Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
Перейти на страницу:
Стукнулі двойчы, ціхутка зусім — Як вецер шыбу пакратаў І прашаптаў з марозу: «Васіль!..» Выйшаў... Вярнуўся ў хату... Ніхто за ім не пратупаў услед, Як быццам усё здалося. — Што гэта ты ўсхапіўся чуць свет? — Нічога. Правесці просяць. Не запытала, куды і каго: Бохан і соль забірае — Ясна зрабілася без таго, Якая патрэба гукае.
Даўно забытая між дарог — Дарога прашчураў — Нача: То хмызнякі, то куп'істы лог, То ўзвалак з сіўцом лядачым... Летнік у свет гайдаў на чаўне, Зімнік выносіў на санках, А сёння ўласныя ногі ў цане: Дарога ішла партызанкай. Вецер-падвей у трысці галасіў, Тырчаў расцяроб карчамі. Паперадзе сцежку значыў Васіль, Задыхана хлопцы маўчалі. Дваццаць адбухалі снежных вёрст, I ад Узбор'я дваццаць Яшчэ адмахаць — калі наўпрост, Каб да чыгункі дабрацца. Васіль у роспыты дужа не лез: Гэта ж не ў хаце з Ёхам. I толькі тады, як пачаўся лес, Загаманілі патроху. — Гэта мы, бацька, даваць канцэрт Сабраліся пад завею... — Загад не забыўся? То збаў на працэнт Разгон языка. — Разумею. — Во гэта не лішняе будзе якраз. Ідзеш не на паляванне,— Крыху пацяплеў асіплы бас. — Дык я ж у агульным плане. Ударым у бубны, а ты ўяві, Як скачуць фрыцавы косці, Ці, скажам, рукі яму адарві, Як будзеш цягнуць у госці...
Хоць меў не шыкоўны час для размоў, Дарогу ж усё-ткі згладзіў... — Ну, дзякуй, бацька... Табе дамоў, А мы тут самі паглядзім. Заднюем, прыкрыемся на перадых, А ты там — нікому ні слова... Ускінем чарцей да самых святых — Ужо і малітва гатова. На во, трымай: калі ірване Вогненны слуп увысі, Тады ва ўзборскай сваёй старане Па гэтай кантычцы маліся,— Паперку падаў Васілю і сухар,— Назад не малая дарога, Дык пасілкуйся, бяры, гаспадар, Намеснік хлебнага бога.
Ішоў. І сухар за пазухай нёс, Нібыта кавалачак сонца, Нібыта знак, што скарыўся лёс Яму — Васілю-узборцу. Што ён кагосьці ў сабе перамог — Хоць сёння, хоць на гадзіну. І праўда зярнят уступіла парог Той праўдзе, што ўзбоч хадзіла. Той страшнай і горкай, што смерцю наскрозь, Крывёй і слязьмі набрыняла... ...А некаму ж трэба зламаць гэту вось, Што коціць вайны навалу. Упасці пад кола, налегчы грудзьмі, Каб вывернуць з каляіны, Каб супраць нелюдзяў стацца людзьмі,— Нехта ж гэта павінен... ...Сам па сабе хацеў бы ты Пражыць без вайны і здрады. Ды ў свеце пануе закон круты I ёсць нейкі страшны парадак. Жалезнай пятой падамне, як траву, I праўды тваёй не спытае... ...Дык чым жа я гэта, мой браце, жыву, Калі, як былінку, гайдае...— Ад горасных дум схамянуўся Васіль, Аб вывараць збіўшыся з кроку... «Отче наш, иже еси...» Глядзеў на сябе, як збоку. Нібыта не сам блукаў па вузлах, А нейкі двайнік з люстра, Што першы раз не хаваўся ад зла, A выйшаў яму насустрач. Што слепам, няўцямна, але адчуў Страшэнны сэнс і вялікі Гэтай вайны: жыць — не як захачу, А гэтак, як ён паклікаў. І той, хто народжаны сеяць і жаць Ды плугам аблогу дзерці, Крывавую ношу павінен узяць: Забіваць у імя бяссмерця... I зноў спатыкнуўся: «Павінен?.. Я?.. О, свет азвярэлы, о, людзі, Навошта ж і неба і гэта зямля, Як вечна такое будзе?..»
Ішоў цаліком, напрасткі, наўздагадзь — Ля трэціх, бадай што, пеўняў. Брусы і Мачыла, Запруддзе і Гаць — Чуццём вызначаў няпэўным. То Нача падкажа той шлях без слядоў, То вецер — у вочы жарствою...
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)