Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 125
Перейти на страницу:

Думаю, яны не зусім разумелі, што рабіць з затрыманымі іншаземцамі. Нядоўга нешта абмяркоўвалі, а потым нас адправілі ў адну з „клетак“ пад адкрытым небам — прагулачны бэтонны дворык. Нас там было 12 замежнікаў. У турме наўрад ці выканаюць хоць якую нашу просьбу, ня варта гэтага чакаць, там дзейнічаюць свае працэдуры. Калі зьняволеныя пра нешта прасілі, міліцыя іх проста ігнаравала. Я спрабаваў нешта пытаць, вынік быў той самы. Ды і гаварыў я на ангельскай.

На падлозе нашай клеткі быў вадасьцёк, каб мы маглі памачыцца. Вады мы не прасілі — думалі, што нас выпусьцяць да сьвітаньня.

Арыштаваныя іншаземцы былі ў параўнальна стабільным настроі. Пад крыкі турэмнікаў і зьняволеных мы абмяркоўвалі на ангельскай сытуацыю той ночы, апавядалі адзін аднаму, як нас арыштавалі. Я падумаў пра песьню „Wind of change“, успомніліся словы: „An August summer night, soliders passing by, listening to wind of change“. Я быў больш злы, чым напалоханы. І быў абсалютна ўпэўнены, што мяне хутка выпусьцяць — я ж не зрабіў нічога дрэннага.

Удзень у нас канфіскавалі ўсе рэчы і перавялі ў маленькую камэру ў памяшканьні. Я пабываў і жыў у многіх месцах, але гэта найгоршае з таго, што я бачыў. Чатырохдзённы досьвед там — незабыўны кашмар. Плошча пакоя — каля дзесяці квадратных мэтраў, у ім 4 ложкі, там жа туалет і ракавіна. Спачатку нас там было каля 10 чалавек і гэта яшчэ можна было трываць, але потым колькасьць дасягнула 23 чалавек. Легчы не было дзе, сьвежага паветра не было. Заўсёды гарэла сьвятло, было цяжка спаць. Тры дні нас не кармілі, нам не давалі пітной вады — усе маглі піць ваду з-пад крана толькі побач з прыбіральняй. На чацьверты дзень раніцай далі хлеба і трохі кашы (калі не памыляюся, гэта быў рыс).

У нашай камэры мужчын-іншаземцаў была адна беларуска. Я так і не зразумеў, чаму яе сунулі да нас. Я спрабаваў пагутарыць зь ёй, але яна не гаварыла па-ангельску, а я не разумею расейскай. Але наогул ва ўсіх зьняволеных у камэры былі вельмі гарманічныя адносіны — мы шмат размаўлялі, разам сьпявалі: часам на ангельскай, часам на расейскай. Мы добра пазнаёміліся — рабіць жа не было чаго; усё, што мы маглі, — гэта размаўляць. Мы ўсе вельмі хацелі хутчэй адтуль выйсьці. Але праз два-тры дні сытуацыя крыху зьмянілася: мы сталі больш трывожнымі, ды і ўвесь час размаўляць бязь ежы не было сіл — часьцей за ўсё хацелася проста знайсьці больш камфортнае месца для сну.

Калі нас судзілі, трохдзённы тэрмін адміністрацыйнага затрыманьня ўжо мінуў, так што гэта быў незаконны працэс. На судзе ў мяне не было адваката, а перакладчык быў кепскі (скажу больш: ён быў дурны). Судзьдзя запытаў нейкую лухту, я не памятаю ўжо, што. Я падпісаў нейкі дакумэнт, які не да канца зразумеў. Я так разумею, усіх нас абвінавачвалі ва ўдзеле ў недазволенай акцыі пратэсту. Я спадзяваўся, што судзьдзя рассудзіць справядліва — я ж нічога не разумею ў беларускіх законах. Мне здалося, што ўсе павінны былі падпісаць гэты пратакол. І я падпісаў, каб выйсьці — я проста ня мог больш там знаходзіцца. Большасьць іншаземцаў вызвалілі пасьля абеду 14 жніўня — дапамаглі амбасады. Мяне таксама выпусьцілі ў той дзень. Усяго я правёў у турме чатыры з паловай дні.

Нягледзячы на тое, што я лічу сябе вельмі моцным, гэты досьвед на Акрэсьціна — адно з самых шокавых перажываньняў, якія калі-небудзь у мяне былі. Мне дапамагала думка, што ўсяму прыходзіць канец і, незалежна ад таго, як доўга гэта будзе працягвацца, калі-небудзь гэта стане толькі ўспамінам.

Адразу пасьля майго выхаду валянтэры далі мне шмат ежы, якая мне была так патрэбна. Я хачу падзякаваць ім за гэта. А потым я забраў свой ровар, сеў на яго і паехаў у гостэл. Празь некалькі дзён да мяне прыйшлі два чалавекі зь міграцыйнай службы, забралі мой пашпарт. А потым мяне дэпартавалі. Калі я вярнуўся па пашпарт празь некалькі дзён, мне проста сказалі, што я павінен цягам пяці дзён пакінуць краіну. Вяртацца сюды наступныя 3-5 гадоў мне нельга.

Але мае асабістыя пляны гэта ня моцна зьмяніла. Я і так плянаваў зьехаць у сярэдзіне жніўня. Мне 20 гадоў, апошнія гады я большую частку часу вучыўся і жыў у Канадзе, а ў Беларусь прыехаў падарожнічаць. Эпідэмія каранавірусу засьпела мяне ў Вялікай Брытаніі, потым адкрылася ня так шмат эўрапейскіх краін, Беларусь — адна зь іх. Я пражыў тут амаль тры месяцы. Мне тут падабалася. Беларусь вельмі чыстая, малалюдная краіна зь нізкімі цэнамі. Людзі тут сумленныя, прыстойныя, высокаадукаваныя, але амаль ніхто не размаўляе па-ангельску. У мяне ня так шмат сяброў у Беларусі, але з тымі, каго я ведаў, мы часта сустракаліся, добра бавілі час разам.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)