Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
І таму яго словы, якія ён вымавіў для Евы, былі нечаканымі для яе:
– Ева, даруй, што я аддаў цябе гэтым нелюдзям!.. Я павінен быў пасля той сустрэчы ў парку прыйсці да цябе з кветкамі, павіншаваць з днём нараджэння, падарыць табе светлыя дні і ўсё жыццё...
– Адкуль ты ведаў, што ў мяне быў дзень народзінаў? – зноў не заўважыла, як перайшла на “ты”, страціўшы пачуццё рэальнасці, здзіўляючыся з яго дасведчанасці...
– Я не толькі пра тое ведаў. Я ведаў, Ева, усё пра тваіх бацькоў і сясцёр, пра брата... Ты ўсё правільна сказала.. І нават калі б ты прыйшла на наступны дзень пасля той трагічнай ночы, мы змаглі б усё вярнуць, паставіць на месца... Ты вылечылася б, забылася б пра ўсё, але ў цябе нарадзілася помста... Адкуль гэта?
– Вока за вока, знявагу за знявагу...
– То Стары Запавет... Ён дзейнічаў тады, тысячы год назад, калі не было судоў і права... Сёння ўсё вызначае закон. Усім кіруе закон і заўсёды...
– Ці заўсёды, мой пракурор?..
– Заўсёды, Ева, хаця і бываюць рэдкія выключэнні...
– Значыць, я і ёсць тое, рэдкае, выключэнне... На вялікі жаль...
– Ты гаворыш, як дарослая жанчына. А была ж тады, як мне задавалася. птушаняткам, у якога пачалі вырастаць крылы.
– Так, сапраўды так... Але я бразнулася вобзем, узляцела да высокіх вяршыняў, потым зноў бразнулася, пляснулася ў калюжынку нашага быцця... Я цяпер зусім іншая, мой пракурор, ляснічы, мой дарагі Адам Паўлавіч!.. І, мусіць, я не Ева-Прынцэса, а тая грахоўная Ева... Аve Eva? – калі чытаць наадварот... Ave – Eva! Смешна гучыць, праўда? Толькі я, мусіць, не тая Ева, якая сустракалася з Богам. Я ж сустрэлася з дяблам, і сама д‘яблам стала... Але ты мяне, мой Адам, не шкадуй, не шкадуй, але ж і не карай строга...
Пракурор не пазнаваў яе. І голас ужо не яе, і думкі, і паводзіны... Як і сапраўды д‘ябал усяліўся ў яе, – і ў вачах невядома які агонь, і як рукамі ўзмахвае, як ад некага бароніцца... Хто ж яна цяпер, кім стала? Няйнакш, парушана псіхіка, мусіць, тая ноч для яе прайшла не бясследна... Як на міне падарвалася.
– Што караць цябе, калі ты сама сябе пакарала?
– Памажы мне, таварыш пракурор, калі засталося ў тваёй душы хоць кропелька шкадавання да мяне...
Голас стаў ранейшы, пяшчотны і ўмольны, ціхі і просячы.
– Як і чым памагчы, скажы?
– Я спынілася ўжо, я перайшла той рубеж, які намеціла... Адпомсціла больш, чым трэба было...
– Колькі ж на тваім рахунку помстаў?
– Прызнавацца?
– Прызнавайся...
– А не ўзненавідзіш мяне?
– Я не маю права нават да забойцаў адносіцца прадузята... Для мяне ўсе роўныя, хто пераступае закон...
– Зразумела. Нікому не скажу, а табе прызнаюся. Кожнаму, з пяці, што згвалцілі мяне, яшчэ па тры дадала... Вось хто перад табой сядзіць, мой пракурор!
Ён нічога не сказаў. Не здзівіўся, не папракнуў, не з‘яхіднічаў... У ім ужо загаварыў пракурор, і таму яе прызнанне прагучэла як шчырыя паказанні чалавека, які быў для яго неабыякавы...
– Не мне судзіць, Ева, цябе... Ты сама пра сябе ўсё выдатна ведаеш...
– Ведаю. Як ніхто больш. І табе ні ў чым не схлусіла. Таму і просьба да цябе – не аддавай мяне ў рукі суддзям... Тады я зусім загіну. Ці скончу жыццё самагубствам. Я хацела б, каб мы больш ніколі не ўбачыліся. У тым сэнсе, што мяне болей не паклічуць да цябе. Таму я даю слова, што вылечуся, што стану няхай не ранейшай, гэта, канечне, смешна, а стану, як усе, прыстойнай, ідэйнай, добразычлівай і нават пяшчотнай, можа нават і замуж выйду, дзяцей нараджу, выдатнай медсястрой стану, калі, канечне, на працу возьмуць...
– Возьмуць, Ева, тут перашкод не будзе. І ў гэтым я памагу. Але толькі пасля таго, як медыкі да цябе не будуць мець прэтэнзій...
– Не будуць, мой пракурор, не будуць, слова даю. Я ў царкву пайду, пакаюся, як Магдалена, перад Богам. Бог, як і ёй, даруе мой грэх, і ўсё астатняе ўжо будзе залежаць толькі ад мяне... Ад цябе толькі, Адам Паўлавіч, залежыць мой дальнейшы лёс...
– Добра, – пагадзіўся “ляснічы”, – усё будзе так, як ты просіш... І з працай усё ўладкуецца. Калі што напаткае нечаканае, звяртайся да мяне, памагу...
Яна ўсміхнулася:
– Ды што ўжо ў маім жыцці можа здарыцца нечаканае і горкае? Самае страшнае ўжо адбылося, а за гэта больш страшней нічога не бывае. А калі і здарыцца, то не прыду я, мой дарагі пракурор, не буду агіднае пускаць у тваю душу. Выкраслі мяне са свайго жыцця, не заслужыла я памяць аб сабе...
Яна паднялася.
Ён узяў паперчыну, якая і прывяла яе да яго, паклаў на стол, прыціснуў пячатку – наклаў адмоўную рэзалюцыю.