Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 379
Перейти на страницу:

Пасля “ідэалагічна-выхаваўчай работы” Шульмана Мяжэвіч па-іншаму пачаў глядзець на канкрэтную сітуацыю, і ўвогуле на само жыццё...

– Ты ж самы малады пракурор рэспублікі, – падсумоўваў размову нашчадак Саламона. – Не псуй сабе кар‘еру з-за якогасьці аднаго падонка... Іх у цябе яшчэ будзе і будзе...

– Дзякуй вам, Лазар Самсонавіч! – шчыра прамовіў “ляснічы”. – Буду мудрым, як змей...

– Ну, то і добра, ідзі, а я ўжо туды, даруй, не пайду. На работу пайду, шмат клопатаў падваліла, – і паглядзеў малодшаму таварышу цёпла і прыхільна ў вочы, як падбадзёрыў, і адначасова прасіў даравання, што штурхнуў яго на хаўрус са сваім сумленнем... Тут ён, відаць, адышоў ад выслоўяў Саламонавых, хаця і гэтаму ў іх можна было знайсці апраўданне...

Але сакратарскі “наезд” ні ў якай меры не паўплываў на яго прынцыповасць. З цягам часу ён навучыўся абыходзіць вострыя і рызыкоўныя вуглы, не сутыкацца з падводнымі айсбергамі, – не змагаўся з млынамі з адкрытым забралам, а праяўляў тактыку і разважлівасць...

Да ад‘езду ў калгас заставалася яшчэ паўгадзіны. За гэты час рашыў перагледзець пошту, якая назбіралася, даць ёй, як кажуць, ход.

Як пракурор ён распачынаў і заканчваў за год да пятнаццаці крымінальных спраў.

У той вечар ён сядзеў позна ў кабінеце, і збіраўся адскочыць на “газіку” ў бліжэйшую вёску Махнавічы – старшыня калгаса папрасіў правесці з калгаснікамі гутарку на прававыя тэмы.

Ды яшчэ адно здарэнне выпала.

Ехалі ў дальнюю вёску за Сож, дзе абрабавалі вясковую краму – у Сьміжным... Насустрач ім ехаў “Маз”. Зачапіў іх машыну... “Газон” – у кювет, перавярнуліся дагары нагамі...

Вадзіцелю галаву разбіла, а яму, Мяжэвічу, таксама не меней дасталося – пералом правай нагі...

Адляжаў у бальніцы каля двух месяцаў.

Лежачы ў ложку, не раз успамінаў Прынцэсу, – вельмі ж хацеў, каб прыйшла праведаць яго... Штодня перад вачыма стаяла, усміхалася з букетам кляновых лісцяў ў руцэ.

А потым, як пачаў хадзіць, з вакна ўбачыў дзяўчыну, вельмі падобную на Еву. Соладка ёкнула сэрца, пашкадаваў, што “паранены”, абавязкова дагнаў бы, каб пераканацца, то яна ці не...

Так і знікла за павароткай, пакінуўшы яму на душы неспакой. Тады ж цвёрда вырашыў: “Вось выпішуся з бальніцы, аклімаюся, і пайду прама ў інтэрнат да яе, выцягну на прагулку, скажу, што сумна жыць без яе...”

Тая думка і супакоіла яго, на нейкі час дазволіла забыцца аб Прынцэсе.

А калі прыступіў да працы, то нырнуў у такі кругазварот падзей, што і забыўся пра ўсё на свеце... Адзін клопат падганяў другі, а трэці за чацвёрты чапляўся...

Нехта пастукаў у дзверы – нясмела, прасцярожліва.

– Заходзьце! – прамовіў Мяжэвіч.

Зноў постук, такі ж нясмелы, як бы баязлівы.

– Заходзьце! – крыкнуў ужо пракурор, адарваўшыся ад папер, прыўзняўся, хацеў ужо і сам да дзвярэй падысці – мо якая бабулька ці дзядок глухаватыя хочуць да яго, ды не чуюць запрашэння.

Але як толькі памкнуўся да дзвярэй, яны прачыніліся, і ў кабінет зайшла... Прынцэса.

– Ты?! – як не выгукнуў радасна пракурор, падышоў да яе, за руку ўзяў, шчасліва паглядзеў на яе, не ведаў, куды пасадзіць. – Як я хацеў, каб ты зайшла да мяне... І сам збіраўся да цябе прыйсці ў інтэрнат, ды з-за гэтай працы...

Ён як усё роўна апраўдваўся, выказваючы сваю радасць ад сустрэчы з ёю.

– Адам Паўлавіч, я... І я даўно збіралася, ды не выпадала... Званіла колькі разоў перад Новым годам, ды твой тэлефон маўчаў...

– Маўчаў, Ева, маўчаў... Я ж у аварыю папаў, пакалечыла трохі, з нагой праблемы...

Яна здзіўлена і горычна глядзела на яго:

– Я і не ведала, даруй...

– Марыў, каб ты прыйшла да мяне, праведала... Амаль два месяцы адлежаў, пакуль зраслася...

Дзяўчына глядзела на яго ўжо з сумам, не ведала, што сказаць: ці то сорам апякаў шчокі, ці расчырванелася ад хуткай хады.

– А ты толькі цяпер да мяне ў адведкі прыйшла...

– Ды не, Адам Паўлавіч, мой мілы пракурор, мой ляснічы, на вялікі жаль, не ў адведкі... Не па сваёй волі я прыйшла да цябе, ой не па сваёй...

Ён насцярожыўся:

– Чаму – не па сваёй? Нічога не разумею...

Яна моўчкі дастала з сумкі паперчыну, падала яму. Апусціла галаву, ціха заплакала. Слёзы закапалі на рукі.

Пракурор узяў аркушык паперы, – то быў выклік у пракуратуру. “Грамадзянка Прынцова Е.А., якая ўхіляецца ад прымусовага лячэння з прычыны венерычнага захворвання...”

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)