнымі спінамі, напалову схаваўшыся ў цень, стаяў Снэйп, на твары якога быў вельмі дзіўны выраз, як быццам зеллевар з усяе моцы імкнуўся не засмяяцца. А вакол іх гойсаў Локхарт, адчасу выказваючы свае прапановы.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)