Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Разам яны рушылі па калідоры. Гары заўважыў, што прывід працягваў мяць ў руках адмову сэра Патрыка.
— Мне таксама, — сказаў ён, — хочацца дапамагчы цябе з гэтым Безгаловым паляваннем.
Амаль Безгаловы Нік застыў як скуты, таму Гары прайшоў праз яго. Хлопчык адразу пашкадаваў аб гэтым, бо яго ахапіла пачуццё бы ён прайшоў скрось душ з лёду.
— Нешта ты дзеля мяне зрабіць усё ткі можаш, — усхвалявана прамовіў Нік, — Гары... не, я прашу замнога... хаця, ці ты б не хацеў...
— Ты аб чым?— спытаўся хлопчык.
— Ну, разумееш, на гэты Хэлоўін споўніцца пяцьсот год з дня маёй смерці, — Нік выцягнуўся і прыняў шляхетны від.
— Ёйк, — усклікнуў Гары, сумняваючыся, шкадаваць ці радавацца гэткай нагодзе. — Добра.
— Я ладжу вечарыну ў адным з найпрасторнейшых падзямелляў. Да мяне прыляцяць сябры з усёй краіны. І, канечне, для мяне будзе вялікі ГОНАР, калі ты вырашыш на ёй папрысутнічаць. Містэра Візлі і міс Грэйнджэр я вядома ж, таксама запрашаю... — але, — Нік быў быццам на голках, — думаю вы ўсё ткі вырашыце ісці на школьны банкет.
— Не, — хутка адказаў Гары, — я прыйду...
— Мой ты хлопчык! Гары Потэр на маім дне ўмярцвення! А яшчэ, — ён замарудзіў, узбуджана азіраючыся навокал, — ці б ты не мог сказаць сэру Патрыку, якім я з’яўляюся ў тваіх вачах жахлівым і ўражлівым?
— А.. так-так... канечне, — адказаў Гары.
На твары Амаль Безгаловага Ніка заблішчэла ўсмешка.
*
— Дзень умярцвення?— з зацікаўленасцю прамовіла Герміёна, калі Гары пераапрануўшыся, нарэшце, далучыўся да іх з Ронам. — Іду ў заклад, ня шмат жывых людзей ўдзельнічалі хаця б у адным з іх... гэта будзе цікава!
— Навошта камусьці святкаваць дзень уласнай смерці?— адгыркнуўся Рон, які зрабіў хатнюю работу па зеллям толькі напалову і таму быў вельмі раздражнён. — Мяне гэта самога да смерці прыгнятае...
Дождж, як і ўвесь апошні час працягваў лупіць па смаляна чорным вокнам, але ў пакоі ўсё было яскравым і вясёлым. Вогнішча ў коміне асвятляла незлічоныя фатэлі на якіх сядзелі вучні. Хтось з іх чытаў, хтось выконваў хатнюю работу, а нехта ў асобе Фрэда і Джорджа Візлі спрабаваў накарміць саламандру флібусцьераўскімі феерверкамі, каб паглядзець што з ёй здарыцца. Яскравую, памаранчавую, жывучую ў полымі яшчарку, якая цяпер кідала на стол мягкае цмянае святло, Фрэд “выратаваў” з кабінета па догляду за магічнымі істотамі і цяпер вакол іх з братам згрудзіўся дапытлівы гурток.
Гары збіраўся ўжо расказаць сябрам аб Філчы і квікспелскім курсе, але раптам праз гасцёўню са свістам, вывяргаючы з сябе іскры і дзіка кружачыся праляцела саламандра. Персі да хрыпаты заравеўшы на блізнятаў ды яскравыя памаранчавыя зорачкі з роту саламандры, што амаль адразу ж з гучным выбухам уцякла ў комін, усё гэта прымусіла Філча і яго паштоўку выслізнуць з гарынай галавы.
*
Аднак, калі надыйшоў Хэлоўін, Гары пашкадаваў аб сваёй неабдуманай абяцанке. Уся школа рыхтавалася да святочнага банкетавання, галоўная зала, як заўжды, была ўпрыгожана жывымі кажанамі, з хагрыдавых вялізных гарбузоў выразалі ліхтары настолькі агромістыя, што ў іх без праблемаў маглі змясціцца тры чалавекі. Да таго ж хадзілі чуткі, што дзеля забавы Дамблдор запрасіў на свята трупу танцуючых шкілетаў.
— Абяцаў, значыць абяцаў, — уладарна нагадала Гары Герміёна. — Ты СКАЗАЎ, што пойдзеш на вечарыну да Ніка.
І вось, а сёмай гадзіне вечара, Гары, Рон і Герміёна прамінулі дзверы ў галоўную залу, з яе залатымі талеркамі і яскравымі свечкамі і накіраваліся да падзямелляў.
Калідор, што вёў на вечарыну да Ніка таксама быў асветлены шэрагам свечак, але весялосці ад іх ані не адчувалася: тонкія, доўгія, смалява-чорныя свечкі гарэлі яскрава блакітным полымям, што надавала прывіднае адценне нават жывым тварам Гары, Рона і Герміёны. З кожным крокам рабілася халадней. Задрыжаўшы, Гары шчыльней закруціўся ў сваю мантыю і тут пачуў нешта, нагадваючае гук тысячы пазногцяў, што шкрабуцца па агромістай класнай дошцы.
— Гэта што, МУЗЫКА такая?— прашапатаў Рон. Яны завярнулі за кут і ўбачылі Амаль Безгаловага Ніка, які стаяў ў дзвярах, драпіраваных чорным аксамітам.
— Мае любыя сябры, — змрочна сказаў ён, — запрашаю сардэчна... удзячны што завіталі...
Ён зняў свой капялюш з пяром і прыхіліўшыся запрасіў іх у падзямелле.
Усярэдзіне іх чакала неверагоднае відовішча. Падзямелле месціла ў сабе сотні празрыстых жамчужна-белых гасцей, што танчылі на перапоўненай танцпляцоўцы вальс, пад жудасныя вібруючыя гукі трыццаці музычных піл, на якіх стоячы на драпіраванай чорным сцэне граў аркестр. Люстра над іх галовамі складалася з тысячы чорных свячэй гарэлых цёмна-сінімі вагнямі. З ротаў Гары, Рона і Герміёны валіла пара, быццам яны завіталі ў лядоўню.