Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 125
Перейти на страницу:

Характар траўмаў менавіта крымінальны. Большая частка куляў была ў вобласьці сьпіны, задняй паверхні ног і ягадзіц. Ня трэба быць Шэрлакам Холмсам, каб зразумець, што стралялі ня ў тых, хто нападаў, а ў тых, хто спрабаваў уцячы.

Многія, з кім я размаўляла, казалі, што калі б зь імі зараз здарылася такое, яны нізавошта ў жыцьці б не зьвярнуліся па дапамогу, бо ўжо сутыкнуліся з такімі несумленнымі дзеяньнямі ўладаў. Усе мы памятаем, як на машынах „хуткай“ езьдзіў амон. Давер быў вельмі моцна падарваны. Быў выпадак, калі я езьдзіла да чалавека з нагоды ягонай траўмы, і, калі я выходзіла з машыны, чалавек сустрэў мяне з дубінкай у руцэ, бо баяўся, што прыедуць не да яго, а па яго.

Усе цудоўна разумелі, чым скончыцца 9 жніўня, ні для каго гэта ня стала сюрпрызам, і рэакцыя, якая за гэтым ішла, таксама нікога не зьдзівіла. Усім было зразумела, што будуць пацярпелыя, што будуць траўмы, але ня думалі, што настолькі. Нават у шмат якія клінікі афіцыйна далі распараджэньні аб узмацненьні гатоўнасьці ў ноч з 9 на 10 жніўня, былі выкліканыя на дзяжурства галоўныя дактары, загадчыкі, апэрацыйныя былі ў поўнай гатоўнасьці. Але да таго, што давялося пабачыць, да гэтага, я думаю, многія ўсё ж не былі гатовыя. Да таго, што будуць біць з асаблівай жорсткасьцю, што пачнуць ужываць газ… Асабліва калі ўлічыць, што Беларусь — гэта такая краіна, дзе праз генэтычныя парушэньні ў выніку наступстваў Чарнобылю вельмі шмат людзей пакутуе ад алергіі, бранхіяльнай астмы. Пры ўжываньні газу гэта можа вельмі лёгка прывесьці да сьмерці.

„Адзін супрацоўнік пазнаў мяне зь фільму“

Павал Харланчук, актор:

— Я апынуўся на Акрэсьціна… ну вось проста. Калі б я выходзіў на мірную акцыю, але гэтым разам я ішоў дадому. А ўсё вакол сталі ачэпліваць. Мне трэба на Дзяржынскага туды ўніз — мэтро не працуе, інтэрнэту няма. Я іду на Дзяржынскага — перакрыта, я іду ў бок Нямігі — перакрыта. Там пачынаецца нейкае дзеяньне, каля ГЦ „Галерэя“. Я іду ў бок Макдональдса — перакрыта. Спускаюся, іду праз вакзал, Бабруйская, там зноў перакрыта. Іду ў бок Кальварыйскай. Там таксама перакрываюць. Я іду міма, у бок Пушкінскай. Тэлефаную жонцы, кажу: „Ганна, калі я знайду таксі, я прыеду; калі не знайду, ты мяне тады сустрэнеш“. — „Добра“.

Потым я бачу, як прарываецца машына БМВ на Пушкінскай, яе абстрэльваюць, спыняюць пасярод скрыжаваньня. Дым нейкі. Я гэта сфатаграфаваў. Людзі стаяць. Вэвэшнікі (гэта салдаты ўнутраных войскаў) нешта робяць. І недзе там далёка нешта пачало страляць.

Я спускаюся да гатэля „Арбіта“, мне вайскоўцы кажуць: „Куды вы ідзяце? Ідзіце туды“. Я кажу: „Куды?“ — „Вунь там каля Макдональдса пераходзьце“. Я пераходжу на другі бок, спускаюся ў пераход. І тут — сьвятло ў вочы, руля ў твар: „Стаяць! Хто такі?“ — „Іду дадому“. Ну і пачынаецца, нібы я сапраўды нейкі бандыт: „Што ў цябе там? Давай дакумэнты!“ Я сунуў руку ў сваю сумку. „Не, выварочвай!“ Я выварочваю. „Вось пашпарт“. — „Дзе жывеш?!“ — „Багатырова“. — „Дзе гэта?“ Я паказваю: „Там“. Ён гартае пашпарт, кажа: „Што ты хлусіш? Ты жывеш не ў Багатырове, ты жывеш у Юхнаўцы“. Я кажу: „Пачакайце, якая Юхнаўка?“ А ў мяне на пячатцы пра шлюб прозьвішча маёй жонкі — Южакова. А вось, кажу, мая прапіска — Багатырова. „Што ты тут робіш?“ — „Я іду з працы. Я працую ў цэнтры“.

„Тэлефон паказвай!“ Я паказваю. „А, усё ясна!“ А ў мяне фотка гэтага дыму. Ну ўсё. Двое пад пахі. Насустрач выбягаюць ужо такія напружаныя. Гэты, што мяне вядзе, кажа: „Спакойна, ён спакойны“. І я апынаюся ў аўтазаку. Сумку кідаюць у адзін бок, з тэлефонам, пашпартам, партманэтам, ключамі. А я ў клетцы, сем чалавек, у тым ліку і кіроўца гэтага БМВ няшчаснага. Мы пад’ехалі, адчыняюць дзьверы і адтуль адразу: „БМВ, у каго БМВ?“ Туды ўжо паведамілі, што вязём кіроўцу БМВ, і яго там жорстка прынялі.

Мы пайшлі з аўтазакаў. Рукі за сьпіну, галаву ніжэй, ніжэй, ніжэй. Ты прабягаеш „калідор“, кудысьці б’юць, мне канкрэтна — па сьпіне, локці, назе. Самае балючае — па локці папалі, там нейкая нэрва. Потым на каленях стаіш, рукі ўгору. І хто задае пытаньне, адразу атрымліваюць удары. „Скажыце, можна спытаць?“ — ту-дух. „Дык я толькі спы…“ — ту-дух. „Рот закрой, животное“. Перасоўваемся на каленях. Потым было апытаньне, недзе каля гадзіны на каленях — хто, адкуль.

Потым зноў „калідор“ ужо ў будынку, таксама на каленях. Здымаць усё зь сябе — гадзіньнік, акуляры, папругу, матузкі. І ўсё, павялі… Гэта ня камэра, а дворык для прагулак, мэтраў 50 квадратных, і там шчыльна стаялі сто чалавек. І мы так стаялі з трох раніцы да васьмі вечара. 

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)