Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
Перейти на страницу:
На згонах крынічных з падталым ільдом Прыснежаны пасткі завоін. Над берагам — з вецця зацішных лазін — Звісаюць сумёты-застрэшкі,— Хоць рыбу не раз тут у ямах бузіў, Ды гэту не вызнаў сцежку. З-пад ног абарвалася, шухнула ўніз — Як быццам нічога пад небам Не стала: нібыта ў пустэчы завіс, Няўцямна рукамі загрэбаў. Падскочыў, схапіўся за брыж ледзяны, Ды хрэснула зноўку апора. Хлебнага бога валок вадзяны Ў глухія свае каморы. З-пад ног каўзануўся заглеены жвір Падсечкай крутой пад кручай. Мёртва дыхнуў глыбінёю вір I лёс, як вяроўку, закручваў. Локці раскрылена на каўзаце Шукалі нагам палёгку, А лёд па-здрадніцку храбусцеў, А лёд абрываўся крохка. Пазногці крывава ўразаліся ў брыж, Натужна ірваліся жылы — На дно Васілёву душу, як барыш, Цягнула свінцовая сіла. Не крыкнеш: «Ратуйце!..» А крыкнеш — ніхто Не ўчуе: адкуль жа тут людзі... Яшчэ раз намогся — і цяжкім пластом На край наваліліся грудзі. Замёр на імгненне: туды ці сюды? — За куст ухапіўся аберуч...
Грэбся з вады, грэбся з бяды, Грэбся Васіль на бераг. Грэбся хвіліну... Ці ўсё жыццё?.. Ці вечна?..— За бацьку і дзеда, За тых, што першы палілі касцёр, За нас і што прыйдуць следам. Грэбся Васіль сам ад сябе, Ад лёсу свайго, як ад здрады...
Знясілена падаў у снежнай гульбе, Зноў узнімаўся і падаў. Схапіў па-сяброўску ў абдымкі мароз, Заціснуў, як абцугамі. Здавалася бацьку, што рос ён і рос І доўгімі дыбаў нагамі. Нібыта чужыя былі яны: Перастаўляў, як хадулі. Нібыта ў нягнуткі, у ледзяны Абутак яго абулі. За колькі хвілін — увесь злубянеў,— Грабіся, Васіль, грабіся!.. Армяк ад ветру крыссём звінеў, Аб ногі бляшана біўся. Адно ратавала: хоць падаў, ды бег I сам сабе цвёрда наказваў: Спынішся толькі ці сядзеш на снег — Закасцянееш адразу. I ў голым полі — жывы? нежывы? — Як слуп, застынеш пад небам: Ані падпора, ні знак межавы, А так — без усякай патрэбы...
Пераваліўся цераз парог, Калі ўжо добра заднела. Хату не ўз'енчыў перапалох: Глянула і абамлела... Колькі разоў — не згадаць, не злічыць — Дзверы яму адчыняла, Грэла з марозу, у грубку карчы Весела падкідала. Колькі разоў ён вяртаўся з дарог, З плячэй атрасаў завіруху — Радасны, дужы... А тут — на парог Ступіў — і падкошана рухнуў...
Першай да памяці мама прыйшла: Ціха пазваў: «Кулінка...» Выцягнуць, вызваліць сілу знайшла З-пад ледзяной скарынкі... Няўцямна шаптаў: «Адчапіся, Захар... А што ж гэта будзе цяперака?..» З-за пазухі выпаў чорны сухар, А следам за ім — паперка.
Яе разгарнуў я тады ўжо, калі Тату адцёрлі, сагрэлі, Сям'ёю ўсёй паднялі, давялі, Паклалі, накрылі ў пасцелі. Я побач сядзеў — прынесці вады Ці так што падаць папросіць — I бэкаў размоклай паперы дым — Літар чарнільную просінь.
Варажыны-варагі — Дзве рукі і дзве нагі. Варажылі ворагі Нас узяць нядорага. Налажылі цэны мы — Здорава пацэлілі: Варажыны-варагі — Ні рукі і ні нагі, Галава адна на трох, Зад і спражка «З намі бог». Ну й жывецца ворагу — Люба-дорага!
К вечару толькі вочы адкрыў, Пазнаў мяне і паклікаў, І зашаптаў, як быццам хітрыў: «Гэта я ўсё для прыліку... Я ж, брат, здаровы — не плач у кулак Проста прыкінуўся трохі, Каб уваліцца ў хату няўзнак І жартам вас падпалохаць...»
Доўга трымаўся гэты «спалох», За бацькам цягнуўся следам. З той вопраткі ён выдзіраўся, як мог, Вылузваўся аж да лета. З-пад снегу вылазілі травы на свет, I ён пакрысе адтайваў, I весніўся ў сэрцы зімовы сакрэт: «З вяртаннем, сухар, з вяртаннем!..»
24 Мезены палец
Балада неспаленай вёскі
Асядаў на зломе дня за вёскай Жніўнем далягляд іржыста-колкі. Вечар ахінаўся адгалоскам: «Ты не ві гняздзечка, перапёлка... Ты не ві гняздзечка ля дарогі...» Не, той песні сёння над палямі Не спяваў ніхто. Яна з былога Прарастала спаленымі днямі. Тры гады, як тры тысячагоддзі. «Да вайны» — нібы да нашай эры — Думаем, гаворым, спім і ходзім: Дух і час — усё вайною мерым. Тры гады — праз трыццаць — б'юць навылет, Тры гады крыві, агню, адчаю. Тры гады — пад сэрцам вы застылі I праз трыццаць будзіце начамі. Перад вамі, што ў нябеснай сіні Сталі чарадою аблачынак, Перад вамі, Лідзіцэ, Хатыні, Што апалі жменькаю дажджынак, Перад вамі, спаленыя людзі, Перад вамі, спаленыя хаты, Радасці і сонца мне не будзе, Перад вамі — вечна вінаваты. Спапялёных вёсак грозны кворум,— Як глядзець у гэты вочы смела, Што палаюць акіянам гора Над маім Узбор'ем ацалелым? Як жа мне хадзіць па тым бетоне, Калі ён на попеле замешан, Калі ён — прыслухайцеся — стогне, Як і звон, што ў коміне падвешан? Узляцець над горыччу і гневам? Не. Кружыць не змог тут нават бусел. Я таксама: над Хатынню неба Радасці крылом разбіць баюся. Адкажыце: гэта боль ці здрада, Што агнём не ўзняўся люд узборскі, Што не змог я расказаць баладу Пра Ўзбор'е — спаленую вёску... Я магу, ды не такую трохі. Я магу: і мы не пастаяльцы На шляхах бязветраных эпохі. Слухайце:
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)