Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 379
Перейти на страницу:

Наліў сабе поўную шклянку гарэлкі і набгом выпіў да дна.

Скрывіўся, ухапіў цукерчыну, укінуў у рот.

У ім жыла незадаволенасць, – як быццам бег на доўгай дыстанцыі да фінішу, і не змог дабегчы. Не ведаў, куды падзець сябе, як пазбавіцца ад той злосці, што запаўзла ў яго...

“А мо дачакацца прыбіральшчыцу Серафіму, ды з ёю закончыць тое, што не ўдалося з Евай? – падумаў ён. – А што?”

Прыбіральшчыца павінна была прыйсці праз паўгадзіны.

7.

“Спаць пара, спаць пара”, – недзе ў зарасніках вербалозу сцвярджалі шэрыя перапёлкі, ёй, Еўцы, загадвалі, каб заснула...

А яе не браў сон.

То вада з крана так капала, а ёй здавалася, што яна ў лузе з бацькам. Кроплі падалі адмыслова – адна ўпадзе з меднага крана, а за ёй дзве, як бы дапаўняючы мелодыю, даганяючы адна адну: ка-ап, кап-кап... І атрымлівался – “спаць пара-ааа, спаць па-ра...”

За акном светла, месяц раскашоўваецца ў небе, ролю начнога сонца іграе, Еўчыны думкі і ўспаміны перабірае... Сумныя ўспаміны ў яе, горычныя, не з кожным і падзеліцца, адкрые сваё сэрца...

Не разлічыла свае сілы і магчымасці, не зразумела, не ўбачыла той мяжы, дзе заканчвалася помста і дзе злачынства пачыналася, – сама сябе ў чорны вір зацягнула, у багну, ды так глыбока яе засмактала, што вышэй горла патанула, вось-вось захліпнецца...

У палаце такія ж, як і яна, “отбросы общества”. Людзі самага апошняга гатунку, калі яны яшчэ людзі, калі яны яшчэ маюць нейкі гатунак... Усе яны тут “узнагароджаныя”, і тыя, якія “узнагароджваюць”, але, як казала прыбіральшчыца, цётка Вальжына, не зоркамі Героя Савецкага Саюза.

Кожная з іх магла б панарасказваць пра сябе такога, што і Мапасану разам з Дзюма не адужаць... А маглі б пранікнуцца іх жыццём, іх узлётам і падзеннем, шчасцем і горам... Тут такое спляценне чалавечых эмоцый, што нікому, мусіць, і не пад сілу перадаць глыбіню і трагізм чалавечай душы...

Бог церпіць да апошняга. Ён дае і дае шанец чалавеку выпаўзці са сваёй жа багны. Выплыць. Ён і кідае ім круг выратавання, круг спадзеву і веры ў лепшыя перамены...

Ужо два тыдні Ева Прынцова ў венералагічнай бальніцы. Не сама, не па сваёй волі апынулася тут, а па прымусе... Трэба было ёй, дурніцы, раней спыніцца, азірнуцца, пакаяцца перад Богам за свой грэх, – мо і выплыла б з тае багны, мо і стала б чалавекам, роўнай сярод людзей...

Пакацілася, паслізнулася на слізкім лёдзе, ды яшчэ з гары, Прынцэса, упала некуды ў цемрадзь яе залатая карона, якую ўздзеў на яе Гасподзь, – насіла кароткі час, ды не скарыстала па прызначэнні, выпусціла з рук жар-птушку шчасця...

То яе запрашалі, а то яна і сама пачала набівацца на спатканні і сустрэчы. На яе кідаліся хлопцы і мужчыны, як мухі на мёд.

Прыходзіла вечарам у рэстаран, хаця грошай у яе не было на такую раскошу, сядала дзе-небудзь у закутку, спіной да залы, заказвала сабе бутэльку піва, і цадзіла з асалодай бурштынавы напой.

Піла да тае пары, пакуль хто-небудзь не падсаджваўся да яе і не пытаўся:

– Дазвольце каля вас прысесці?

Яна дазваляла.А далей падзеі разгортваліся так, як і павінны былі разгортвацца, – так, як і жадалася, так, як і хацелася...

Той, хто падсядаў, заказваў выпіўку і закусь, спадзеючыся, што ў яго баляванні прыме ўдзел і незнаёмка.

– Паможаце мне раздзяліць мой стол? – пытаўся сусед па стале.

– Ну, калі вы ўжо так настойваеце...

Піла і адну чарку, і другую, не адмаўлялася і ад трэцяй... І, здаецца, не хмялела, толькі весела ўжо глядзела на свайго субяседніка, чакала, калі пачнуцца галоўныя падзеі...

– Хочаш пракатацца на машыне? – пытаўся захмялелы гуляка, ікаў ужо ад выпітага і з‘едзенага, чакаў адказу.

– Ну, калі ты так настойваеш, ёшкін кот...

Яна ўяўляла ўжо, што перад ёю яе аднакурснік, якому яна ўжо адпомсціла, а цяпер будзе помсціць іншым – за кампанію...

– Настойваю...

– На машыне? – рагатнула яна, як абрадвалася ўсё роўна, што вечар яна і далей правядзе цікава. – Страшэнна люблю катацца на машыне...

Прынцэса ўжо ківала галавой, згаджаючыся на прапанову мужчыны...

І яе радавала, калі ў машыне аказваўся не ён адзін, а некалькі чалавек. Тады ўжо лік тых мужчынскіх асобаў, якім яна помсціла, павялічваўся, хаця тую лічбу, якую яна намеціла, перакрыла ўжо...

І яна цярпела боль і знявагу, калі да яе ў ложак запаўзаў адзін, а то і двое адразу, смяялася, рагатала, як усё роўна атрымлівала асалоду ад таго, што яны рабілі з ёю...

Адна толькі помслівая думка свідравала і ўзбуджала яе свядомасць: “Радуйцеся, радуйцеся, але потым жа шкадаваць будзеце... Але не вас я змушала да гэтага, то вы мяне змусілі... Бярыце, бярыце напоўніцу, і мяне потым успомніце... А якім словам – тое і няважна...”

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)