Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 125
Перейти на страницу:

Калі мяне сюды прывезьлі, крычаў ноч і дзень, болі былі пякельныя. Спачатку ляжаў у рэанімацыі, а з 16 жніўня перавялі ў агульную палату. Было ўжо некалькі апэрацыяў, перасадзілі скуру на сьпіну — са сьцягна. Не адчуваю трох пальцаў на левай руцэ, таксама нешта пацэліла — кулі або яшчэ што.

Я выехаў з Сухарава, праца ўжо падыходзіла да канца, заставалася паўтара круга. Але хутка пасьля адпраўленьня пачаліся заторы. Паміж прыпынкамі каля мэтро „Спартыўная“ і „Пушкінская“ ёсьць вуліца Данілы Сердзіча — там, напэўна, гадзіну стаяў. З узвышэньня мы бачылі, што ўнізе выбухі, дымавая заслона, страляніна.

Я выходзіў на вуліцу пагаварыць з калегам-тралейбусьнікам. А потым вяртаўся ў свой аўтобус.

Стаў уваходзіць у дзьверы, заставалася толькі нагу падняць на прыступку — і мяне проста прыпячатала гранатай да аўтобуса. А потым яшчэ зьверху кулямі... Гарэла кашуля, скура на сьпіне выбухнула. Мяне як быццам паралізавала. Людзі гасілі, выклікалі „хуткую“. Крычалі, каб не было гармідару — баяліся, што сілавікі пачнуць страляць.

Пасьля раненьня ў палату прыходзіў сьледчы, распытваў, як і што адбылося.

Я не разумею, на якой падставе пачалі страляць. Людзі выказвалі сваю незадаволенасьць, але яны проста хадзілі, сьмяяліся, ехалі матацыклісты — сьвісьцелі. Абсалютна ніякай сілы супраць іх ня трэба было ўжываць. Пастаялі б, пасыгналілі і разьехаліся. Навошта ужываць гвалт?

У мяне трое дзяцей. Сям’я з Маладэчна, сам я падчас працы жыў у адным са сталічных інтэрнатаў. Валянтэры ўжо дапамаглі знайсьці кватэру ў Менску, каб на час аднаўленьня блізкія былі побач.

„Зараз мы табе зробім паўторнае абразаньне“

Аляксандар Фурман, грамадзянін Ізраілю:

— Мы ўжо павінны былі спусьціцца ўніз, перайсьці дарогу — і да сябе дадому. Бо мы ўжо ведалі, што прыблізна зь сямі гадзін вечара пачынаюцца пратэсты. Мы не хацелі ў іх удзельнічаць.

Гэта было 10 жніўня. Пасьля таго, як я прамінуў гэты жоўты аўтобус, адтуль выскачылі шэсьць салдат амону ў чорнай форме і масках, з крыкамі, з мацюкамі, з пагрозамі пачалі цягнуць мяне да гэтага аўтобуса. Я адразу ж падняў рукі і сказаў: „Не-не-не, я не супраціўляюся. Я замежны грамадзянін. Я ізраільцянін“. На гэта я пачуў усялякія кпіны і „жарцікі“. Адзін быў такі: „Зараз мы табе зробім паўторнае абразаньне“.

Я яшчэ быў такі самаўпэўнены і сказаў: „А што, вы антысэміт?“ І тут мне ясна далі зразумець, што я нават ня пешка ў гэтай гульні, што я ўвогуле кузурка і мне трэба заткнуцца.

Я ўсё чакаў, што мяне ўрэшце альбо адпусьцяць, ці яны зразумеюць, што я грамадзянін Ізраілю, навошта ім гэта трэба. І ўвогуле я быў упэўнены, калі нават ехаў, што, калі што, пашпарт — гэта будзе мая страхоўка ад нейкіх дзеяньняў. Бо я ўжо быў начуты, што лепш не сустракацца зь беларускім амонам, асабліва ў гэтыя дні.

Далей падвезьлі аўтазак белага колеру і нас сталі выгружаць. Пагрузка, яна, вядома, была ве-е-ельмі страшнай, таму што білі справа-зьлева дубінкамі. У прынцыпе, гэта, можа быць, ня вельмі прыгожа з майго боку, але я зразумеў, што калі ты будзеш выходзіць апошнім, то рука амонаўца ўжо трошкі стоміцца і ўдар будзе слабейшы. Таму… плюс яшчэ ад двух удараў я змог ухіліцца, але парачка ўдараў мяне здагнала па дарозе ў аўтазак. Рукі былі за сьпінаю, галава вельмі нізка. Таму я нават ня бачыў, што робіцца. Сыпаліся ўдары.

Выгрузка такая самая, як і пагрузка. Брутальна дубінкамі малоцяць. Ізноў жа я выходжу апошнім. Ізноў жа атрымліваю ўдары.

Там быў хлопец, у якога была нейкая рваная рана, адтуль проста хвастала кроў. Такое я бачыў толькі ў сэктары Газа, такія карціны. Ніяк ня думаў, што пабачу такое ў мірным, любімым, родным Менску.

Нас было 62 чалавекі. Сярод нас была жанчына, ёй 51 год. Яна проста заступілася за свайго мужа, які проста меў сьмеласьць пажартаваць перад амонаўцамі і сказаць: „Чаму туды нельга, што там, каранавірус?“ За гэта яго адразу ж затрымалі. Яна заступілася за яго, і таксама была затрыманая. Прычым яна сказала, што і галасавала за Лукашэнку. Яна сказала: „Учора ў 11.30 я прагаласавала за нашага прэзыдэнта, а сёньня я за яго стаю тут“. Я ўяўляю, як ёй было ўдвая крыўдна.

Так мы стаялі да чатырох, напэўна, раніцы. Прычым я быў апрануты, як цяпер: кароткая майка і вось гэтыя шорты. А для мяне, ізраільцяніна, 10 градусаў ноччу — гэта ўвогуле неймаверна.

Сярод нас быў хлопец-інвалід, як аказалася, інвалід другой групы. У яго разьвіцьцё шасьцігадовага дзіцяці. Ён пасьля быў са мной у камэры. Ён нават ня ведае, колькі яму гадоў. Як аказалася потым, яму 21 год. Ён проста не разумеў, дзе ён знаходзіцца. Яму казалі: падымі рукі. Ён падымаў, пасьля апускаў: „Ай, усё, карацей, я стаміўся, ай, не хачу“. І яны зьвярэлі, яны білі яго за гэта, зноў яго ставілі. У нейкі момант, калі ён сядзеў-варочаўся (а мы ўсе сядзелі, як мышкі, бо надакучылі ўсе гэтыя зьдзекі), то працягваў зь цікавасьцю разглядаць, што робіцца вакол. Тады яму сказалі: давай, станавіся зноў, ён ізноў жа адмовіўся, абсалютна як дзіця. Маё сямігадовае дзіця абсалютна гэтаксама сябе паводзіць, калі ты хочаш яго пакараць. І яны сказалі: тады будзе калектыўнае пакараньне. І ўсіх 62 чалавекі зноў паставілі да плоту.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)