Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 139
Перейти на страницу:

— Забудзем субардынацыю; мы ж сябры, аднадумцы, пакуль што не на службе.

— Што ж вы прапануеце, Мікалай Мікалаевіч? — запытаў малады Ермаліцкі.

— Пакуль што бараніцца, а там... там наступаць.

— Вы яшчэ разлічваеце на легіянераў? На гэтых смаркачоў у канфедэратках? Збор дружыны, а не войска,— усхадзіўся Казік.— Пяцёра мужыкоў з бярданкамі раззброілі ледзь не ўзвод салдат. І гэта, называецца, армія?

— Што вы, Казімір Андрэевіч! Вас дрэнна інфармавалі. Там было каля сотні бандытаў. Разумееце? Іх ужо каля сотні!

— Праўду кажуць, пужаная варона і куста баіцца, так і гэтыя легіянеры. Назва гучная, а смеласці, як у мышанят — верабей катом здаецца. Мяшэчнікі ды бабы ім цэлаю арміяй здаліся.

Казік прагна курыў. А бацька, гледзячы на сына, думаў: «От арол. Самому Мікалаю Мікалаевічу пярэчыць, ды яшчэ як закручвае. Ну і хлопец!»

— Чым магу служыць, пан падпалкоўнік?

— Пазнаю сапраўднага афіцэра і рады, што не памыліўся,— нібы перад строем, сказаў Мікалай Мікалаевіч.— А служыць? Служыць — айчыне. Стаць на чале абаронцаў свяшчэннай уласнасці.

— Разумею. Але патрэбны людзі і зброя,— дзелавіта адказаў Казік.

— Я так думаю, што на кожным футары ў засцянкоўцаў ды ў любога самастаяцельнага хадзяіна знойдуцца стрэльба ці які там абрэз,— уставіў сваё слова стары Ермаліцкі,— а людзі пойдуць на такое дзела. Каму ахвота аддаваць чорту лысаму сваё дабро.

— Дваццаць пяць вінтовак і дзесяць асёдланых коней даю я. Думаю, барон за гэта папракаць не будзе. Усё адправім на хутар Перагула. Там вакол балоты, месца глухое і непрыкметнае. А вам, дарагі,— падпалкоўнік паклаў сухую руку на Казікава калена,— вам прыйдзецца паездзіць «у сваты». Чалавек вы халасты, конь у вас добры, вось і паедзеце па хутарах. І мы згуляем такое вяселле, чарцям будзе млосна.— Мікалай Мікалаевіч цешыўся сваім красамоўствам і дасціпнасцю.— За нас корпус генерала Доўбар-Мусніцкага. У Бабруйску, у Рагачове, у Жлобіне і на ўсёй гэтай тэрыторыі ўлада фактычна належыць яму. А неўзабаве ён і Мінск прыбярэ к рукам. Так што, калі, пан прапаршчык, марыце стаць палкоўнікам, трэба дзейнічаць.— Упраўляючы ўстаў.

— Я і спяшаўся сюды, бо ведаў, што фронт цяпер тут, а не там. Мужыкі страшней за немцаў. Але нічога, мы яшчэ з іх надзяром лыка,— тонам рапарта адказаў Казік.

— Значыць, заўтра пачынаем святую справу.— Упраўляючы працягнуў руку маладому Ермаліцкаму.

— Можа б пан не пагрэбаваў з намі павячэраць? — замітусіўся Андрэй і кіўнуў Анэце, каб варушылася.

— Вялікае дзякуй. Не маю права затрымлівацца. Яшчэ трэба даць добры крук, каб ні адзін сабака не пранюхаў, куды ездзіў. Запражыце майго каня,— загадаў Мікалай Мікалаевіч, але спахапіўся і мякка паправіўся,— калі ласка.

Стары Ермаліцкі насунуў шапку задам наперад, ускінуў на плечы кажушок і пабег у стайню.

Казік хацеў правесці шаноўнага госця да вазка, але той папярэдзіў:

— Лепш не хадзіце. Мне здаецца, што з кожнай шчыліны глядзіць Салаўёва вока. І дамовімся: мы з вамі незнаёмыя і ніколі не сустракаліся.— Мікалай Мікалаевіч моцна націснуў Казікаву руку, пажадаў добрай ночы Анэце. Казік памог яму ўздзець вялікае футра, падаў шапку. На ганку чакаў Андрэй.

— А жарэбчык у вас важнецкі,— пахваліў ён каня.— Малады, відаць, балаўнік.

Мікалай Мікалаевіч нічога не адказаў. Ён сеў у лёгкія саначкі, хвастануў каня ляйчынаю і выслізнуў з двара. Андрэй зачыніў браму, пастаяў, пакуль цені каня і седака не зніклі ў шэрай цемры зімовага вечара.

Зайшоў у хлеў, падкінуў каровам трусянкі, зачыніў вароты доўгай завалаю і замкнуў круглым, кавальскай работы замком. Пацягнуў, ці добра замкнёны, спусціў з ланцуга сабаку і пайшоў у хату.

Старая шморгала носам і прычытвала:

— Ой, баюся я, Казічак, што не знасіць табе галованькі. Лепш не звязвайся з гэтым карпілаўскім ды рудабельскім гадаўём. Бач ты, сярод белага дня ў салдат стрэльбы паадбіралі. А ты з кім на іх пойдзеш? Хай бы сам гэты падпанак ішоў, дык цябе нацкоўвае. Ой не слухай, сыночак. Лепш пераседзь, перахавайся, пакуль гэтае ліха пройдзе.

— Што ты, старая, пляцеш? — не вытрываў Андрэй.— Даседзішся, пакуль з цябе апошнюю транту злупяць. Ужо гарцуюць па футарах, трасуць свірны — беднаце насенне збіраюць, сена ім давай, цялушка некаму твая спатрэбілася — аддай. А трасцы, а скулля не хочуць?! — разыходзіўся стары.— Вясною унь зямлю абразаць збіраюцца. А яна — «сядзі ціха». Ды я выпруцянею на мяжы, а свайго і вяршка не аддам. Хоць і стары, сам з абрэзам на іх пайду. От як!

Анэта смаркалася ў фартух і толькі божкала.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)