Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 179
Перейти на страницу:

— Вам сумна?

Яна вырвала руку, закрыла вочы і пачала плакаць.

Друцкі пасунуўся да яе, абняў і прытуліў.

— Мяне ніхто… не… кахае… — гаварыла яна, усхліпваючы, — мяне ніхто не жадае.

Друцкаму стала шкада яе:

— Ну, ціха… ціха…

Яна падняла мокры ад слёз тварык і ўпілася ў яго вусны.

Далейшая размова была б у гэтых умовах бессэнсоўная, і таму яны абыходзіліся без яе аж да хвіліны, калі машына спынілася.

— Хадзем, — узяла яна яго за руку.

Ён засмяяўся:

— Я павінен развітацца з вамі, панна Тоня, — спрабаваў ён абараняцца, але, зірнуўшы ёй у вочы, паддаўся.

Яна жыла на трэцім паверсе. Друцкі крыху збянтэжыўся, калі ў вітальні шыкоўнай кватэры паказалася старэйшая дама.

— Гэта мая маці, — зняважліва сказала Тоня, папраўляючы валасы перад люстэркам.

Друцкі пакланіўся, на што дама адказала неахвотным кіўком галавы.

— Не здзіўляйцеся, — патлумачыла Тоня, праводзячы яго ў вялікі прыгожы пакой, — мая маці не бывае ласкавая з маімі знаёмымі. Вып’еце кавы?

— Дзякуй.

— Не?.. Ну дык сядайце. Мая маці пастаянна сілкуецца маральнасцю пратухлай буржуазіі. Старая песня: бацькі і дзеці.

— Ну, але ж яна дазваляе вам…

— Весці такі лад жыцця, які я прызнаю адзіна магчымым? Ох, на шчасце, я паўналетняя. На вас яшчэ, — засмяялася яна, — маман так не скрывілася. Вы прыстойна апрануты і не падобны да камуніста. Ведалі б вы, якія ў мяне бываюць тыпы… Вы толькі не падумайце… Бывае па тры, па чатыры, мы збіраемся на дыскусіі. Яны плююць на дыван, а недакуркі…

— Тоня, і вас гэта ўсё забаўляе?

— Не забаўляе, — пахітала яна галавой, — а прыцягвае. Новыя людзі, новае, бурнае жыццё… Я ведаю ад Любы, што вы таксама любіце бурнае жыццё…

Тоня стала перад ім і спыталася:

— Вы кахаеце Любу?

Друцкі няшчыра засмяяўся.

Тоня паклала рукі яму на плечы.

— Але яна ўплывае на вас. Яе блізкасць не пакідае вас раўнадушным. О, я цудоўна гэта бачыла!

— Панна Тоня, я яшчэ дастаткова малады, каб адчуваць блізкасць любой маладой і прыгожай жанчыны.

Ён узяў яе за талію і пасадзіў ля сябе.

— Не, я тут не хачу, — яна абаперлася і села яму на калені, — я ведаю, што я так сабе. Але ў мяне да вас прапанова: заплюшчыце вочы і ўявіце сабе, што гэта Люба.

Тоня сказала гэта з такой горыччу ў голасе, што Друцкі рашыўся на ўсё, што магло гэтай малышцы давесці, што яна можа быць жаданай.

І паколькі Тоня ніяк не хацела адчапіцца, была ўжо дванаццатая гадзіна, калі ён апынуўся на вуліцы.

Нягледзячы на тое, што было позна, Друцкі ішоў пешшу.

— Халера! — думаў ён. — На свеце столькі жанчын! Страшна шмат!

Ён, аднак, не мог сказаць, што хваляваўся з гэтай нагоды. Калі ён прыйшоў у «Аргенціну», некалькі столікаў ужо было занята. Як звычайна, прагледзеў ліст замоў на столікі і з радасцю знайшоў у ім прозвішча Лэньчыцкага.

Зазваніў тэлефон.

— Вазьмі, малышка, — усміхнуўся ён Тэці.

— Гэта нейкі прафесар, — сказала яна, адкладаючы трубку. — Ён ужо другі раз тэлефануе.

— Прафесар?

— Так. Але прозвішча ён вымаўляе невыразна.

Тэлефанаваў Караль. Ён сёння вольны і хоча прыйсці ў «Аргенціну».

— Ур-ра! Чакаю! — закрычаў Друцкі. — Я табе, Караль, гарантую, што ты не пашкадуеш.

З асаблівым запалам дырэктар заняўся аглядам клуба. Ён неймаверна радаваўся. У праходзе ён затрымаў сіньярыту Фіямету:

— Казя! Паслухай, сёння тут будзе мой добры сябар. Вельмі салідны чалавек. Прафесар. Я пасаджу цябе за яго столік, і ты павінна будзеш яго расшавяліць. Разумееш?

— Дык мы не паедзем разам?.. — спыталася яна з расчараваннем у голасе.

— Ах ты, дурнічка! Абяцаў, значыць, паедзем… Яго трэба толькі расслабіць, каб яму было весела. Гэта стары зануда, а я хачу, каб ён пабавіўся, і не абдзірай яго, бо гэта мой сябар. Запомні!

— Я спраўлюся, — упэўнена кіўнула галоўкай Казя.

— І старайся быць… хм… інтэлігентнай, разумееш?

— Будзьце ўпэўнены.

Друцкі пацёр рукі. Гэта малая шэльма сапраўды была настолькі спрытная, што некаторыя госці ахвотна верылі ёй, што яна дачка аргенцінскага арыстакрата і што скончыла Сарбону. Казя ведала з паўтара дзясятка фраз па-французску, якія ёй пакінуў у спадчыну нейкі экзатычны дыпламат, і дасканала аперыравала гэтым капіталам. Яна павінна забавіць Бруніцкага.

Друцкі сам чакаў яго ў холе. Кожны раз, калі адчыняліся дзверы, ён абарочваўся.

— Сёння, напэўна, нейкія важныя госці будуць? — спытаўся швейцар.

— Чаму?

— Ну, бо пан дырэктар асабіста.

У гэты момант увайшла Аліцыя з адвакатам Лэньчыцкім.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)