Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 174
Перейти на страницу:

– Так, мы рушым разам, – пацьвердзіў Арагорн. – Але ж я не сумняюся – ты дабярэсься туды раней за мяне, калі толькі пажадаеш.

Ён устаў і паглядзеў на Гэндальфа доўга й пільна, Астатнія моўчкі пазіралі на іх двох. Шэрая постаць чалавека Арагорна, сына Араторна, была высокая, суворая, як камень, рука ляжала на цаўі меча. Выглядаў ён як кароль, што з марской смугі крочыў на бераг меншага, слабейшага племені. А перад ім стаяў пахілы стары, зьзяючы белым, нібы ад сьвяцільні ўнутрох, зь цяжарам гадоў на плячах, але ж зь сілаю, большай чым у любога караля.

– Ці ня праўду казаў я, Гэндальфе, – вымавіў Арагорн нарэшце, – што куды заўгодна здольны ты сягнуць раней за мяне? I яшчэ скажу я: ты наш ачольца й правадыр. У Чорнага Ўладара – дзевяцёра. Але ж у нас адзіны, мацнейшы за іх усіх, – Белы Вершнік. Ён прайшоў праз полымя й бездань, і дзевяцёра адступяць перад ім. Мы пойдзем, куды ён павядзе нас.

– Так, мы пойдзем разам за табой, – пацьвердзіў Ляголас. – Але ж было б лягчэй на сэрцы, калі б ты спачатку распавёў, што адбылося ў Морыі. Ці не маглі б мы затрымацца, каб пачуць пра цудоўнае выратаваньне?

– Я ўжо зашмат затрымаўся, – адказаў Гэндальф. – У нас няма часу. А тут нават калі б мы мелі год, каб бавіцца расповедамі, – і тое ўсяго я не распавёў бы.

– Тады распавядзі, на што хопіць часу, – папрасіў гном. – Калі ласка, Гэндальф, скажы, як жа ты справіўся з балрагам?

– Не мянуй яго! – выгукнуў Гэндальф, і на момант падалося – цень болю прайшоў празь ягоны твар, і ён сядзеў моўчкі, выглядаючы старэйшым за сьмерць. – Доўга падаў я, – вымавіў нарэшце павольна, быццам цяжка ўзгадваючы. – Доўга падаў, і ён падаў разам з мною. Ягонае полымя абгарнула мяне. Абпаліла. Тады мы ўпалі ў воды, і была цемра. Ільдзяная, як плынь сьмерці. Яна амаль высьцюдзіла маё сэрца.

– Бездань зеўрае пад мостам Дарына, анікому ня вымераць яе, – дадаў Гімлі.

– Ёсьць у яе дно – па-за сьветам, па-за вымярэньнем, – сказаў Гэндальф. – Я сягнуў яго, апошніх найглыбейшых каменных караніскаў. Ён быў з мною. Полымя ягонае згасла, ён зрабіўся сьлізкі й удушальна моцны. Біліся мы далёка пад жывою зямлёю, біліся незьлічоны час. Ён усё намагаўся схапіць мяне, здушыць, а я ўсё сек яго. Нарэшце ён кінуўся ўцякаць па чорных тунэлях. Ня Дарынавым народам зробленых, Гімлі, сын Глойна. Далёка, нашмат глыбей за найглыбейшыя гномскія капальні, нашую зямлю грызуць безыменныя пачвары. Нават Саўрон ня ведае іх, бо яны старэйшыя за яго. Там прайшоў я, але ня буду распавядаць, ня буду азмрочваць сьвятло дня. У тым адчаі мой вораг быў адзіным маім ратункам, і я гнаўся за ім, не адступаючы ані на крок. Так ён вывеў мяне да таемных хадоў Казад

Думу. Надта добра ведаў ён іх усе. Мы рушылі ўгару й угару, пакуль ня выбраліся на Бясконцую Лесьвіцу.

– Даўно згубілі мы яе, – заўважыў Гімлі. – Шмат хто казаў: яна існуе толькі ў паданьнях, аніколі не будавалі яе. Іншыя кажуць: яна пабураная.

– Яе пабудавалі, і яна не пабураная, – сказаў Гэндальф. – Ад найніжэйшага скляпеньня да найвышэйшага піку караскаецца яна непарыўнай вітуніцаю ў шмат тысячаў прыступак і выводзіць у Дарынаву вежу, вычасаную ў суцэльным камені Зіракзігілу, у найвышэйшай скале Срэбрапіку. Там, наверсе, скрозь сьнег пазірае адзінае вакно, а за ім – вузкая тэраса ў галавакружнай вышыні над усім сусьветам. Сонца бязьлітасна паліць там, хоць усё ўнізе схаванае покрывам аблокаў. Ён скочыў праз вакно на тэрасу, а калі я крочыў за ім, зноўку выбухнуў полымем. Аніхто ня бачыў той бітвы на вяршыні піку, а калі бачыў бы, то песьні пра яе, напэўна, сьпявалі б і праз стагодзьдзі, – тут Гэндальф нечакана засьмяяўся. – Але пра што сьпяваць? Тыя, што пазіралі здалёк, палічылі, што на вяршыні шалее бура. Грымоты яны пачулі й казалі: маланкі б'юць у Келебдыл дый адскокваюць, паламаныя, нібы языкі полымя. Ці ж досыць такога апісаньня? Шчыльнай хмараю дыму й пары агарнула нас. Лёд сыпаўся дажджом. Я перамог, скінуў з тэрасы свайго ворага, і, падаючы, ён раструшчыў горны схіл. А тады цемра ўзяла мяне. Я блукаў па-за думкамі, па-за часам, рушыў далёка па шляхох, пра якія я ня стану распавядаць. Голым вярнулі мяне ў гэты сьвет – на кароткі час, зьдзейсьніць маё прызначэньне. Голым ляжаў я на вяршыні гары. Вежа за мною ператварылася ў друз, вакно зьнікла. Лесьвіцу загрувасьціла абпаленае й патрушчанае каменьне. Самотны я быў, забыты й бездапаможны на цьвёрдым ікле халоднага сусьвету. Ляжаў, пазіраючы ўгору, зоры кружлялі нада мною, і кожны дзень падаваўся даўжэйшым за жыцьцё зямлі. Слаба даносіліся да майго слыху згукі ўсёй зямлі: народжанага й каналага, сьпеваў і плачу, павольнага, спрадвечнага стогну абцяжаранага каменю. Там нарэшце знайшоў мяне зноў Гвайхір Гаспадар Вятроў, падняў і панёс прэч.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)