Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 125
Перейти на страницу:

Каля 22:30 Саша пазваніў і сказаў, што ідзе дахаты. З гэтага моманту мы ня мелі ніякіх зьвестак, шукалі яго ў шпіталях і базах затрыманых.

Мы афіцыйна не расьпісаныя, маем трохгадовую дачку. Але ў яго ёсьць бацька, сястра. Чаму ім не паведамілі? У яго тэлефон быў, можна ж было ў тэлефоне паглядзець нумары, камусьці пазваніць.

Калі 13 жніўня мы пасьля званка журналістаў зьвярнуліся ў Сьледчы камітэт, нам сказалі, што Аляксандар лічыцца неапазнаным. Але ўжо празь некалькі гадзін пасьля ягонай сьмерці МУС і СК распаўсюдзілі інфармацыю пра ягоную судзімасьць, а значыць, яго апазналі.

Ён быў асуджаны на 7 гадоў за нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, якія пацягнулі за сабой сьмерць. Адседзеў увесь тэрмін і неўзабаве судзімасьць мусілі зь яго зьняць. Ён заступіўся за маці. Яе зьбіў сужыцель, а ён заступіўся, і вось так. Мы асабліва не гаварылі ніколі пра гэта.

Пры апазнаньні цела я не пабачыла ранаў, якія нагадвалі б выбух прылады. Паводле афіцыйнага заключэньня, ён памёр ад страты крыві. Я так разумею, што калі б яму ў час аказалі дапамогу, ён бы мог выжыць. А яны ж яму ніякай дапамогі не аказвалі.

Я паглядзела відэа яшчэ да апазнаньня, яшчэ быў спадзеў, што гэта ня ён. Я ня ведаю, чаму ён выйшаў наперад, адзін. Напэўна, ня думаў, што будуць страляць. Факт, што яго забілі. Хто будзе пакараны? Цяпер будуць казаць, што ён сам вінаваты? Ён выйшаў бяз зброі, чаму вы не стралялі па нагах, па руках?! У мяне пытаньне: ці будзе заведзеная крымінальная справа, ці будзе хто за гэта пакараны?

Сябра Аляксандра:

— Мы са школы былі ўтрох. Аднаго я пахаваў, калі Саша быў на зоне за кавалера маці, які зьбіў яе да паўсьмерці, а Саша ў стане афэкту біў яго.

Ён заўжды стараўся працаваць не на дзяржаву. Рабіў аўтамабільныя фіранкі. Зрабіў сайт hober.by, адкрыў ІП і спрабаваў пракарміць сям’ю і малую дачку. Заўсёды быў упарты, але вельмі жыцьцярадасны чалавек. Рэальна стараўся жыць, спрабуючы забыць сваё мінулае. Зрабіў рамонт у кватэры. Выплаціў бацькавы даўгі за кватэру і з чыстым сумленьнем пайшоў з жыцьця, змагаючыся за шчасьлівую будучыню беларускага народа.

Вы раскажыце пра яго. Ён мусіў жыць. Ён мусіў падняць малую дачку.

На відэа, дзе зафіксаваны момант сьмерці чалавека, той вельмі падобны да Аляксандра. Але пра выбуховую прыладу — што за трызьненьне?! Ён працуе ў тым раёне. У яго бацька за 150 мэтраў адтуль жыве.

„Listening to wind of change“

Джэ Мэнг, 20 гадоў, кітаец:

— У Менск я прыехаў у пачатку лета. Гэтыя месяцы я зь цікавасьцю назіраў за сытуацыяй у Беларусі. Я проста ня мог прапусьціць пратэст 9-га жніўня — гэта было самай цікавай і гарачай падзеяй для мяне за ўвесь час знаходжаньня ў гэтай краіне. Так што я быў на стэле 9-га жніўня. Але маштаб пратэсту і жорсткасьць міліцыі пераўзышлі ўсе мае чаканьні — такога ўявіць сабе ня мог. 9-га я вярнуўся дадому цэлы і здаровы.

10-га я зноў быў на акцыі пратэсту, быў у натоўпе і назіраў за тым, што адбываецца. Вяртаўся дадому ўначы на ровары. Было прыкладна 1.30. Праспэкт у раёне гандлёвага цэнтру „Галерэя“ быў перакрыты людзьмі ў форме: каля 300 чалавек стаяла недалёка ад гандлёвага цэнтру, яшчэ прыкладна 40 — на скрыжаваньні побач з БДУ. Я падумаў, што ў іх няма прычыны мяне затрымліваць.

Я не размаўляю па-расейску, падышоў бліжэй да іх і спытаў на ангельскай: „Ці можна мяне прапусьціць?“. У гэты момант да мяне падбеглі 6 міліцыянтаў і затрымалі мяне. Я не супраціўляўся, так што мяне ня білі, толькі скруцілі рукі. Але я не маўчаў — спрабаваў растлумачыць ім, што проста ехаў дадому. Праўда, яны не далі мне гаварыць шмат. У нейкі момант яны зьбіраліся мяне адпусьціць, але ўрэшце сказалі прысесьці на кукішкі на дарозе і трымаць рукі за галавой. Я думаў, што хутка ім усё растлумачу і мяне ўсё ж адпусьцяць. Разьлічваў, што гэтае непаразуменьне скончыцца цягам гадзіны. Але выйшла ўсё ня так, як я думаў.

Нас пагрузілі ў аўтазакі, якія былі паўсюль. Закінулі туды і мой ровар. Калі мяне пасадзілі ў машыну, я быў крыху шакаваны тым, што міліцыя мяне не адпусьціла. Тады я зразумеў, што сытуацыя сур’ёзная. Але не скажу, што моцна засмуціўся: хутчэй гэта была сумесь смутку і радасьці. Я чалавек авантурны, мне было цікава паглядзець, што будзе адбывацца ў турме.

Мяне зьмясьцілі ў малюсенькую замкнутую прастору ўнутры грузавіка з двума беларусамі. Мы нічога ня бачылі і ня ведалі, куды нас вязуць. Праз хвілін 20 нас прывезьлі на Акрэсьціна (назву я даведаўся пасьля таго, як мяне адпусьцілі).

Гвалт там мяне шакаваў. Каля пяцідзесяці чалавек з аголенымі торсамі стаялі на каленях каля сьцяны, некалькі турэмнікаў білі іх дубінкамі. Я таксама быў каля гэтай сьцяны, на ёй насупраць ад мяне былі сьляды сьвежай крыві. Побач са мной быў італьянскі рэпартэр. Можна сказаць, што мы карысталіся „льготамі“ — нас ня білі.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)