Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 379
Перейти на страницу:

Мяжэвіч ужо ўстаў, прайшоўся па кабінеце, ніяк не могучы ачомацца ад таго душэўнага выбуху, які прынесла з сабою Прынцэса... Вялікая шчырая радасць ад яе прыходу ператварылася ў неймаверны боль, боль страты, краху спадзяванняў... Ён слухаў і слухаў, пра што яна гаварыла, – і не знаходзіў апраўдання ні сабе, ні ёй...

Адам ведаў, што ёй, Еве, неабходна ў гэты момант выгаварыцца, скінуць са сваіх плячэй хоць частку непасільнага грузу... Потым, успомніўшы, што яму трэба ехаць, перабіў усё ж наведвальніцу:

– Даруй, Ева... Мне пазваніць трэба.

Ён пакруціў тэлефонны дыск, дачакаўся, калі адкажуць на другім канцы, удакладніў:

– Селівестр Калінікавіч! Вечар добры. У мяне склаліся так абставіны, што я не змагу прыехаць. Можна перанесці на заўтра? Цудоўна! Заўтра буду абавязкова.

Пракурор паклаў слухаўку, зноў сеў насупраць Прынцэсы.

– Слухаю, Ева! То я пазваніў старшыні калгаса, адмяніў сённяшняе выступленне ў калгасе...

– З-за мяне? – падзівілася яна, удзячна гледзячы на яго. – Клопаты з-за мяне...

– Там пачакаюць, а з табой пераносіць нельга. У цябе трагедыя. У нас трагедыя з табой. Цяпер я ўжо буду з табой гаварыць, як пракурор. І таму першае пытанне да цябе – ці хочаш ты пакараць сваіх гвалтаўнікоў?

Яна сумна пакруціла галавой:

– Пакараць? Здаецца, я пакарала іх, і іх потым пакарае Бог. Хіба толькі для пацвярджэння ісціны, што так яно было і сапраўды... Дык у тым пры першай сустрэчы са следчым прызнаецца Сяргей... Ён і сам потым, адумаўшыся, збіраўся прыйсці ў міліцыю... Зайцаў – не ведаю. Ды, можа, тое і няважна для вас...

Ева перайшла ўжо на “вы”, адчуўшы, зразумеўшы, што яна назаўсёды страціла права называць яго на “ты”...

Адам, у адрозненні ад яе, не мог сказаць ёй “вы”, сам не ведаў, чаму. Не хацеў, мусіць, мяняць сваіх адносін да яе... І тое выглядала не непавагай да яе, а, хутчэй за ўсё, шкадаваннем. Ён заставаўся для яе тым, кім быў і да сустрэчы. І не больш, і не менш...

“Няма ў маёй душы агіды да яе, хаця гэтае пачуццё павінна выплысці найперш... Няйначай, д‘ябал умяшаўся ў нашае быццё, падсеў у наш карабель, які меў магутныя ветразі... Ды вецер, не вецер нават, а буран ударыў з супрацьлеглага боку... І сны нейкія ж трывожныя сніліся, што быццам я капітан, а на вільчыку мачты сядзела Прынцэса і ўказвала курс... А потым буран уз‘ярыўся, абламаў мачту, і Ева зрынулася некуды ўніз, у высокія і пагрозлівыя хвалі акіяна... Я перажываў за яе, хваляваўся, гукаў у цемры, хацеў сам кінуцца ў абдымкі акіяна, у халодныя ільды, ды не ведаў, у якім баку яе шукаць...”

Сніліся сны яму тады, калі ляжаў на бальнічным ложку, задраўшы пераламаную, загіпсаваную, нагу ўверх, не могучы паварушыць ёю. Тады ён перабраў усё сваё жыццё да драбніц. Прааналізаваў і падвергнуў сумненню свае ўчынкі, прыйшоўшы да вываду: душа яго пакутавала ў клетцы і прасілася на волю...

Жыў ён з дзяцінства пад строгім наглядам маці, памагаючы ёй па гаспадарцы, з цямна да цямна робячы нешта, як і бацька, як і старэйшыя браты і сёстры. І ўсё з-за таго, каб пракарміцца, каб сям’і не памерці з голаду...

Потым вучоба ў вучылішчы. Потым праца на чыгунцы... У райкаме камсамола. Пасля – у райкаме партыі. Потым запрасілі на работу ў пракуратуру. Увесь час належаў некаму, але толькі не самому сабе. Ведаў, што існавала і другое жыццё, якое не замінала, а, наадварот, дапаўняла асноўнае, стварала добры настрой, давала сілы і натхненне... І калі ў гэтай шэрані бліснуў праменьчык цнатлівага позірку студэнткі медычнага вучылішча, ён абрадаваўся таму пачуццю і сустрэчы, – палічыў тое за Божы дарунак, за шчасце, якое нечакана ўпала з нябёсаў...

Як яму хацелася вярнуць гэтыя паўгода назад! Вярнуцца да таго моманту, калі яны сустрэліся ў парку, калі яна трымала ў руках букет клянова-каштанавых лісцяў, і ніякавела перад ім, думаючы, што ён ляснік ці ляснічы...

Не надаў значэння сустрэчы, адсунуў некуды надалей тыя шчаслівыя імгненні, што ім паслаў Бог, спаслаўшыся на неадкладныя клопаты... Каб жа падзяліўся з Шульманам, той, мусіць. і сказаў бы: “Клопаты клопатамі, але і аб сваёй душы не грэх падумаць... Ідзі, хлопча, хутчэй да яе, не выпусці з рук сваё шчасце!..” І Шульману не даверыўся, І Еву адпрэчыў ад сябе, – на здзек яе кінуў, безабаронную, слабую, даверлівую, нявопытную ў жорсткіх вятрах жыцця... Сам вінаваты ва ўсім... Бог за тое цябе і кінуў у тую аварыю, як пакараў за няўважлівасць да роднай душы, якая імкнулася да яднання...

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)