Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 139
Перейти на страницу:

Гэля разам з маткаю ставіла на стол міскі з квашанай капустаю, з гарачай сопкай бульбаю, кроіла ружовае сала і лусты хлеба з вялікага бохана, пасыпанага чарнушкаю.

Бацька ўнёс з сянец трошкі адпітую пляшку мікалаеўскай гарэлкі, паставіў на стол, маці выцерла фартухом дзве тоўстыя рубчастыя чаркі.

— Пастаўце сабе і Гэлі,— загадаў Казік.— За столькі гадоў усе разам сабраліся, не грэх і выпіць.

Гэля толькі дакранулася да беражка, скрывілася, заціснула рот рукою і паставіла чарку на стол.

— Выпі з братам, хай вас бог беражэ,— лагодна сказаў бацька. Казік зноў наліў сабе і бацьку, падняў чарку, утаропіўся ў сястру.

— Калі не бо вельмі горкая,— скрывілася Гэля, але ўсё ж выпіла.

Доўга, чмякаючы, елі. Кожны думаў сваё і маўчаў.

— Як стары Перагуд маецца? — ні з таго ні з сяго запытаў Казік.

— Ліха яго не бярэ. Онь і сёння два вазы пшаніцы напытляваў, трох парабкаў дзержыце кароў штук з восем, а сам па кірмашах на стаенніках гарцуе,— не хаваючы зайздрасці, адказаў бацька.— Хлопца, кажуць, за золата з акопаў выбавіў, дачку ў Бабруйск у гімназію адправіў. Жыве-е і не шманае!

— Трэ было б і нам сваю хоць трохі павучыць,— нясмела азвалася старая,— а то толькі тры зімы і пахадзіла, можа б які добры чалавек тады трапіўся.

— Хай бы ты на ўсё выстарчыла,— агрызнуўся Андрэй.— А добры чалавек і так знойдзецца. Не зломак жа, і пасагу дамо... і і-і забудзе пра гэтага галадранца. Заўтра ж турну, каб і смуроду не было.

Гэля апусціла галаву і выскачыла ў сенцы.

— Праўду бацька кажа, воўк казе не таварыш. Бач ты разумны які, на хутар аблізваецца, на гатовенькае. Мужык мужыком, а дурнейшых за сябе шукае,— абурыўся Казік.

— От тое ж і я кажу. Праўда, сынок, праўда,— бубнеў асалавелы Андрэй.

6...

У рэўкоме было накурана і людна. За доўгім сталом сядзела чалавек дзесяць мужчын: хто ў світцы, хто ў кажушку, у салдацкіх папахах і ў авечых шапках. Мужчыны слінілі алоўкі і заскарузлымі пальцамі выводзілі ў вучнёўскіх сшытках літару за літарай, радок за радком.

Максім Ляўкоў дыктаваў ім дэкрэты аб зямлі і аб міры, а яны старанна пісалі слова ў слова.

— Пачакай, пачакай, як ты кажаш? — перапытваў немалады селянін, не ведаючы, як напісаць «дэмакратычны» і што гэта значыць. Максім паўтараў, тлумачыў і дыктаваў далей.

Калі скончылі, з пакойчыка старшыні выйшлі Салавей з Малаковічам. Аляксандр спыніўся пасярэдзіне зборні і загаварыў:

— Мужчыны, усе мы былі салдатамі і ведаем, што вайна адразу не канчаецца. Саветы хочуць міру, але і за мір трэба ваяваць з панамі, афіцэрамі, легіянерамі Доўбар-Мусніцкага. Корпус гэтага генерала стаў на абарону паноў, салдаты польскага корпуса раз'ехаліся па маёнтках і ахоўваюць іх, разганяюць рэўкомы, бунтуюць у Бабруйску і ў Жлобіне. Не сягоння-заўтра могуць прыйсці да нас. Што будзем рабіць? Га?

— Бараніцца. Што ж яшчэ? — за ўсіх спакойна адказаў Мануіл Кавалевіч.

— А чым? — зноў запытаў Салавей.

— Ты прынёс вінтоўку? Прынёс. А я, думаеш, дурнейшы. Так і кожны,— выгукнуў Тарас Пальцаў.

— Знойдзем! У каго дубальтоўка, у каго ламанка. Нешта ж прынясём.

— Можа што і лепшае знойдзецца,— загулі мужчыны.

— Добра, калі разумееце, што трэба. А трэба нам зараз жа мець сваю самаахову, атрады Чырвонай гвардыі. У каго ёсць якая зброя, патроны, порах, можа хто гранаты прыпас, ці што іншае, заўтра зранку з усім, што маеце, каб былі ў воласці. Так усюды і людзям кажыце.

— А што рабіць тым, у каго няма? — запытаў канапаты хлопец.

— Трэба шукаць. Цапільнам з кулямётамі не паваюеш. Патрасеш шляхту, ва ўрангелеўскіх пакоях пашукаем.

— На футарах і гармату знойдзеш. Засцянковыя шэршні запаслівыя,— пажартаваў нехта.

— Адным словам, таварашы, так: бараніць сваю ўладу, свае правы прыйдзецца самім. Рэўком цяпер становіцца і рэвалюцыйным штабам. Ваенным камісарам будзе от ён,— Салавей паказаў на Пракопа,— таварыш Малаковіч, камандзір — Анупрэй Драпеза. У кожным сяле будзе аддзяленне, узвод, а можа і рота набярэцца. Усе жывуць дома, а калі трэба, па загаду, як па трывозе, выступаюць. Ясна?

— Чаму ж не?

— Ясна!

— Мы ім дамо пытлю, няхай толькі паткнуцца! — гулі мужчыны.

Салавей папрасіў, каб асталіся члены РСДРП бальшавікоў. Астатнія мужчыны пачалі разыходзіцца.

Ішлі купкамі ў свае сёлы, неслі за пазухамі перапісаныя ў вучнёўскія сшыткі першыя дэкрэты і гаманілі ўсё пра адно і тое ж.

— А ты думаў, не хварэючы, не балеючы, нарэжуць табе валоку — і раскашуйся сабе?

— Дзе ты бачыў, так яны не аддадуць. Паваяваць прыйдзецца.

— І паваюем, а свайго не аддамо. Наша зямля.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)