Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 139
Перейти на страницу:

— Не бойся, Параска, не пусцілі і не пусцім. А тое, што плявузгаюць шляхцянкі на цвінтары, не слухай і другім не пераказвай.

— Хто тых шляхцянак слухае? Заўвіца мая ўчора з Глуска ад доктара ехала, дык у мяне начавала, усё мястэчка гамоніць. Балаголы, каторыя з бародамі былі, з Бабруйска папрыязджалі, дык родныя дзеці не пазналі: шаблямі іх «канаркі» пагалілі, шампаламі спаласавалі і забралі ўвесь тавар. А Саветаў, і духу не чутно.

Усе ўважліва і насцярожана слухалі Параску. Задумаўся і Салавей. Можа каб хто іншы плёў, не паверыў бы. А ў тым, што казала Параска, чулася нейкая праўда. Але нельга паказваць трывогі, неспакою. Аляксандр усміхнуўся і пажартаваў:

— У генерала свае клопаты, у нас — свае.— Потым сур'ёзна дадаў: — Трэба хутчэй стварыць камітэты беднаты і правесці канфіскацыю. А калі прыйдзецца сустракаць легіянераў, сустрэнем лепей, як той раз.

Параска з Мікодымам сабраліся ісці па камбедаўскіх справах. На развітанне Салавей параіў ім увечары сабраць свой камітэт і памеркаваць, колькі з каторага кулака можна ўзяць збожжа.

Калі выйшлі камбедаўцы, Аляксандр задумаўся. Ён ведаў, што мяцежны генерал ім не даруе — абавязкова пашле сваіх салдат на Рудабелку. Ён чакаў вестак з Бабруйска, але іх не было, нічога не паведамлялі і хлопцы з Ратміравіч. А тут на табе, кажуць, Бабруйск захапіў польскі корпус. Відаць, павятовы камітэт у падполлі. Але гэта толькі кажуць. А як дазнацца пэўна? Трэба пакуль што самім прымаць нейкае рашэнне. І такое, каб ні на крок не адступаць ад дэкрэтаў рэвалюцыі.

На нейкае імгненне Салавей адчуў сябе адрэзаным ад вялікага свету. Газеты апошні час не прыходзяць; значыць, іх у Бабруйску перахопліваюць легіянеры мяцежнага корпуса; вестак з павятовага камітэта даўно няма; відаць, ніяк не могуць звязацца. А якія планы ў Доўбар-Мусніцкага? Калі праўда, што захапіў Бабруйск, дык паспрабуе пашыраць сваю акупацыю і захоча з новай сілаю ўдарыць па Рудабелцы. З якога боку? Вядома, з чыгункі.

Ляўкоў нібыта ўгадаў, пра што думае старшыня.

— Што будзем рабіць, Аляксандр? Два дзесяткі польскіх карабінаў, штук пятнаццаць трохлінеек ды з паўсотні бярданак у нас ёсць. Збяром яшчэ тое-сёе. А ў іх армія, кулямёты, гарматы.

— І ўсё ж мы мацней за любую армію. Тыя не ведаюць, чаго яны хочуць і за што ваююць. Ты б паглядзеў, як легіянеры аддавалі нам карабіны. Нібыта Радыя, што збылі іх. Ды якія яны там к чорту палякі! Католікі тутэйшыя, што і слова па-польску сказаць не ўмеюць, ад нямецкіх куль ратаваліся ў гэтым корпусе. А ў нас народ. Каму страляць няма з чаго — «ура» крычаць будзе. І гэта, брат, вялікая помач! Трэба сягоння і заўтра, Максіме, перавесці атрады бліжэй да станцыі. Салдаты нашы ў лапцях і ў світках ходзяць, так што іх ніхто не пазнае. А калі трэба, з-за любога куста смалянуць. Адаб'юць паноў, рэзгіны на плечы — і пайшлі авечкам сена скубці. От тады і шукай іх. Перакажы Анупрэй» з Пракопам, каб да раніцы чалавек паўсотні з гранатамі і вінтоўкамі адправілі на Ратміравічы.

К паўдню сцішылася завіруха. Выбліснула сонца, заіскрыліся сумёты і заваленыя снегам стрэхі. Па вуліцы, рыпаючы палазамі, папаўзлі вазы з дрыўмі, саломаю, сенам і з мяхамі амецяў. Аляксандр глядзеў на гэты нетаропкі рух жыцця і думаў, колькі яшчэ прыйдзецца пабіцца, праліць крыві, каб народ зажыў спакойна, па-людску, каб адчуў сябе гаспадаром сваёй зямлі. Рэвалюцыя толькі пачынаецца.

Але мучыла невядомасць. Тое, што расказала Параска, вельмі было падобна на праўду. Трэба параіцца з рэўкомаўцамі і нешта рабіць, тэрмінова, неадкладна. Анупрэй з Максімам Усам па сёлах арганізоўваюць атрады, раздаюць зброю і патроны, прызначаюць узводных. З імі, мабыць, і ваенком — Пракоп Малаковіч. Няўжо яны нічога не чулі і не ведаюць?

Дзверы прачыніліся, і ў пакой увайшоў незнаёмы мужчына ў чорнай паддзёўцы, невысокі, але шырокі ў плячах. Круглы твар зарос густою, калматаю бародкай, а з-пад прыпухлых павекаў глядзелі вострыя пранізлівыя вочы. Ён прывітаўся, стоячы ў парозе, і запытаў:

— Дзе мне пабачыць таварыша Салаўя?

— Я Салавей. А што вы хацелі?

— Хацеў пазнаёміцца і перадаць прывітанне ад Платона Фёдаравіча.

Салавей аж уздрыгнуў. Платон Фёдаравіч Равінскі — старшыня Бабруйскага укома — пасылаў яго сюды, абяцаў дапамагаць і трымаць сувязь.

— Сядайце, таварыш. Хто вы і адкуль? Ці даўно бачылі Платона Фёдаравіча? — засыпаў незнаёмага пытаннямі Аляксандр. Той, не спяшаючыся, кінуў у кут торбачку з нейкім начыннем, скоса паглядзеў на сакратара і вельмі павольна пачаў:

— З Глуска прыйшоў да вас. А прозвішча маё Мазалеўскі.— Ён зноў зірнуў на сакратара і ўсміхнуўся. Ляўкоў аж ускочыў з месца:

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)