Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 139
Перейти на страницу:

Доўга і трывожна яшчэ гаманілі, не адважваючыся выйсці за дзверы.

Адсоўваліся ад вокан, садзіліся на падлогу, хаваліся за вялікую, выцертую кажухамі грубку.

— Галубанькі, ідзе ж! Ой, хавайцеся, людцы,— адскочыла ад акна маладзіца і села на падлогу.

Напружана загулі рэйкі, затахкала жалеза аб жалеза, загрукаталі колы і сціхлі. Знадворку пачулася вясёлая гамана.

Да вакзала падкаціла зялёная дрызіна з прычэпам. На перон павыскаквалі салдаты ў жаўтаватых, з ангельскага сукна шынялях і рагатых канфедэратках.

З-пад іх у многіх трычалі чорныя кругленькія навушнікі. Бразгалі мядзяныя кацялкі, грукалі падкоўкі — салдаты падскоквалі, стукалі абцас аб абцас, ляпалі сябе і адзін аднаго рукамі, з ратоў вырываліся струменьчыкі белай пары. Хоць і змерзлі, але ім было весела. Кожны марыў хутчэй дабрацца да маёнтка, ад'есціся на панскіх харчах, адлежацца ў цяпле, а можа і зачараваць якую-небудзь маладзенькую пакаёўку.

Каля прычэпа стаяў, прыгожы чарнявы паручнік, заглядаў у дзверы і прыспешваў тых, што не паспелі вылезці:

— Прэндзэй, прэндзэй, панове!

І тут, як пярун сярод яснага неба, над станцыяй пракаціўся залп. Ён разлёгся працяжным гулам у цішыні чыстага марознага рання. За ім грымнула рознагалосае «ўра!». Здавалася, сотні людзей зараз рынуцца з усіх бакоў. Грымнуў яшчэ адзін залп. І зноў зусім блізка пакацілася многагалосае і несуладнае «ўра!».

Польскія жаўнеры пападалі каля вагона, папаўзлі паміж коламі, аб рэйкі забразгалі кацялкі і карабіны. Л з-за штабялёў шпал беглі ўзброеныя людзі.

Да прычэпа падляцеў чалавек з гранатаю ў руцэ, у шынялі і ў вайсковай шапцы.

— Рэнкі до гуры!— скамандаваў ён, падскочыў да паручніка і сарваў з яго карабін. Салдаты пападымалі рукі ўгору. А з дзвярэй вакзала валіў натоўп барадатых і безбародых мужчын, каб паглядзець, што там чаўпецца. Жаўнерам здалося, што іх акружае цэлая армія.

— Хто апусціць рукі і паварухнецца, будзе расстраляны на месцы,— скамандаваў Салавей.— Абяззброіць,— загадаў сваім хлопцам.

Легіянеры калаціліся ад перапуду і холаду. Іх пастроілі ў дзве шарэнгі і паставілі па камандзе «смірна». Якаў Гошка з Анупрэем пазбіралі карабіны і роўненька паставілі іх каля штабеля шпал, потым залезлі ў вагончык дрызіны і вынеслі адтуль дзве скрынкі з патронамі. Толькі цяпер жаўнеры расшалопалі, як іх ашукалі адзінаццаць вясковых хлопцаў.

Яны не ведалі, што з імі будуць рабіць: здзекавацца, біць ці мопса нават пастраляюць. Вакол стаяла некалькі даволі маладых мужчын са стрэльбамі напагатове. Двое зносілі карабіны, пачапіўшы на сябе пісталеты з папругамі.

З вакзала вывалілі ўсе, хто там быў, і пасталі воддаль.

Да раззброеных легіянераў падышоў Салавей.

— Таварышы польскія салдаты! У вас няма ні сваіх маёнткаў, ні капіталаў, ні фабрык. Інакш вы не былі б радавыя салдаты. Вы сыны рабочых або сялян. Чаго ж вы прыехалі сюды, што вам тут трэба? Вашымі рукамі хацелі душыць нас, такіх жа гарапашнікаў, як вы і вашыя бацькі. У Расіі адбылася рэвалюцыя. Яна прынесла свабоду працоўнаму люду. Апамятайцеся, ідзіце за рэвалюцыяй, а не супраць яе. Плюньце на сваіх генералаў, едзьце дадому і жывіце, як людзі, арыце зямлю, сейце хлеб.

Многія салдаты пачалі ўсміхацца, жывым бляскам загарэліся вочы — значыць, іх не збіраюцца страляць, ім прапануюць ехаць дадому.

— Мы вас адпускаем з адной умоваю: калі вы вернецеся ў сеой бандыцкі корпус і будзеце ваяваць супроць савецкай улады, памятайце — кулі або шыбеніцы вам не мінаваць. Што скажа пан паручнік?

— После тэго, цо тутэй было, мы юш не жолнежы. Нас чэка велька кара вайсковэго сонду,— суха адказаў збянтэжаны і прыгнечаны паручнік.

— А як думаюць салдаты?

— Нігды, нігды не бэндзем! — адказала некалькі асмялелых галасоў.

— Чаго ж вас несла сюды нячыстая? — пачулася з натоўпу.

— Бач, як цяляты языкі аджавалі.

— Толькі аддай назад стрэльбы, яны нам панясуць, адкуль ногі растуць.

— Умова такая: паварочвайце назад і да Бабруйска нідзе не спыняцца, каб часам нашы людзі вас яшчэ не запынілі,— загадаў Салавей.

— Пшэпрашам,— асмялеў паручнік,— нех пан пове, хто вы естэсце?

— Рудабельскі рэвалюцыйны камітэт. Так і перадайце вашаму генералу. Скажыце, каб і дарогу забыўся ў наш край. Мы тут і самі навядзём парадак... Па вагонах, марш!

Штурхаючы адзін аднаго, кінуліся легіянеры да дрызіны, кожнаму хацелася хутчэй ускочыць у сярэдзіну, зашыцца ў куток.

Натоўп рагатаў і кпіў:

— От ета пакаштавалі панскіх прысмакаў.

— Уцякаюць, як падмеценыя.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)