Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 114
Перейти на страницу:

— ПРЫШЧАВАЯ! ПРЫШЧАВАЯ!

— Ёечку, — з жалем прамовіла Герміёна.

Праз натоўп да іх падляцеў Амаль Безгаловы Нік.

— Весяліцеся?

— Канечне, — сылгалі ў адказ сябры.

— Не благі сход, — ганарліва заявіў Нік, — Лямантуючая Ўдава прыляцела ажно з Кенту... Аднак, амаль надыйшоў час ўзяць слова, пайду папярэджу музыкаў...

Але аркестр змоўк адразу пасля яго слоў. Музыкі, як і госці, сціхлі, не разумеючы азіраючыся. Адекуль чуўся гук паляўнічага ражка.

— Ну вось, пачалося!— маркотна прамовіў Нік.

У падзямелле ўварвалося з тузін каней, кожны з якіх нёс на сябе вершніка без галавы. Госці выбухнулі шаленымі апладысментамі. Гары таксама пачаў пляскаць ладкамі, але зірнуўшы на твар Амаль Безгаловага Ніка, імгненна супыніўся.

Коні супыніліся ў цэнтры танцпляцоўкі і падняліся на дыбкі. Агромісты прывід, што ехаў наперадзе і чыя барадатая галава, якую той трымаў пад пахай, дзьмула ў ражок, скочыў са свайго каняі падняў сваю галаву высока ў паветра, каб добра разгледзіць гасцей (ад чаго тыя засмяяліся), потым падыйшоў да Ніка і начапіў галаву на шыю.

— Нік!— заравела галава. — Як маешся? Галава як, усё яшчэ на плячах?

Прывід бадзёра зарагатаў і паляпаў Ніка па плячы.

— Вітаю, Патрык!— суха адказаў Нік.

— Жыўцякі!— заўважыўшы Гары, Рона і Герміёну прамовіў сэр Патрык і высока ды роблена скочыў ад здзіўлення, пасля чаго яго галава (пад дружны рогат талакі), павалілася на падлогу.

— Ой, як пацешна, — змрочна прамовіў Амаль Безгаловы Нік.

— Не звяртайце на Ніка ўвагу!— крыкнула з падлогі галава сэра Патрыка, — Ён ўсё яшчэ засмучаны, што мы не ўзялі яго ў Паляванне! Аднак, што я хачу сказаць... зірніце на нашага калегу...

— А я лічу, — паспешліва, пасля шматзначнага погляда Ніка, прамовіў Гары, — што Нік вельмі... жахлівы і... ну...

— Ха!— прагаласіла галава сэра Патрыка. — Іду ў заклад, ён сам цябе аб гэтым папрасіў!

— Ці не мог бы я ўсё ткі папрасіць у вас хвілінку ўвагі, дзеля маёй прамовы!— папросіў Нік і падыйшоў пад ільдзяно-блакітные промні лямпаў да трыбуны.

— Мае памерлыя панове, ледзі і джэнтльмены з вялікем жалем я...

Але больш аніхто нічога не пачуў, бо сэр Патрык са сваім Безгаловым паляваннем распачалі гуляць ў хакей галавой і ўсе прысутныя абярнуліся, каб паглядзець на іх. Колькі разоў Амаль Безгаловы Нік спрабаваў вярнуць да сябе ўвагу гасцей, але пасля таго, як пад бурныя пляскі, міма яго праляцела галава сэра Патрыка, здаўся.

Гары адчуваў сябе скалелым ад холаду і да таго ж моцна згаладалым.

— Я больш не магу гэтага вытрываць, — стукаючы зубамі прамармытаў Рон, калі музыкі зноў распачалі граць, а здані вярнуліся на танцпляцоўку.

— Хадземце адсюль, — пагадзіўся з ім Гары.

Яны пакрысе пачалі рухацца да дзвярэй, ківаючы галовамі і ўсміхаючыся, кожнаму хто глядзеў у іх бок. Хвіліну пазней, яны ўжо беглі па асветленаму чорнымі свечкамі праходу да сходаў..

Можа яшчэ не ўвесь пудынг з’елі, — з надзеяй прамовіў Рон, калі сябры пачалі падымацца па сходах, што вялі да вестыбюлю.

І тут Гары пачуў:

... схапіць... разарваць... забіць...

Гэта быў той самы халодны, знішчальны голас, які ён колісь чуў у кабінэце Локхарта.

Спатыкнуўшыся Гары супыніўся, прыціснуўся да каменный сцяны і, прыжмурыўшыся аглядзеў цмяна асветлены праход, з усяе моцы прыслухоўваючыся.

— Гары, што..?

— Голас, я зноў яго пачуў... памаўчыце хвілінку...

— ... як яяяяяяяяя згаладаўся... як доўга...

— Слухайце!— імгненна прамовіў Гары. Рон з Герміёнаю аслупянеўшы пазіралі на яго.

— ... забіць... час забіць...

Голас пачаў слабець. Гары быў упэўнены, што ён рухаецца... рухаецца кудысьці ўгору. З сумесью жаху і ўзбуджэння ён глянуў на цёмную столю, хто мог сыйсці туды? Можа гэта прывід, дзеля якога столя не з’яўляецца перашкодай?

— Сюды, — ускрыкнуў ён і паспяшаў па лесвіцы, што вяла ў вестыбюль. Няма было чаго спадзявацца пачуць тут што-небудзь, бо гоманы з галоўнай залы дзе ўся школа банкетавала з нагоды Хэлоўіна, рэхам разносіліся вакол. Гары прыпусціў па мармуровых сходах на другі паверх, а Рон з Герміёнаю тупалі следам.

— Гары, што мы...

— Шшш!

Гары напружыў слых. З трэцяга паверха пачуўся, працягваючы слабець голас:

Я адчуваю кроў...  Я АДЧУВАЮ КРОЎ!

У яго ўсё перакруцілася ў грудзях.

— Ён хоча кагосьці забіць!— ускрыкнуў Гары і, не звяртаючы ўвагі на разгубленыя твары Рона і Герміёны, панёсся, пераскокваючы праз тры прыступкі, наверх, спрабуючы пачуць голас праз грукат уласных крокаў.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)