Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 125
Перейти на страницу:

Былі там сьмешныя хлопцы з Гомлю, дарэчы, зь Сяльмашу. Адзін з вухам разьбітым, другі з такім во фінгалам. Яны стаяць такія: „Ды ну яго на фіг, гэты БРСМ!“ Я кажу: „У якім сэнсе БРСМ?“ — „Ды нас запрасіла БРСМ на экскурсію ў «Атлант». Мы схадзілі, і потым дзяўчына нас запрасіла прагуляцца да Камсамольскага возера. Ну мы ішлі… А аўтазакі стаялі паўсюль. Міма іх немагчыма было прайсьці, там паўсюль было ачэплена. Мы ішлі, чалавек восем амонаўцаў прамінулі, ідзём далей. І тут нам насустрач з карабінам: «Суки, на пол!» Мы пераглянуліся, думалі, сьмяецца. А ён: «На пол!». Ну мы леглі, і яны давай прасаваць. Потым яшчэ і гэтыя восем далучыліся“. Я яшчэ кажу: „Дзяўчына хоць прыгожая была?“ Ён кажа: „Ды максымальна страшная“. А адзін такі здаровы стаіць, кажа: „Я б адзін на адзін з гэтым амонаўцам выйшаў. А так я ляжу, а яны кажуць: «Глядзі, які здаровы». І гэта як бы галоўная прычына мясіць“. 

Потым нас вядуць у камэру, я быў 60-м у камэры. Калі заходзіў, мне сказалі: „О, шасьцідзясяты!“ У мяне там гісторыя была, што адзін супрацоўнік у масцы пазнаў мяне зь фільму „Участак лейтэнанта Качуры“. І ён хацеў неяк аблегчыць маю долю. І дапамог. Калі нас раніцай выводзілі, зноў жа галавою ўніз, чалавек 15 з розных камэр, ён мне сказаў на двары ўжо: „Пасядзі“ ці „Пастой“, я ўжо ня памятаю. А іншым загадалі ісьці „на размову“. Размова гэтая была, як мне пасьля сказаў адзін сукамэрнік, што іх паклалі тварам у падлогу і мясілі. Білі так, што шорты парвалі. І так ён мяне вызваліў ад гэтай размовы.

Потым ён адчыніў дзьверы: „Дойдзеш?“ — „Дайду“. Без матузкоў, без дакумэнтаў, без пратаколу, без абвінавачаньня я кудысьці пайшоў… Я толькі потым зразумеў, што я быў на Акрэсьціна. У сьпіну ён сказаў мне: „Не трымай зла“.

А па вуліцы ўжо ідзеш, глядзіш: гэты без матузкоў, гэты без папругі. На прыпынку дзяўчына стаіць: „А вы з Акрэсьціна“. Я кажу: „Так“. Яна кажа, што выклікала таксі. Я пытаюся: „А вас за што?“ — „Я пайшла паглядзець вынікі выбараў. З амонам забралі“.

У пастарунку

„Я пабачыў сьляпы бесчалавечны тэрор“

„У актавай залі белая плітка, але ўся ў крыві“

„Кіраўнік РАУС паставіў нагу мне на твар“

„У міліцыі з майго сядалішча зрабілі карпáча“

„Вы замбаваныя, мы б вас усіх пазабівалі“

„Маёр на сваіх падначаленых крычаў: Жывёлы!“

„Кніжныя пагрозы“

— Усяляк пагражалі… Абсалютна кніжныя пагрозы: што будуць гвалтаваць дубінкай, пілаваць зубы напільнікам, напырскаюць у пакет зь пярцовага балёнчыка і надзенуць на галаву, прастрэляць мне калені і скажуць, што спрабаваў уцячы, адаб’юць усе мазгі, і я забуду, што я праграміст. Не давалі піць і ў туалет. Казалі, што потым на допыце, цытую, „і абасцуся, і абасруся“.

„Як катавалі ў 30-я“

— Будуць біць, — зразумеў я. Але я шмат чытаў і пісаў пра тое, як катавалі ў 30-я, таму разумеў, што будзе адбывацца, і моцнага страху не адчуваў. Самае галоўнае — усё адмаўляць, нягледзячы на катаваньні. Хто тады ўсё адмаўляў, выжыў. Хто пагаджаўся сябе абылгаць, шанцаў ня меў.

„Звычайныя справы“

— У актавай залі Маскоўскага РУУС паміж сабой мянты абмяркоўвалі звычайныя справы. Адзін скардзіўся, што цешча зламала шыйку сьцягна і яны не захацелі ставіць беларускі пратэз, паставілі нямецкі. Патрыёт хрэнаў. Але паставілі так, што цешча пачала кульгаць. Другі скардзіўся, што яго сын пачаў хадзіць на пратэсты і можа папасьціся. Абмяркоўвалі сваю страхоўку і выплаты ў выпадку траўмаў. „Хлопцы, калі на мяне нападуць пяць чалавек, не сьпяшайцеся выцягваць, у мяне яшчэ страхоўка ня скончылася“. Каладзінскі, Дрозд, Барада — прагучала некалькі прозьвішчаў. Відаць, начальства і калегі. Адзін расказваў, як спрабаваў здаць валюту, аднятую ў пратэстоўцаў у сваім раёне — на Рафіева.

„Калі на вуліцы пратэстоўцы ішлі міма…“

— Калі на вуліцы пратэстоўцы ішлі міма Цэнтральнага РУУС, сілавікі выключылі ў будынку сьвятло, паклалі нас усіх на падлогу. Мне да скроні прыставілі зброю.

„А можно по-русски?“

— Быў такі момант: перапісвала зьвесткі жанчына. І калі я сказаў, што я вядучы навуковы супрацоўнік, міліцыянтка папрасіла: „А можно по-русски“? Я зьдзівіўся, кажу, мы ж у Беларусі. Па-расейску паўтараць ня стаў, ёй там хтосьці растлумачыў, што такое „вядучы навуковы супрацоўнік“.

„Заганялі пад пазногаць шпільку“

— Асабліва балюча было, калі білі па кайданках. Жалезьзе ўразалася ў рукі, кроў цякла, боль быў нясьцерпны. Круцілі пальцы. Адзін заганяў мне пад пазногаць шпільку, якой плякаты мацуюць. Але іншы сказаў, каб не займаўся глупствам. Крычалі, што расстраляюць. 

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)