Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 379
Перейти на страницу:

– Прынцова – гэта ты? Ева, якая Прынцэса?

– Я, мой пракурор!.. Я ж казала, што мянушку мне далі з-за майго прозвішча. Была, Адам Паўлавіч, Прынцэса, ды ўся выйшла... На вялікі жаль...

Мяжэвіч з жахам і са шкадаваннем глядзеў на яе, не могучы ніяк уцяміць, зразумець, – яна, Прынцэса, прыгажуня Прынцэса, у якую ён, як і іншыя, закахаўся, – з венерычным захворваннем?! Ён жа лічыў яе незямной, Афрадзітай, багіняй кахання, а яна...

– Ева, як мы сустрэліся ў парку, ты была ўжо і тады?..

– Не, не, і тысячу разоў не, – яна не падымала, хліпаючы, галавы... – Тады я была чыстая, як шкельца, да мяне не дакранаўся ніводзін мужчына, і ніводзін не ўвайшоў у маё сэрца...

– Тады ж што адбылося, Ева, за гэты час?

– Глупства адбылося і вялікае гора. Я колькі разоў званіла табе, хацела сустрэцца, параіцца па шмат якіх пытаннях. Перад Новым годам званіла, думала, мо разам сустрэнем яго...

– Чаму ж не зайшла, не папыталася, дзе я, калі мяне не было на рабочым месцы?

– Саромелася нечага, не асмельвалася пераступіць парог пракуратуры... Каб жа асмелілася, каб жа наважылася, то, можа, і жыццё маё пайшло б па-іншаму...

– Дык што ж здарылася? Расказвай, без утайкі расказвай...

Яна падняла вочы, поўныя слёз, паглядзела на яго.

– На Новы год здарылася ўсё... Пасля таго, як не адказваў твой тэлефон, я дала згоду на тое, каб правесці навагодні вечар у майго аднакурсніка. Яго бабуля ў бальніцы на той час была. Я ні пра што не падазравала, бо ўпэўнена была ў ім, і ў Зайцаве, з райкама камсамола...

– І Барыс там быў?

– Быў, Адам...

– Усе пайшлі ў дэка, а я засталася з Сяргеем дома. Засталася з-за таго, што не магла ісці, – у мяне вельмі балела галава. Як прызнаўся Сяргей, то Барыс падсыпаў нечага ў віно... Я думала, што ён мне паможа суцішыць боль, а ён занёс мяне, амаль беспрытомную, на ложак... Я доўга супраціўлялася, пазаногцямі абдрапала яму ўвесь твар, але...

Мяжэвіч сашчапіў рукі на стале, слухаў споведзь дзяўчыны. Крыўда і горыч пасяліліся ў яго сэрцы, шкадаванне, што так адбылося ўсё з Прынцэсай. Сябе дакараў, што не праявіў настойлівасць, што выпусціў жар-птушку са сваіх рук...

– Ну і... Твае дзеянні ў гэтай сітуацыі? Да нас прыйшла, у міліцыю? Злачынства заўсёды павінна быць пакарана... Што ты зрабіла для гэтага, Ева?

– Я? А што я магла зрабіць... Я рашыла ім адпомсціць па-свойму.

– Гэта ж як?

Дзяўчына ўздыхнула, выцерла насоўкай слёзы, шмарганула носам, і ўжо спакойным голасам прамовіла:

– Калі яны прыйшлі з танцаў, і зайшлі ў пакой, то ўбачылі, што на мне ляжаў Сяргей, і што ўсё было ў крыві... Ён, Сяргей Стром, і крыкнуў: “Хто яшчэ Прынцэсу не спрабаваў?” І тады Зайцаў сказаў, што трэба праверыць мяне, ці падыходжу я на пасаду камсамольскага работніка... Мне ён прапаноўваў пасаду школьнага сакратара, ды я і не верыла ў тое...

Адам чакаў, калі яна прадоўжыць сваю споведзь, глядзеў на яе.

– З пяці, што гвалтавалі мяне, апошні аказаўся з ганарэяй. Ён у міліцыі працуе – Сівакоў.

– Сівакоў? – перапытаў пракурор. – Нядаўна жонка пакінула яго. Ніхто не ведаў, па якой прычыне... Звольнілі яго. З‘ехаў некуды ў Расію...

– Дык маё пакаранне было такім – сплаціць доўг папярэднікам, і першаму – Сяргею. Зайцаву я аддалася ў яго ж кабінеце – папрасіў, каб я прынесла яму план мерапрыемстваў групы...

Мяжэвіч кісла ўсміхнуўся, крутануў галавой.

– Ну, адпомсціла Барысу Зайцаву...

– Потым – кінафікатару Паўлаву...

– І Паўлаву?

– І Паўлаву... Але ж на тым мая помста не скончылася. Я рашыла помсціць усім мужчынам, якія імкнуліся авалодаць мною... На тых жа танцах, дзе мы з табою бачыліся, калі хто запрашаў куды-небудзь – я ішла. Ды што гэта... Зайцаў, не падазраючы, што гэта ён ад мяне схапіў ну... ганарэю, запрасіў на камсамольскі злёт... Мяне зажадалі работнікі цэка Мінска і Масквы... І ішла я насустрач, не працівілася...

Пракурор уздыхнуў, нахмурыўся:

– Страшныя і жудасныя ты рэчы расказваеш, Ева!

– Страшныя. Вельмі страшныя, мой пракурор! Як і страшна тое, што за адну жудасную ноч я з цнатлівага дзіцёнка ператварылася ў невядома якое стварэнне – і не жанчыну, і не д‘ябла... Калі б я сказала пра гвалт свайму браціку, ніхто з іх не застаўся б у жывых... Я і сама хацела ім усім перарэзаць горлы. калі яны спалі покатам пасля гвалтавання... П’яныя дужа былі. А колькі да тае начы было ў мяне светлых мараў, звязаных з табой! Ты для мяне стаў тым адзіным, тым Богам, на якога я малілася, і яшчэ доўга буду маліцца... Ведаю, табе гідко, так кажуць у маёй вёсцы, не толькі чуць такія словы, але і глядзець нават на мяне, “такую”, даруй за гэта...

Ён памкнуўся нешта запярэчыць, але яна не дала яму магчымасць уставіць хаця б слова, працягвала дагаворваць, бо ведала, што ніколі і ніхто ад яе болей не даб‘ецца шчырасці і адкрытасці, бо ўсё яе жыццё складалася цяпер з хлусні і падману, і таму ўжо не зразумець – ці то яна шчырая ў падмане, ці падманная ў шчырасці...

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)